ХТО ПОЗНА ХОДЗІЦЬ, ТОЙ САМ САБЕ ШКОДЗІЦЬ Кажуць пра таго ці таму, хто са спазненнем прыходзіць куды-н. — О, ранняя пту- шка... — Я ўздрыгнуў ад дзядзькавага голасу. — Гэта добра. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць (П. Місько. Сваяк). — Чаму спазніліся? Справаздачу на стол! — У добрых людзей штрафную за гэта даюць. — Хто позна ходзіць — сам сабе шкодзіць (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). — Насовіч: Хто позна ходзіць, сам сабе шкодзіць; Ляцкі: Хто позна прыходзе, сам сабе шкодзе; Прыказкі: Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. ХТО ПЫТАЕ, ТОЙ НЕ БЛУДЗІЦЬ. Пытаючыся, даведваешся пра ўсё, што трэба. Сін.: Язык да Кіева давядзе. Панас, папаўшы ў незнаёмае месца, пачаў азірацца па баках і скора ўцяміў, як і што: «Эт, язык да Кіева давядзе. Хто пытае, той не блудзіць» (З. Бядуля. Панас на небе). Цяпер прымайся за работу. А што якое... Не забывайся на мяне. Хто пытае, той не блудзіць (Э. Ярашэвіч. Святло імя твайго). — А чаму вы пытаеце? — Хто пытае, той не блудзіць, — адказаў стары (Я. Курто. Да- рога бяжыць насустрач). — Ты не журыся, а выйдзі на шашу ды папы- тай. — І схаджу. Хто пытае, той не блудзіць (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). — Насовіч: Хто пытаець, той не блудзіць; Прыказкі: Хто пытае, той не блудзіць. ХТО РАНА ЎСТАЕ, ТАМУ І БОГ ДАЕ Хто рана ўстае, таму шанцуе, той многа зробіць. Хто рана ўстае, таму бог дае. Бачыце ж, колькі сёння работы зрабілі... (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). — Ну і ра- ботнікі, ні сну ім няма, ні ўпынку. Такая рань, а яны ўжо на нагах, пра- цуюць... — Хто рана ўстае, таму і бог дае... (Б. Сачанка. Варэйка золата). З матчыным малаком ён [Мікалай Мацвеевіч] успрымаў мудрасць ста- рога свету: «Хто рана ўстае, таму бог дае» (У. Мяжэвіч. Разам з людзьмі). * У куце, на пачэсным месцы, пераходны чырвоны сцяг. Усё так, як у перадавіка. Толькі на адной сцяне самаробны плакацік: «Хто рана ўстае, таму і калгас дае» (А. Макаёнак. Не пакінеш мяне). — Федароўскі: Хто рана ўстае, таму бог дае; Прыказкі: Хто рана ўстае, таму бог дае. ХТО РОБІЦЬ, ТОЙ І МАЕ. Гл. Хто дбае, той і мае. ХТО СЕЕ (ПАСЕЕ) ВЕЦЕР, ТОЙ ПАЖНЕ БУРУ Таго, хто распачынае бойку, напад і пад., чакае жорсткая адплата, кара. Гора таму, хто адважыцца пайсці на нас, яму будзе зламана галава. Не дарма ў нашым народзе кажуць: «Хто пасее вецер, той пажне буру» (І.Гурскі. У агні). * Бура ўсходзіцца, завея, згіне гэта пыха, бо хто зло-няпраўду сее, нажынае ліха (Я. Колас. Сымон-музыка). Толькі ён, вораг той, ад сябе не адхіліць удар: хто агонь той пасеяў — смяротны пажне тут пажар... (А. Ку- ляшоў. Грозная пушча). — Паходзіць з Бібліі: «Паколькі яны сеялі вецер, то і пажнуць буру» (Кніга прарока Асіі, 8, 7). — Прыказкі: Хто пасее вецер, той пажне буру. ХТО СПІЦЬ, ДЫК ТОЙ НЕ ГРАШЫЦЬ (НЕ ГРЭШЫЦЬ) Гаворыц- ца, часта жартаўліва, пра таго, хто спіць або. збіраецца спаць. [Данілка:] Ну, але мне спаць хочацца!.. Пойдзем, малыя! Хто спіць, той не гра- шыць (Я. Купала. Раскіданае гняздо). Яшчэ б тут можна байкаю паце- шыць, ды не хачу трывожыць «праведнікаў» сноў я. Не буду — спіце на здароўе! «Хто спіць, дык той не грэшыць» (К. Крапіва. Угоднікі-маў- чальнікі). [Ядзька:] Вы сягоння доўга спалі... [Костусь:] Хто спіць, той не грашыць (Ф. Аляхновіч. Няскончаная драма). 216
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁