справы — пажар, парубкі і патравы — не адкараскацца ад ліха. А хочаш ты, каб было ціха, на чым сядзіш, таго глядзі ты! (Я. Колас. Новая зямля). — Насовіч: Хто на чым сядзіць, той таго і глядзіць; Федароўскі'. На чом хто сядзіць, няхай таго і гладзіць. ХТО НЕ НАРАДЖАЕЦЦА, ТОЙ НЕ ПАМІРАЕ. Пра непазбежнасць смерці. Данілу Пятровічу чамусьці прыйшла ў галаву думка аб смерці, і ён ніяк не мог адкараскацца. «Што ж, хто не нараджаецца, той не памірае, — падумаў ён. — Аднак калі прыйдзе кірпаносая, дык каб на роднай зямлі» (І. Гурскі. Чужы хлеб). — Прыказкі: Хто не нарадзіўся, той уміраць не будзе. ХТО НЕ ПРАЦУЕ (НЕ РОБІЦЬ), ТОЙ НЕ ЕСЦЬ. Пра недапушчальнасць дармаедства, паразітавання. [Каваль:] А жыць з чаго будзеш? [Фрося:] На бабчыны грошы. [Каваль:] Ты што, жартуеш, каб я, рабочы, ды на гэткі спосаб. О не!.. Так няможна, ты ведаеш — ёсць такі закон: хто не працуе — той не есць (У. Галубок. Ветрагоны). — Ну што, малеча, ця- жка цягнуць такое на гарбе? — прамовіў Жук, заўважыўшы Мурашку. — А мы працуем на сябе. — Ды чуў... Пра гэта ўсюды трубяць. Павага, слава, чэсць. — Хто не працуе, той не есць (К. Крапіва. Мурашка і Жук). — Працаваць мы прывыклі. Без гэтага не пражывеш... — Гэта правільна, — пацвердзіў Мікалай Іванавіч. — Хто не робіць, той не есць (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). — Паходзіць з Бібліі: «Калі хто не хоча працаваць, той і не еш» (Па- сланне апостала Паўла да фесаланійцаў, 3, 10). — БРС. Хто не працуе, той не есць. ХТО НЕ РОБІЦЬ, ТОЙ НЕ ЕСЦЬ. Гл. Хто не працуе (не робіць), той не есць. ХТО НЕ ЎТРЫМАЎСЯ ЗА ГРЫВУ, ТАМУ І ХВОСТ НЕ ПАМОЖА. Пра непазбежнасць канца якіх-н. дзеянняў, спраў, учынкаў. — Глупства ўсё гэта, таварышы, — сказаў Кастусь, — будзем працягваць работу. Варожыя штучкі. Хто не ўтрымаўся за грыву — таму і хвост не паможа (Я. Брыль. У Забалоцці днее). — Прыказкі: Як не ўтрымаўся за грыву, дык і на хвасце не ўдзяржы- шся. ХТО НІЧОГА НЕ РОБІЦЬ, ТОЙ НЕ ПАМЫЛЯЕЦЦА. Кажуць у апраўданне дапушчаных ці мажлівых памылак пры рабоце. Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Важна не настойваць на памылках, а іх вы- праўляць (І. Гурскі. Вецер веку). Справа ў тым, што я будую кватэры. Калі якія непалак! — гаварыце, пішыце. Хто не робіць, той не памыля- ецца (М. Пянкрат. Чалавек без твару). — Прыказкі: Той не памыляецца, хто нічога не робіць. ХТО НОВАГА НЕ БАЧЫЎ, ТОЙ СТАРОМУ РАД. Пра чыё-н. нежаданне мяняць прывычнае ў жыцці на новае. Некаторыя пачалі вагацца. Дзіва: хто новага не бачыў, той старому рад (І. Гурскі. Вецер веку). — Насовіч: Хто новага не відаў, той і старому рад; Федароўскі: Хто не бачыў новага, той старому рад. ХТО ПАД'ЕЎШЫ НЕ АДДЫША, ТАГО БОГ ЗА СВІННЮ ЗАПІША. Гл. Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша. ХТО ПАД КІМ ЯМУ КАПАЕ, ЧАСТА САМ У ЯЕ ЎПАДАЕ. Гл. Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся. ХТО ПАЛКУ ЎЗЯЎ, ТОЙ І КАПРАЛ. У каго сіла, у таго і ўлада, той і распараджаецца. — Каго выберам за старшыню? Я раю выбраць Нічы- пара Янкаўца. — Хто палку ўзяў, той і капрал, — адгукнуўся Нічыпар (Я. Колас. На ростанях). Лес належаў князю Патаржыцкаму, які, да- 214
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеўшы
11 👁