раджу, а ён мяне ж лае. Эй, кум, кум! Знаеш прымаўку: хоць кум, ды
сабака (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка).
— Прыказкі. Хоць кум, ды сабака.
ХОЦЬ МУЖ (МУЖЫК) З ЛАПАЦЬ, АБЫ З ІМ НЕ ПЛАКАЦЬ Пра па-
мяркоўныя адносіны жонкі да мужа, калі ён не строгі, не суровы. Жан-
чына часамі згодна папусціцца фізічнымі якасцямі дзеля дабраты хара-
ктару свайго чалавека: хоць мужык з лапаць, абы з ім не плакаць
(К.Крапіва. Беларускія прыказкі).
— Насовіч: Хоць бы муж быў з лапаць, было б за ім не плакаць; Пры-
казкі. Хоць муж як лапаць, абы за ім не плакаць.
ХОЦЬ
ПЛЮЙ
У
ВОЧЫ,
А
ЁН
КАЖА
(СКАЖА,
БУДЗЕ
ГАВАРЫЦЬ),
ШТО ДОЖДЖ ІДЗЕ. Гаворыцца з пагардлівасцю пра бессаромнага ці за-
надта памяркоўнага або недалёкага, някемлівага чалавека. А к чорту вас,
ні ўдзень, ні ўночы ад вас спакою мне нідзе, — хоць ты ім плюй, зда-
ецца, ў вочы — усё роўна кажуць: дождж ідзе (К. Крапіва. Няма дурных
на небе). — Пусці! — яна вырвалася і пайшла. Ён [Анатоль] дагнаў яе
і моўчкі пайшоў побач. «Хоць плюй у вочы, а ён скажа, што гэта
дождж», — падумала Жана з агідай (У. Дамашэвіч. Асеннім вечарам).
[Раман] заняў кароў і пагнаў. Як нічога не было. Калі яму гаварылі,
гігікаў: гі-гі-гі... Смяяўся, як дзіця. Другі памёр бы са стыда, а гэтаму
плюй у вочы, а ён будзе гаварыць, што дождж ідзе (І. Пташнікаў.
Алімпіяда).
*
[Адольф:] А панна Паўлінка ўсё кампліменты мне гавора. [Паўлінка,
убок:] Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе! (Я. Купала.
Паўлінка).
— Прыказкі. Бессаромнаму плюй у вочы, а ён кажа: дождж ідзе.
ХОЧАШ МНОГА ЗНАЦЬ, ТРЭБА МАЛА СПАЦЬ Гаворыцца як парада
не быць пасіўным у жыцці. — Аднаму шчасце ракою плыве, а другі ў
няшчасці цэлы век жыве. На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна
бачым. — Хочаш многа знаць, трэба мала спаць, — уставіў салдат на
мыліцах (І. Гурскі. Вецер веку).
— Рапановіч. Хочаш многа знаць, трэба мала спаць.
ХРАБРАСЦЬ ГАРАДЫ БЯРЭ. Гл. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады
бярэ.
ХРЭН ЗА РЭДЗЬКУ НЕ САЛАДЗЕЙШЫ Хто-н. ці што-н. не лепшы (не
лепшае), чым той (тое), з кім (чым) параноўваюць. — Табе не падабаец-
ца слова «будучыня», вазьмі — «вечнасць». — Во-во! Будучыня... Ве-
чнасць... Хрэн за рэдзьку не саладзейшы... (Т. Бондар. Ахвяры). След-
ства скончылася. Цэлы тыдзень Эдзіка нікуды не выклікалі. А потым
перавялі ў турму на Урыцкага. Хрэн за рэдзьку не саладзейшы, як ка-
жуць. На Урыцкага не білі і не дапытвалі, але былі там свае «ўцехі»...
(А. Майсеня. Вечная мерзлата). Некалі гаварылі: хто ў лесе не злодзей,
той дома не гаспадар. У нас саўгас, але, як кажуць, хрэн за рэдзьку не
саладзейшы. Я асабіста ніколі не краў і цяпер не краду, але не пабягу і
заяўляць на злодзея, многія не ад дабра крадуць. За капейку працавалі,
здароўя няма, а цяпер як жыць (В.Шырко. Споведзь правінцыяла).
*
«Уцёк ад адных, а трапіў да другіх... — паныла падумаў Сцяпан. —
А гэта значыць, што хрэн горкі, а рэдзька не саладзейшая...» (Г. Далідовіч.
Заходнікі).
— БРС. Хрэн за рэдзьку не саладзейшы.
ХТО
АПАРЫЦЦА
НА
МАЛАЦЭ,
ТОЙ
І
НА
ВАДУ
ДЗЬМУХАЕ
Гл.
Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш.
ХТО Б ДЗЯТЛА ПАЗНАЎ (ВЕДАЎ), КАБ НЕ ЯГО ДОЎГІ НОС. Ка-
жуць пра таго, хто сам прагаварыўся або яшчэ якім-н. чынам выдаў сябе.
211
11 👁