х
ХАЙ
КОНЬ
ДУМАЕ:
У
ЯГО
ГАЛАВА
БОЛЬШАЯ
(ВЯЛІКАЯ)
Кажуць
жартаўліва ці іранічна ў адказ таму, хто раіць падумаць пра што-н. [Ла-
быш:] Я табе, Надзя, як і роднай дачцэ сваёй, ліха не жадаю, калі ты
розум мець будзеш, дык ты за Толіка замуж пойдзеш. Прадумай толькі
добра нашу размову з табой. [Надзя:] Хай конь думае: у яго галава боль-
шая — а я ўжо ўсё перадумала... (І. Козел. Папараць-кветка). — Гэта
зусім не тыя мінусы, пра якія ты думаеш. — А я і не думаю нічога, —
паціскаў плячыма Мікола, — хай коні думаюць, у іх галовы вялікія
(А. Кажадуб. Святы калодзеж).
— Прыказкі. Няхай конь думае, бо вяліку галаву мае; У кабылы боль-
шая галава, няхай сабе яна думае.
ХАПІЎ З ДЗЕЖКІ, АЖ НЕ БАЧЫЦЬ СЦЕЖКІ Кажуць насмешліва пра
п'янага. [Грушэўскі:] Учора ў аднаго майго друга быў дзень нараджэн-
ня... Адзначылі як мае быць. Я заначаваў у яго на дачы... Дык і сёння
яшчэ шал з галавы не выйшаў. [Ракітны:] Гэта называецца — хапіў з
дзежкі, аж не бачыць сцежкі (К. Крапіва. На вастрыі).
— Насовіч: Хваціў з дзежкі, што не відзіць сцежкі.
ХАРАСТВО
(КРАСА)
ПРЫГЛЯДЗІЦЦА,
А
РОЗУМ
ПРЫГАДЗІЦЦА
Пра перавагу розуму перад прыгажосцю. — Ну й хутаранкі, халера, хоць
вады напіся. — Хараство, кажуць, прыглядзіцца, а розум прыгадзіц-
ца, — крыва, неяк адным бокам рота ўсміхнуўся Аўсянік. — Можа, і
так... (В. Адамчык. Год нулявы).
— Прыказкі: Краса прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
ХАЦЕЛА Б ДУША Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ Гл. І рад бы
ў рай, ды грахі не пускаюць.
ХАЦЕЎ БЫ Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ Гл. І рад бы ў рай,
ды грахі не пускаюць.
ХВАЛІ КАНЯ ПАСЛЯ ДАРОГІ, А ПАНА — ЯК ВЫЦЯГНУЎ ЁН НОГІ
Гаворыцца як нязгода з тым, хто лічыць багатага чалавека добрым. [Пер-
шая жанчына:] Вядома, пан жа таксама чалавек. [Другая жанчына:] Па-
вінен і ён сэрца мець. [Бацька:] Хвалі каня пасля дарогі, а пана — як
выцягнуў ён ногі (В. Вольскі. Цудоўная дудка).
— Прыказкі. Хвалі каняку пасля дарогі, а пана — як выцягне ногі;
Каня хвалі пасля дарогі, а пана — як выцягнуць за ногі.
ХВАРОБА
КАЛІ
НЕ
ЎМОРЫЦЬ,
ТО
(ДЫК)
СКРЫВІЦЬ
Два
гады,
верце, людцы добрыя, ці не, ляжала ў бальніцы. Бога маліла, каб за-
браў. Схуднела, ледзь ногі перастаўляла: хвароба калі не ўморыць, то
скрывіць (В. Шырко. Сцяжына да людзей).
— Насовіч: Хвароба калі не ўморыць, дык скрывіць.
ХВАРОБА
—
МІГРЭНЬ:
ЖРАЦЬ
АХВОТА,
А
ПРАЦАВАЦЬ
ЛЕНЬ
Ужываецца як адмоўная рэакцыя на словы х в а р э ц ь, хв а р о б а ў
папярэднім выказванні, калі гавораць пра лянівага чалавека і не вераць,
што ён хварэе. [Здаравенны Чатырыста пяцьдзесят шэсць [рублёў]. [Бан-
дарчык:] У каго ж гэта так мала? [Здаравеня:] У Тадоры Белакапыцкай.
Хварэе ўсё. [Бандарчык:] Хвароба — мігрэнь, жраць ахвота, а працаваць
лень. [Здаравеня:] Ты, Бандарчык, мог бы добрым доктарам быць.
Вельмі ж правільны дыягназ ставіш (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі).
208
Дадатковыя словы
пянага
10 👁