Ліцвінка: У яго мігрэнь: есці ахвота, а працаваць лень.
ХВАРОБА НІКОГА НЕ КРАСІЦЬ — Уй, глядзіце! Падняўся! —
усхліпнула Тамара, выглянуўшы ў акно. — Сам! Старшыня... — Нарэ-
шце! — радуецца і Юліна маці. — А схуднеў, бедны. Хвароба не
красіць. — Цэлы месяц качаўся ў пасцелі, — не дзіва (А. Макаёнак. Не
пакінеш мяне).
*
— Ха, адмыўся хоць трохі ад мазуты. — Хвароба аднаго рака
красіць... Мо больш за месяц у бальніцы качаўся і дома ўжо з месяц, на
бюлсцені (П. Місько. Градабой).
—
Насовіч: Хвароба нікога не красіць; Прыказкі: Хвароба нікога не
красіць.
ХІТРАСЦЮ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, А НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ Гл. Маной
(няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а назад не верне-
шся.
ХІЦЕР ЗМІЦЕР,
АЛЕ
(ДЫ)
І САЎКА
НЕ
ДУРАНЬ (НЕ ДУРНЫ) Ка-
жуць пра таго, хто хоча абхітрыць, падмануць каго-н. Яны разлічвалі,
відаць, на тваю жаночую даверлівасць. Гэта іх стары метад. Але, як ка-
жуць, хіцер Зміцер, ды і Саўка не дурань (М. Машара. Лукішкі). Прыяз-
джаў да нас нейкі Кастроўскі Зміцер, палохаў нас казацкімі бізунамі...
Хіцер Зміцер, але і Саўка не дурны (І. Гурскі. Вецер веку). «Няхай ду-
мае, што ніхто не знайшоў жыта. Няхай думае, што яно тут, пад галлём,
ляжыць. Хе-хе, — аж смяяўся ад свае хітрасці Яўхім. — Зміцер хіцер,
але і Саўка не дурань... Хе-хе!» (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Магчыма, і
спецыяльна Акуліч не спяшаўся даводзіць сваю машыну да ладу, каб
ніхто па ёй за час яю адсутнасці не працаваў. Так сказаць, маленькая
хітрасць. Хіцер Зміцер, але і Саўка не дурань. Раскусілі яго праўленцы
(В. Шырко. Сцяжына да людзей). ХІЦЁР ЗМІЦЕР, ДЫ І САЎКА НЕ
ДУРНЫ. (Бруй:) Ад такой работы, ягамосцю, мазоль не сядзе. [Саўка:]
Хіцёр Зміцер, ды і Саўка не дурны (Я. Колас. У пушчах Палесся).
*
Жыў мужычок, на імя Зміцер; хоць дурань вялікі, ды мужык хіцёр
(В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы). Не валяй дурня! Хіцер Зміцер, але і
Ванька не дурны. Гані паўтары тысячы на нос — тады і гаварыць можна
(В. Блакіт. Вырай). [Вадзім] ведаў напэўна, што гаспадар сена недзе цікуе
за ім. «Хіцер Зміцер, але і я не дурань», — нагадаў Вадзім чутыя ад некага
словы... (А. Рыбак. Трэба было жыць).
— Ляцкі. Хіцер Дзміцер, ды й Саўка не дурак; Прыказкі: Хіцёр Міцёр
і Саўка не дурак; Зміцер то хіцер, ды і Сава не дурань.
ХІЦЁР ЗМІЦЕР, ДЫ І САЎКА НЕ ДУРАНЬ Гл. Хіцер Зміцер, але і Саў
ка не дурань.
ХЛЕБ НА СТАЛЕ — РУКІ СВАЕ. Кажуць, запрашаючы да пачастунку.
[Сцяпан:] Чым хата багата — тым і рада. Хлеб на стале — рукі свае
(Я. Купала. Паўлінка). — Чым хата багата — тым і рада. Бярыце, Яна-
чка, бярыце! — «Хлеб на стале — рукі свае», — сказаў бы Сцяпан
Крыніцкі, — засмяяўся госць (С. Александровіч. На шырокі прастор).
* [Марыля:] І не саромцеся: хлеб і гарэлка на стале, а рукі свае (І. Ко-
зел. Папараць-кветка).
— Рапановіч: Хлеб на стале, рукі свае — адрэж дый з'еш.
ХЛЕБ-СОЛЬ ЕШ, А ПРАЎДУ РЭЖ. Ужываецца як парада смела гаварыць
праўду, не зважаючы ні на што. — А вы — падхалім! Перад дырэктарам
спіну згінаеце ў тры пагібелі, а перад намі нос угару... — Правільна,
Антось! Хлеб-соль еш, а праўду рэж (І. Гурскі. Качагары). — Хлеб-соль
еш, а праўду рэж, — старшыня павярнуўся тварам да Васіля. — Мо- хто
і спалохаўся» што я ўзяўся за пераробкі... (І. Капыловіч. Асенні гром).
Чалавек я, можна сказаць, такі, што, як кажуць, хлеб-соль еш, а праўду
209
8 👁