Гэта ж дзесяцін з пяцьсот лесу тут будзе каля балота. — А калі і будзе, то што? Няма чаго чужое лічыць. — Хто, пане мой, чужога не лічыць, той свайго не мае (М. Лобан. На парозе будучыні). — Прыказкі: Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае; Хто чужога не шануе, свайго мець не будзе. ХТО ШУКАЕ, ТОЙ ЗНАХОДЗІЦЬ. Кажуць з упэўненасцю пра станоўчыя вынікі якіх-н. пошукаў. Калі, напрыклад, толькі заводзілі ў культуру цу- кровыя буракі, у іх было ўсяго б працэнтаў цукру. А цяпер мы трымаем курс на 35 працэнтаў... Гэта ўсё робіць творчая думка і людская праца. Хто шукае — той знаходзіць. Вось і я адшукаў у стогадовай кнізе, вы- дадзенай у Санкт-Пецярбургу, цікавыя звесткі (У. Ліпскі. Адпяванне жывых). — Мы гэтаму дзіваку пакажам дзе ракі зімуюць, — прыгразіў невядома яшчэ каму Расолька. — Толькі б знайсці яго. — Хто шукае, той знаходзіць (У.Шахавец. Дарога пачыналася ў Бярозаўцы). Безумо- ўна, ёсць арганізацыі, якія сапраўды маглі б вырашыць вашы праблемы. Хто шукае, той знаходзіць (Звязда. 1992, 8 снеж.). — Янкоўскі. Хто шукае, той знаходзіць. ХТО ЯЗЫКОМ ШТУРМУЕ, НЕ ШМАТ НАВАЮЕ. У балбатлівага чала- века вынікі працы малыя, нязначныя. — Вам не сумна мяне слухаць? Ра- бочы не прывык языком штурмаваць, а больш рукамі. — Што вы! — запярэчыў я, успомніўшы народную прыказку: «Хто языком штурмуе — не шмат наваюе» (І. Гурскі. Сталасць). — Рапановіч: Хто языком штурмуе, той нямнога наваюе. ХТО ЯК ХОЧА, ТАК ПА СВАЙМУ БАЦЬКУ ПЛАЧА Гл. Кожны плача па сваім бацьку, як умее. Ц ЦАЛЯЕШ У ВАРОНУ, А ПАПАДАЕШ У КАРОВУ. Пра недагляд, промах у якой-н. справе. — Вы ж, мужчынка, пэўна, без мяне абыдзецеся... Я ж надта баюся... — Ну, глядзі, а то заколем [парсюка], ды не таго... — Такой бяды, абы скварка... — Яно бывае і так: цаляеш у варону, а па- падаеш у карову... — стары малацьбіт., схаваўся ў настылай за ноч це- мнаце сяней (В Адамчык. Чужая бацькаўшчына). — Прыказкі Лучаў (меціў) у варону, а папаў у карову. ЦАЦА-ЦАЦА, ДЫ Ў КІШЭНЬ. Кажуць, найчасцей жартаўліва, таму, хто, прыхільна ставячыся да каго-н. ці чаго-н., можа закахацца ў каго-н. або прысвоіць што-н. [Гарлахваце:] Харошая дзяўчына гэта Верачка. [Чарнавус:] Слаўная дзяўчына. Я проста рад, што маю такую памочніцу. [Гарлахвата:] Глядзіце, Аляксандр Пятровіч, не закахайцеся. А то вы — цаца-цаца, ды ў кішэнь. [Чарнавус:] Што вы, баценька! Куды мне, старому! (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). — Насовіч: Цаца-цаца, ды ў кішэнь; Янкоўскі Цаца, цаца — дый за пазуху (ды ў кішэнь); Прыказкі. Цаца, цаца — ды ў кішэню. ЦЕРАЗ СІЛУ І КОНЬ НЕ ЦЯГНЕ Больш за тое, што ў чыіх-н. магчы- масцях, сіле, нельга зрабіць. Сін: Вышэй пупа не падскочыш; Вышэй са- мога сябе не скочыш. [Шыбер:] І запасныя часткі звыш плана, і прамфінплан — як жа я ўпраўлюся? [Карнейчык:] Паспрабуй не ўпра- віцца! [Шыбер:] Цераз сілу і конь не цягне (К. Крапіва. Канец дружбы). 218
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁