да справы: ціхая свіння глыбокі корань рые (К. Крапіва. Беларускія
прыказкі).
*
[Сарока:] Ці не трэба ачышчацца ад такіх, як Асмалоўскія, якія пе-
рашкаджаюць працаваць... [Іваноўскі:] І ад Сіліна, качагара, які хоць і
ціхі, але глыбока яму капае (І. Гурскі. Качагары).
—
Прыказкі: Ціхая свіння глыбока канае; Ціхая свіння глыбокі ко-
рань рые.
ЦІХАЯ
СВІННЯ
ГЛЫБОЮ
КОРАНЬ
РЫЕ
Гл.
Ціхая
свіння
глыбока
рые (капае).
ЦІШЭЙ ЕДЗЕШ — ДАЛЕЙ БУДЗЕШ Чым менш паспешлівасці ў якой-н.
справе, тым лепш. Кажуць у апраўданне асцярожных, але мэтанакірава-
ных дзеянняў. [Бондар:] Яго [Анішчука] погляд: «Цішэй едзеш, далей бу-
дзеш». Гэты погляд стары. Мы цяпер не тыя людзі, што былі раней, мы
навучыліся рабіць хутка і добра (І. Гурскі. Хлеб). Не ў яго гады кідацца
ў гэты пякельны вір, у якім так лёгка страціць галаву. Ён [Крамер], калі
і малады быў, не кідаўся. Залатое правіла: цішэй едзеш — далей будзеш
(І. Навуменка. Сасна пры дарозе). — А ці нельга хутчэй, га? А то я, чаго
добрага, і на поезд спазнюся. — Нельга, — не пазіраючы на Андрэя,
флегматычна адказаў шафёр. — Вы ж ведаеце — цішэй едзеш — далей
будзеш. Асабліва ў нас у Маскве (Я. Васілёнак. Першы стрэчны). Во-
пыту работы на камбайне ў мяне не было, калі не лічыць, што адзін год
хадзіў у памочніках. Трэба да людзей прыглядацца, не рваць напачатку.
Цішэй едзеш —далей будзеш (В. Шырко. Прадчуванне свята). ПАЦІХУ
ЕДЗЕШ — ДАЛЕЙ БУДЗЕШ. [Дожджык] і крэпіць і крэпіць сабе, —
паціху едзеш — далей будзеш (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара).
ПАМАЛУ ЕДУЧЫ, ДАЛЕЙ БУДЗЕШ. Хутка ён [Адам] ужо суцяшаў
сябе: «Памалу едучы, далей будзеш. У цяньку можна лепш адсядзецца.
Бо як яно павернецца, ліха яго ведае» (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся
ў Мінску).
—
Насовіч: Паволі едучы, далей будзеш; Цішы едзеш, далей будзеш;
Прыказкі: Паволі едзеш — далёка будзеш; Памалу едзеш — далей зае-
дзеш.
ЦЯГАЎ
(ЦЯГНУЎ)
ВОЎК,
ПАЦЯГНУЛІ
І
ВОЎКА
Прыйшоў
час
ад-
платы каму-н. за прычыненае ім зло. [Навум:] Добра вучыць нас прымо-
ўка: цягаў воўк, паляглі воўка. Цішком нас ты к сабе зваў, аб камісару
пытаў. Мы ж языка не шчадзілі, добра яму засалілі (В. Дунін-Марцінке-
віч. Сялянка). — Супакойся, Міша, — старшы следчы коратка ўсміхну-
ўся. — Ёсць старая народная прымаўка: цягаў воўк, пацягнулі і воўка.
Суд народа скажа пра яго важкае слова (М. Паслядовіч. Па воўчых
сцежках). — У лесе, каля нейкага Пералога, злавілі трох паліцыянтаў.
—
Вой, што робіцца... — Цягнуў воўк, пацягнулі й воўка, — ловячы ў
місцы слаіста-дрыготкую грудку кіслага малака, зазначыў гаспадар
(В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). НАСІЎ ВОЎК, ПАНЕСЛІ
ВАЎКА (ВОЎКА). Гаспадарылі ж як хацелі, што ў галаву толькі прыхо-
дзіла, тое і рабілі. Але нічога, мінулася кату масленіца. Насіў воўк, па-
неслі і ваўка... (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Арыштавалі А. Александровіча
праз год — 1 ліпеня 1938 года. Заходнебеларуская прэса адрэагавала на
гэта афарыстычна: «Насіў воўк — панеслі і воўка» (Я. Саламевіч. Праз
гады).
—
Насовіч: Валачыў воўк авец, павалаклі і воўка; Прыказкі: Пацягаў
воўк, пацягнулі і воўка; Браў воўк, узялі і воўка; Насіў воўк, паняслі і
воўка.
ЦЯНЬКІ АДБІРАЮЦЬ ДЗЯНЬКІ Язда нацянькі, напрасткі заканчваецца
нялепшымі вынікамі. — Едзем! — пазваў Павал. — Я думаю, на аб'езд,
220
Дадатковыя словы
абезд
7 👁