Навум:] Гэ! Дык ваша і па-паньску ўмееш шчабятаць. Эгэ, кумок! Ба- шан дачка, знаць, паньскага хову. Хто б пазнаў дзятла, штоб не яго нос? (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Косцік яшчэ больш разгубіўся, збянтэжыўся — яго ж не цягнулі за язык, навошта было ва ўсім гэтак шчыра прызнавацца? Хто б дзятла ведаў, каб не яго нос? (Б. Сачанка. Вялікі Лес). * — Такі прыйдзецца, кажа, перавыхоўвацца. — Хто б Дразда пазнаў, каб не яго доўгі нос, — засмяяўся Саўка (І. Гурскі. Вецер веку). — Насовіч: Хто б дзятла знаў, калі б не яго доўгі нос; Прыказкі: Хто б аб дзятле ведаў, каб не яго доўгі нос; Чорт бы дзятла знаў, калі б не яго доўгі нос; Хто пазнаў бы дзятла, каб не доўгі нос. ХТО ГЛЯДЗІЦЬ ВОКАМ, ТОЙ НЕ ПОЙДЗЕ БОКАМ Уважлівы, назіра- льны чалавек ні ў чым не заблытаецца. [Пан:] Бачу я, знаходлівы ты, хлоп. Спрытны. Ёсць у цябе розум. [Несцерка:] Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам (В. Вольскі. Несцерка). — Прыказкі: Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам. ХТО ДБАЕ, ТОЙ І МАЕ Хто дбае, той і мае, — кажа старая прыказка. У дачыненні да мовы яна захавала свой сэнс у поўнай меры (М.Лу- жанін. Мова ў газеце). — Ого! — багата жывяце! — Хто дбае, той і мае (І. Гурскі. Вецер веку). [Федзя:] Жыві, як сплануеш. Хто дбае, той і мае (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). Такі закон: хто дбае — той і мае (Э. Валасевіч. Хто дбае — той і мае). ХТО РОБІЦЬ, ТОЙ І МАЕ. — Дзесяць [мяшкоў зерня], — адказала дачка, расчэсваючы валасы. — Гэта першая рата. — Першая? Гм. Хто робіць, той і мае (К. Чорны. «Святая» папружка). — Прыказкі: Хто дбае, той і мае. ХТО ДУЖШЫ, ТОЙ ПРУТШЫ. Перамагае ў якой-н. справе дужэйшы, спрытнейшы. [Вінцэнтаў сын] гаварыў і пра нейкае парабкоўства ў ка- госьці з калгасаўцаў, і пра нейкую паншчыну, якая некім робіцца. Ста- рэйшы брат усміхаўся з гэтага, але нарэшце дадаваў сваю думку пра гэта ўсё: — Хто дужшы. той прутшы (К. Чорны. Лявон Бушмар). — У вас адабралі зямлю? І вы з гэтым змірыліся? — Адным сэрцам свету не запаліш. Хто дужшы, той прутшы (І. Гурскі. Вецер веку). — Насовіч: Хто дужэй, той пружэй; Прыказкі Хто дужшы, той ле- пшы. ХТО ЗАБ'Е БАБРА, НЕ БУДЗЕ МЕЦЬ ДАБРА. Гл. Калі заб'еш бабра, то не будзе дабра. ХТО КАГО ЛЮБІЦЬ, ТОЙ ТАГО І ЧУБІЦЬ Кажуць пра ўзаемаадносіны паміж тымі, хто неабыякавы адзін да аднаго. — У пана Лабановіча і ёсць гэты асаблівы талент, — прамовіла Ядвіся. — Што гэта, паночку, яна да вас прычапілася? — спытаў пан падлоўчы. — Не ведаю, — ад- казаў Лабановіч. — На свеце, пане-суседзе, бывае так, што хто каго любіць, той таго і чубіць. — Ха-ха-ха! — засмяяўся пан падлоўчы. — Што, Ядвіся, дастала? (Я. Колас. На ростанях). — Хоць мы і лаемся калі-небудзь, але пагаворка кажа: хто каго любіць, той таго і чубіць, — і Адам засмяяўся (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). Ладна, тата, не пе- ражывайце. Усё добра будзе. Ну, пагарачыліся трошкі, паспрачаліся... Такой бяды! З кім не бывае? Хто каго любіць, той таго і чубіць... (М. Гіль. Развод). Мы чулі, што ты часам канфліктуеш з Нетрай... Ня- добра гэта ўвогуле. Але нішто, уладкуецца, калі ўсё ідзе, як у той пры- казцы: хто каго любіць, той таго і чубіць (М. Ткачоў. Пошукі скарбаў). — Насовіч: Хто каго любіць, той таго й чубіць; Прыказкі Хто каго любіць, той таго і чубіць. 212
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе, забеш
11 👁