рэчы, ніколі тут і не жыў. А прыбыткі яму ішлі. Тады былі такія па- радкі: хто палку ўзяў, той і капрал... (І. Гурскі. Адвечная песня). ХТО ПАРАСЯ (ПАРАСЁ) УКРАЎ, У ТАГО Ў ВУШАХ (УВУШШУ) ПІШЧЫЦЬ Той, хто правінаваціўся ў чым-н., сам міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі. Сін.: На злодзеі шапка гарыць. Лабановіч узяў білет, акінуў вокам станцыю. Нічога небяспечнага ні тут, ні на пероне ён не заўважыў. Але прыказка гаворыць: хто ўкраў парася, у таго ў вушах пішчыць (Я. Колас. На ростанях). [Цёця Каця:] Якая ж тут злосць, тава- рыш Зёлкіна. Я ж праўду кажу: вы сакратар, а ён дырэктар, дык як жа вы без яго можаце абысціся альбо ён без вас? [Зіначка:] Ладна, ладна, яхідная жанчына, я вам гэта прыпомню! [Цёця Каця, адна:] Хто парасё ўкраў, у таго ў вушах пішчыць. Я і не думала ёй шпільку падпускаць (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). Хто баіцца, той сам сабе прысуд дае... Ведаеце, дзядзька, як кажуць: хто парася ўкраў, у таго ўвушшу пішчыць (М. Зарэцкі. Вязьмо). Івану здавалася, што кожны сустрэчны глядзіць на яго кароткія рукавы і штаны. Тады падумалася: «Як у пры- маўцы: хто ўкраў парася, у таго ў вушах пішчыць» (І. Новікаў. Да світан- ня блізка). «А што, калі гэтая запіска — вынік раскрыцця маёй тая- мніцы, — раптам падумаў Сяргей Сяргеевіч. — Недарэмна ж кажуць: хто парася ўкраў, у таго ў вушах пішчыць (І.Сіняўскі. Тры навелы). * [Шчырэцкі:] О божа! чы я гэтага ад маёй дачкі спадзяваўся? [Навум:] Вот табе на! хто парася ўкраў, а каму ў вушах пішчыць... Нічога, нічога, пане куме! Хоць яна з панам трошкі і пагаманіла, ды мы ж тут былі блізка (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Насовіч: Хто парася ўкраў, у таго і ў вушах пішчыць; Прыказкі. Хто парася ўкраў, у таго ў вушах пішчыць (вішчыць). ХТО ПАСЕЕ ВЕЦЕР, ТОЙ ПАЖНЕ БУРУ. Гл Хто сее (пасее) вецер, той пажне буру. ХТО ПА ЯДЗЕ (ПАД'ЕЎШЫ) НЕ АД,ДЫША, ТАГО БОГ ЗА СВІННЮ ЗАПІША. Пасля яды абавязкова трэба адпачыць, зрабіць аддышку. Развя- залі торбу, з'елі па куску сала з хлебам і прылеглі, каб «сала завяза- лася», прытрымліваючыся старой пагудкі: «Хто па ядзе не аддыша, таго бог за свінню запіша» (Я. Колас. Хвароба). Нарэшце яны [госці] пасне- далі, наеліся да колак у жыватах і, паружавелыя, размораныя, вялыя, нібы зрабілі нейкую цяжкую работу, селі адпачыць. — Хто пад'еўшы не аддыша, таго бог за свінню запіша, — заўважыў на гэта дзед (М. Капы- ловіч. Былі б рукі). — Федароўскі Хто пад'еўшы не аддыша, таго бог за свінню запіша. ХТО ПЛАЦІЦЬ ГРОШЫ, ТОЙ ЗАКАЗВАЕ І МУЗЫКУ. Пра матэрыяль- ную і іншую залежнасць падначаленага ад свайго гаспадара, кіраўніка, на- чальніка і пад. Сін.: На чыім возе едзеш, таму і песню спявай. А каля на- чальства, тут ужо як заведзена, трэба выбіраць: ці ты з ім заадно і яно лічыць цябе за свайго, ці ты супраць, а гэта значыць — не патрэбен яму. Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку. Халуйстваваць ён [Уладзімір] асабліва не халуйстваваў, але пенсію сваю адрабляў (В. Ка- зько. Хроніка дзетдомаўскага саду). Грамадскасць не павінна дапусціць, каб зноў запанаваў выпешчаны кімсьці прынцып «хто плаціць грошы, той заказвае і музыку» (Нар. газ. 1993, 23 лют.). * [Каравай:] У каго грошы, той і музыку заказвае. Грошы ў яго [Ска- ромнага]. Афармляйце дагавор (А. Макаёнак. Таблетку пад язык). — Недакладная калька з англійскай мовы: Не who pays the рірег should (may) cali the tune — Хто плаціць дудару, той і называе мелодыю. — Ліцвінка: Музыку заказвае той, хто плаціць. 215
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, падеўшы, ріреr
11 👁