рэж, і калі дзе што якое, адным словам, дык я тут жа, на месцы...
(М. Тычына. Аперацыя).
*[Сабковіч:] Што гэта?.. Ты смееш павучаць мяне!.. [Пятрук:] Пано-
чак... Цьфу ты, пропасць! — хацеў сказаць — ясны пане — то ж ведама
стара гутарка: хлеб еш, а праўду рэж (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). Як
упёрся [Цімох], дык сваё і сваё: «Бульбіну сухую еш, а праўду ў вочы рэж»
(Я. Ермаловіч. У родных мясцінах). Выгадна ці нявыгадна, а знаць праўду
ўсё адно трэба. Як у нас кажуць, хлеб, мякіну еш, а праўду ў вочы рэж...
(Б. Сачанка. Дарога ў Хатынь). Я чалавек прамы, калі і салгу, то зрэдзь.
Хлеб еш, а праўду-матку ў вочы рэж (В. Шырко. Дзед Манюкін не салжэ).
— Насовіч: Хлеб-соль еш, а праўду рэж; Прыказкі: Хлеб-соль еш і
праўду рэж.
ХОЦЬ
ГАРШКОМ
ЗАВІ
(НАЗЫВАЙ),
АДНО
(ТОЛЬКІ,
А)
У
ПЕЧ
НЕ
СТАЎЛЯЙ (НЕ СТАЎ). Гаворыцца, калі хто-небудзь не зважае на тое,
як яго назвалі ці празвалі. Кулак, кажуць на мяне нашы засцянкоўцы.
Чорт вас бяры, кажу: хоць гаршком заві, адно ў печ не стаўляй (К.Кра-
піва. Мядзведзічы). — Не паліцыянты, а міліцыянты... — Кажы, як хо-
чаш, — зіркнула спадлоб'я Анюта. — Хоць гаршком называй, толькі ў
печ не стаў (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Поп давай мяне
сарамаціць, бязбожнікам называць. — Ты, — кажу, — бацюшка, хоць
гаршком мяне называй, а ў печ не стаўляй (В. Шырко. Дзед Манюкін
не салжэ). ЗАВІ (НАЗЫВАЙ) ХОЦЬ ГАРШКОМ, ТОЛЬКІ У ПЕЧ НЕ
СТАЎЛЯЙ. Стуканок за клічку «Заморыш» зусім не крыўдзіўся, маўляў,
заві мяне хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй... (А. Рылько. Стуканок
у аблавушцы). — Цудоўнае імя... — А ўвогуле, як даўней гаварылі,
называй хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй... (А. Марціновіч. На
спадзе лета). НЯХАЙ ХОЦЬ ГАРШКОМ ЗАВУЦЬ, АБЫ У ПЕЧ НЕ
СТАВІЛІ. Празвалі мяне «вучоным», хоць я лічу сябе невукам. Першыя
дні мяне гэта крыўдзіла, а цяпер асвойтаўся, няхай хоць гаршком за-
вуць, абы ў печ не ставілі (І. Гурскі. Лясныя салдаты). Пашка, мабыць,
здагадваецца па няласкавым твары цёткі Саветы і па загадкавай усме-
шцы дзядзькі Нічыпара пра іх размовы. Што ж, няхай завуць хоць гар-
шком, абы ў печ не ставілі (У. Паўлаў. Спелыя травы).
*
— Ты мяне хоць гаршком называй, але ў агонь не стаў. — Баішся
агню? — задзірыста і бадай з'едліва пажартаваў камандзір (І. Шамякін.
Гандлярка і паэт). — О, як добра гучыць — Мікола! Я і буду вас Міколам
зваць. — Хоць гаршком, абы не ў печ... (П. Місько. Градабой). З тае пары
Гапей і пачаў называць Аксінню гарэзай. «Хоць і гаршком, абы ў печ не
паставіў», — дражнілася яна (М. Гроднеў. Нязведаная даль). У рэшце
рэшт, хіба ў прозвішчы справа?! Называйся хоць гаршком, абы ў печ не
сунулі... (В. Блакіт. Усмешка Фартуны).
— Раманаў. Хоць гаршком назаві, толькі ў печ не станаві; Прыказкі.
Хоць гаршком назаві, толькі ў печ не станаві.
ХОЦЬ І ВІДАЦЬ, АЛЕ ДАЛЁКА ДЫБАЦЬ. Гл. Блізка відаць, ды далёка
дыбаць.
ХОЦЬ КРЫВОЕ ДЫ ГАРБАТАЕ, АБЫ СЛАЎНАЕ ДЫ БАГАТАЕ. Пра
нявесту ці жаніха, калі пры іх выбары перавагу аддаюць багаццю і славу-
тасці. — Пакінь казаць, дзіўная. Цяпер не вельмі глядзяць на красу;
грошы давай — вось у чым увесь сэнс. Хоць крывое ды гарбатае, абы
слаўнае ды багатае, ці то хлопец, ці дзяўчына, — разважала другая ка-
бета (Ц. Гартны. Сокі цаліны).
— Прыказкі: Хоць крывое ды гарбатае, але слаўнае ды багатае.
ХОЦЬ КУМ, ДЫ САБАКА. Кажуць, часцей жартаўліва, куму або пра
кума, калі той не дагадзіў чым-н. [Навум:] Вось табе на!.. Я яму добра
210
Дадатковыя словы
зедліва, спадлобя
9 👁