У ЧОРТА СПІНА СЦЁРТА Ужываецца з незадавальненнем як рэакцыя на
слова «чорт» у папярэднім выказванні суразмоўніка. [Мальвіна:] Каб цябе
людзі не зналі! Каб цябе чорт схапіў! [Несцерка:] У чорта спіна сцёрта,
на ім не паедзеш, а за мяне, цётка, не бойся, мяне чорт не возьме, хут-
чэй цябе, бо вельмі ж ты да яго падобна! (В. Вольскі. Несцерка).
У ЧУЖОЙ СТАРОНЦЫ НЕ ТАК СВЕЦІЦЬ І СОНЦА У чужой мясцо-
васці ўсё здаецца нязвыклым, чужым.
*
І няхай паўсюдна ёсць вада, растуць дрэвы, аднакава на ўсе чатыры
бакі зямля, але яго дрэва, яго зямля, яго вада адметная, чужое ўсюды чу-
жое, на чужыне і сонца ўсходзіць інакш, і не грэе, і не свеціць. Махахей
жадае памерці на роднай зямлі... (В. Казько. Неруш).
— Прыказкі: У чужой старонцы не так свеціць і сонца.
У
ЧУЖЫМ
ВОКУ
САЛОМКУ
(САЛОМІНКУ)
БАЧЫМ,
А
Ў
СВАІМ
І БЕРВЯНА НЕ ЗАЎВАЖАЕМ У іншых бачым нават дробныя неда-
хопы, а ў сябе не заўважаем і вялікіх. — У Ватыкане таксама не ўсё ідзе
добра з іх «місіянерамі»... — У чужым воку саломку бачаць, а ў сваім
бервяна не заўважаюць, — уздыхнуў айцец Роберт (І. Гурскі. Чужы
хлеб). «Ага! — злавіў сябе на гэтай думцы Віктар. — Самому можна, а
другім не? У чужым воку саломінку ўбачыў, а ў сваім і бервяна не заў-
важаеш?» (А. Кобец-Філімонава. Агні за перавалам). БАЧЫМ СУЧОК У
ВОКУ БРАТА СВАЙГО, А БЕРВЯНА Ў СВАІМ НЕ ЗАЎВАЖАЕМ —
Ды яно, калі б на тое пайшло, а. Мікалай, — стары вол баразны не
псуе. — Ось бачыш!.. Так-то, Амос Адамавіч, — дадае а. Мікалай, —
мы бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем
(Я. Колас. На ростанях). Дарэмна ты, Лёнечка, зусім дарэмна на нас.
Сучок у воку брата свайго бачыш, а ў сваім воку не заўважаеш і бер-
вяна. Мы ніколі супраць ніякай улады не ішлі (Я. Брыль. У Забалоцкі
днее).
* Пылінку бачым у суседа, ды што? — у яго іх не адна! А ў сваім воку,
даўнім следам, не заўважаем бервяна (Я. Купала. На тэму крытыкі і са-
макрытыкі). Брахні іх — грош цана! Згадаем прымаўку мы на хвілінку: ва
ўласным воку дык не бачаць бервяна, а ў іншых адшукаць імкнуцца па-
рушынку (Э. Валасевіч. Брахуны).
— Паходзіць з евангельскага тэксту: «Што ты глядзіш на сучок у воку
брата твайго, а бервяна ў тваім воку не адчуваеш?..» (Матф., 7, 5).
— Прыказкі. У чужым воку і пылінку бачыць, а ў сваім і бервяна не
заўважае; У чужым воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і цэлай калоды
не пабачым; У чужым воку і порах відна, а ў. сваім калода не відна.
У ЧУЖЫХ РУКАХ ПІРОГ ВЯЛІК. У другога ўсё здаецца лепшым, боль-
шым, чым яно ёсць на самай справе.
*
Паглядзеў стары Патап і пазайздросціў: корму ў яго хапае сабе і жы-
вёле і рыбы ловіць чорт ведае колькі — вёдрамі цягае! Праўда, Мамай не
раз ішоў з рыбы з пустым вядром, але ў чужой руцэ кусок здаецца заў-
сёды большым (Я. Колас. Крывавы вір). Рэўнасць балюча варухнулася ў
Ірыніным сэрцы. — Нешта ты занадта хваліш яе. — Ёсць за што. Чала-
век умее аддаць справе ўсяго сябе. Мне здаецца, што Міколу з ёй лёг-
ка. — У чужых руках пірог і з хрэнам салодкі, — ужо больш нервова ска-
зала Ірына (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). Сілівейчыкі тым часам не
зводзілі вачэй з «падушачак». Ведама ж дзеці: для іх звычайны пернік у
чужых руках мядовым здаецца (В. Праскураў. Людзі-суседзі).
— Насовіч: У чужых руках пірог вяліх; Прыказкі: У чужых руках пірог
вялік.
207
6 👁