Спі, шаноўная пані Сарачьшская, разам з усім тваім пышным два- ром! А хто спіць, той не грашыць і салодкія сны сніць (3.Бядуля. Сярэ- браная табакерка). — Федароўскі: Хто спіць, той не грашыць. ХТО СТАРОЕ ЎСПОМНІЦЬ (УСПАМЯНЕ, ПАМЯНЕ), ТАМУ ВОКА ВОН. Кажуць, калі не хочуць успамінаць мінулых крыўд, непрыемнасцей і пад. [Жыгалка:] Памятаеце, палкоўнік... [Беразоўскі:] Хто старое ўспомніць... (І. Гурскі. Новы горад). Пакінем крыўды. Хто старое ўспа- мяне, таму вока вон. Кожны чалавек памыляецца, я таксама (Т. Хадке- віч. Даль палявая). Я рахунак крыўды не вяду. Да таго ж лічу, народная прыказка вельмі мудрая: «Хто старое памяне...» (І. Шамякін. Не верце цішыні). * — Ні стопкі, ні гуменца. Пуста. Усё забраў Данік... — Каторы Данік? — Не малады ды хворы, а стары, Васіль... — Хто старое спамяне, таму асцюк у вока, — сказаў Петрык (А. Алешка. Крумкачоў гай). — Насовіч: Хто старое памянець, таму распёкшы палец ды ў вока. ХТО ТОПІЦЦА, ТОЙ ЗА БРЫТВУ ХОПІЦЦА Га. Калі (як) гонішся, дык (то) за брытву хопішся. ХТО Ў БОБ, А ХТО Ў ГАРОХ А ХТО (ТЫ) У САЧЫЎКУ Адзін га- ворыць пра адно. а другі, не зразумеўшы, пра іншае. Кажуць з незадаваль- неннем пры непаразуменні паміж суразмоўнікамі. Сін.: Поп сваё, а чорт сваё; Ты яму «стрыжаная, а ён табе «голена»; Я яму пра Фаму, а ён мне пра Ярому. [Цёця Каця:] Нашто вам, маладой дзяўчыне, гэтыя старыя косці спатрэбіліся? [Вера:] Косці ў яго старыя, але душа маладая. [Цёця Каця:] Хто ў боб, хто ў гарох. Я пра тыя косці, што ў шафах. [Вера:] А я думала, пра Аляксандра Пятровіча (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). — Дурная, — не стрымаўся і Грэчка. — Хто ў боб, а хто ў гарох... Хіба ты не ведаеш, што ідзе вайна? (Р. Няхай. Сарочы лес). — А ты глянь на сябе. Якавою ты стала. — Тата, ці ж ты не бачыш, што я... — Хто ў боб, хто ў гарох, а ты, як кажуць, у сачыўку. Я пра другое кажу (В. Адамчык. Год нулявы). — Янкоўскі: Хто ў боб, хто ў гарох; Выслоўі: Хто ў боб, хто ў гарох; Хто ў боб, хто ў гарох, а хто ў саладуху. ХТО Ў ЛЕСЕ НЕ ЗЛОДЗЕЙ, ТОЙ ДОМА НЕ ГАСПАДАР. Гаворыцца як апраўданне крадзяжу ў лесе. Амаль не кожны дзень думкі Андрэя вярце- ліся каля гэтага дубка... Праўда, у лесе красці не грэх. Гэта не тое, што залезці да чалавека ў хату. І хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар (Я. Колас. Малады дубок). — Не столькі тае пажывы, як абняславіш сябе, калі зловяць; ды заплаціць прыйдзецца. — У лесе — гэта не га- ньба. Не дурны чалавек выдумаў: хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар (К. Крапіва. Мядзведзічы). Няўжо бацька не адважыцца пайсці ў лес ды зваліць на дранку якую хвою? Сам жа навучаў Рыгора — хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар (М. Ваданосаў. Суседзі). Падня- ліся дзеці — стала лягчэй. Будаваўся, лесу свайго не меў, падчас пры- купліваў, падчас і асадніцкі сек; вядома, хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар (В. Адамчык. Свой чалавек). * Наракаючы на каго-небудзь з мужыкоў, [ляснік] любіў ужываць прыказку: і ты добра знаеш, і я ведаю: «Хто ў панскім лесе не злодзей, той дома не гаспадар» (А. Пальчэўскі. Сцежкі). — Прыказкі. Хто ў лесе не злодзей, у доме не хазяін; Хто ў лесе не ўкраў, той дома не гаспадар. ХТО ЧУЖОГА НЕ ШКАДУЕ, ТОЙ СВАЙГО НЕ МАЕ 217
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁