ХТО КАПЕЙКІ НЕ БЕРАЖЭ, ТАГО РУБЕЛЬ БАІЦЦА Гаворыцца з не-
адабрэннем пра чыю-н. неашчаднасць. Хіба ў яго [бацькі] было б такое
багацце, каб ён растыкаў усё, што плыве яму ў рукі? Хто капейкі не бе-
ражэ, таго рубель баіцца (МЛобан. На парозе будучыні).
— Прыказкі: Хто капейкі не беражэ, той сам рубля не варт.
ХТО КОНЕЙ МЯНЯЕ, У ТАГО ХАМУТ ГУЛЯЕ Кажуць з асуджэн-
нем пра таго, хто любіць перабіраць, мяняць каго-н. ці што-н. [Якім] лю-
біў яшчэ гандляваць коньмі. Гэта пра яго мой дзед казаў: «Хто коней
мяняе, у таго хамут гуляе» (М. Танк. Лісткі календара). — Мяняеш? —
прыставаў цыган. — Хто мяняе, у таго хамут гуляе, — яшчэ раз акінуў-
шы вачыма цыганову клячу, у якой ходырам хадзілі бакі, адказаў се-
лянін (І. Гурскі. Вецер веку).
* [Навум:] Не перабірай [жаніхоў], бо знаеш прыказку: хто перабірае
чы часта мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялян-
ка).
— Насовіч: Хто коней мяняець, у таго хамут гуляець; Прыказкі: Хто
мяняе, таго хамут гуляе; Хто часта коней мяняе, у таго хамут гуляе.
ХТО ЛЕПШАГА НЕ МАЕ, ТАМУ І ГЭТА ДОБРА Кажуць, калі чалавек
згодны з тым, што ёсць, не прэтэндуе на лепшае. Тая ж самая рэч ці тое
ж самае становішча могуць быць і дабром, і недабром: гэта залежыць ад
таго, якую ступень дабра ў дадзеным кірунку чалавек мае. Прыказкай
гэта выказваецца проста: хто лепшага не мае, таму і гэта добра (К. Кра-
піва. Беларускія прыказкі).
ХТО ЛЮБІЦЬ ПАПА, ХТО ПАПАДДЗЮ, ХТО ПАПОВУ ДАЧКУ У ко-
жнага чалавека свае густы, звычкі, погляды. Незразумела толькі, чаму
Глуздакоў даражыць гэтымі крэсламі: ці то ад беражлівасці, ці то ду-
шэўная прыхільнасць і прывычка да гэтай мэблі бяруць сваё, а можа,
сталы густ яго проста адмаўляе новыя формы новай мэблі... Не будзем
хаяць за гэта Глуздакова: хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову да-
чку (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце).
*
— А якая яна, гэта Аксана, прыгожая? — Як на чый густ... — А ўсё
ж такі? — не адступаўся Лабановіч. Янка адказаў усё ў тым жа тоне: —
Каму падабаецца поп, каму пападдзя, а каму папова дачка. — А каму
ўраднікава, — падражніў Янку Леановіч (Я. Колас. На ростанях). Хто
правы з іх [ювелір ці мастак] — А не суддзя: каму па густу поп, каму і
пападдзя... (Э. Валасевіч. Густы).
— Насовіч: Хто любіць папа, а хто пападдзю, а я, дурачок, люблю па-
повых дачок; Прыказкі: Хто любіць папа, а хто пападдзю.
ХТО МАЖА, ТОЙ І ЕДЗЕ Хто дае хабар ці іншым чынам умее падла-
годзіцца, той і дабіваецца поспеху.
*
[Юлія:] Надарма мая трывога, — можа ён мне быць падмогай.
Кінем гідасць сваю вон, ды спытаем, што за ён. [Навум:] Добра прыгаво-
рка кажа: скора едзе той, хто мажа (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Эх,
мілы мой ты! За панамі няма прадыху. Хто з грашамі і мажа збоку, — той
і едзе, так вось і робіцца, суседзе (Я. Колас. Новая зямля).
— Ляцкі: Хто мажа, той едзе; Прыказкі: Хто мажа, той едзе; Хто шма-
руе, той і едзе.
ХТО НА ЧЫМ СЯДЗІЦЬ, ТОЙ ТАГО І ГЛЯДЗІЦЬ Чалавек, звязаны з
якой-н. справай, павінен належным чынам ставіцца да яе. Гэта ўжо, за-
марыўшыся, Аксён зазваніў раптам ва ўсе званы, а тады апраўдаў сябе:
— Ліха табе... Хто на чым сядзіць, тон таго і глядзіць!.. Забыўся гэта...
(В. Каваль. Сяльчане).
*
А вось папробуй на цікавасць стрымай службовую рухавасць, служы
спусціўшы рукавы і выкінь службу з галавы, — такія ў лесе выйдуць
213
11 👁