Курыльчык:] Раз я выканаў план, дык давай мне тое, што належыць.
[Падабед:] А работы шмат не любіш? [Курыльчык:] Хто яе любіць —
лішнюю? Цераз сілу і конь не цягне (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).
— Раманаў: Цераз сілу і конь не пацягне; Прыказкі: Цераз сілу і конь
не цягне (не бярэ, не возьме).
ЦЕШЫЎСЯ
СТАРАЦ,
ШТО
ПЕРАЖЫЎ
МАРАЦ,
АЖНО
Ў
МАЮ
НЯ-
СУЦЬ ЯГО ДА ГАЮ. Няма падстаў спадзявацца на ўдачу, поспех у
якой-н. безнадзейнай справе. Цешыцца царскае самаўладства, што пры-
душыла рэвалюцыю. Мы ж напомнім яму: цешыўся старац, што пера-
жыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю (Я.Колас. На ростанях).
— Насовіч: Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно і ў маю ня-
суць яго да гаю.
ЦІ ЗА АДНУ НАГУ ВІСЕЦЬ, ЦІ ЗА ДЗВЕ — АДНА ЛАСКА. Аднолькавае
пакаранне чакае каго-н. Кажуць пры згодзе зрабіць яшчэ што-н. і быць га-
товым несці адказнасць за ўсё адразу. Сін.: Сем бед — адзін атвет.
[Трахім:] А цяпер, можа, паскачам, кумка? Мацейка пайграе нам. [Па-
ланея:] Ды ўжо ж, кумок!.. Ці за адну нагу вісець, ці за дзве — адна ла-
ска (Я. Купала. Прымакі).
— Прыказкі. Усё роўна — за адну нагу павесяць ці за дзве; Усё ро-
ўна, ці за адну нагу вісець, ці за дзве целяпацца.
ЦІ ПАН ЦІ ПРАПАЎ Гл. Пан ці прапаў
ЦІ СВІННІ ЕЛІ, ЦІ ШЛЯХТА ПАПАСВАЛАСЯ (ПАПАСКУ МЕЛА).
Кажуць з неадабрэннем пра непрыбраны пасля яды стол. [Альжбета:]
Прыбірай ты ўжо, дзеткі, са стала. [Пранцісь:] Собственно, ці свінні
елі, ці шляхта папасвалася — гэтак, вось-цо-да, стол выглядае, пане да-
брудзею (Я. Купала. Паўлінка). [Лямэнт:] Ды тры дні гразь на стале.
[Юзя:] Гэта ж вы з гасцямі елі, елі... Ці свінні елі, ці шляхта папаску
мела (К. Чорны. Ірынка).
— Прыказкі. Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася; Нельга пазнаць, ці
шляхта ела, ці свінні папасваліся.
ЦІХАЯ ВАДА БЕРАГІ МЫЕ. Ціхі чалавек здольны на рашучыя, неспадзява-
ныя дзеянні, учынкі. Сін.: У ціхім балоце чэрці водзяцца; Ціхая вада грэблю
рве; Ціхая свіння глыбока рые. Тані трэба было з кім-небудзь гаварыць,
шукаць спагады, адчуваць побач моцнае плячо. Што ж, ціхая вада бе-
рагі мые (А.Кажадуб. Стрэчанне).
— Прыказкі: Ціхая вада берагі мые (падмывае, разрывае).
ЦІХАЯ ВАДА ГРЭБЛЮ РВЕ. Ціхі чалавек здольны на рашучыя, неспадзя-
ваныя дзеянні, учынкі. Сін.: У ціхім балоце чэрці водзяцца; Ціхая вада бе-
рагі мые; Ціхая свіння глыбока рые. — А трактарыст гэты не промах,
вось табе і ціхоня. — Ціхая вада грэблю рве, — адказала яму «немка»...
(І. Шамякін. Вазьму твой боль).
— Прыказкі: Ціхая вада грэблі рве.
ЦІХАЯ СВІННЯ ГЛЫБОКА РЫЕ (КАПАЕ) Ціхі, скрытны чалавек здо-
льны на рашучыя, неспадзяваныя дзеянні, учынкі. Сін.: У ціхім балоце чэрці
водзяцца; Ціхая вада берагі мые; Ціхая вада грэблю рве. [Данута:] Ён здо-
льны малады вучоны... І па-свойму прыгожы: ціхі, уважлівы, далікатны.
Да ўсяго гэтага — любіць мяне моцна... [Гануся:] Ціхая свіння глыбока
рые... (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы). — Затаіўся здраднік, жыве з
намі тут побач... А хто? — Ціхая свіння глыбока капае, — задуменна
сказаў Карабан (А. Кобец-Філімонава. Жаваранкі над Хатынню). — А ў
яго друг быў, ціхманы, а хітры: такі і чорта ашукае, і богу не дадасць.
—
Ціхая свіння глыбока рые, — згадзілася з маці Маруся (В. Шырко.
Хай
людзі
бачаць).
ЦІХАЯ
СВІННЯ
ГЛЫБОКІ
КОРАНЬ
РЫЕ.
Ціхі
характарам чалавек звычайна вызначаецца глыбінёю думкі і падыходам
219
7 👁