мілы! Ці не час адмяніць спакой? [Чайка:] Усяму — свой час. А па- куль — слухацца, раз загадана (В. Палескі. Песня нашых сэрцаў). — БРС: Усяму свой час. УТКНІ МЯНЕ, БОЖА, КУДЫ МНЕ НЕ ТРЭБА. Кажуць з асуджэннем пра таго, хто ўмешваецца ў чужыя справы. Яму [Лабановічу] было крыў- дна тое, што сам ён — мужык, а не ведаў мужыцкіх звычаяў і зрабіў па прыказцы: «Уткні мяне, божа, куды мне не трэба». І, наогул, трэба за- значыць, што ён не ўмее трымаць сябе з людзьмі (Я. Колас. На роста- нях). — Ліцвінка: Уткні мяне, божа, куды мне не трэба. У ЦЕСНАЦЕ, ДЫ НЕ Ў КРЫЎДЗЕ. Кажуць, калі дзе-н. збіраецца шмат людзей. Сін.: Дзе цесна, там пацешна. — Са мною хлапец, — па- казаў рукою Галуза. — На двух месца хопіць. У цеснаце, ды не ў крыў- дзе! (І. Гурскі. Вецер веку). Хутка прыйшла Віця. Яна паведаміла: — Начаваць давядзецца ў нас. У цеснаце, ды не ў крыўдзе (І. Новікаў. Ру- іны страляюць ва ўпор). З аднаго боку тузанулі мяне за паліто, з другога боку пацягнулі. Далі месца, паціснуўшыся. — У цеснаце, ды не ў крыў- дзе, — сказаў нехта (Я. Ермаловіч. Трактарыст Антон Знак). — Ой, малы стол!.. Гэта ж колькі разоў казала, каб купілі другі, што рассоўва- ецца... Ёсць такія гарадскія сталы... Так і не сабраліся... — Нічога, нічога... У цеснаце, ды не ў крыўдзе... — суцяшаў Прыбытак (П. Місько. Ціхае лета). Прашу вас заняць месцы за сталом. У цесна- це — не ў крыўдзе (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Нават як селі, дык і це- снавата спачатку было. Ды абышлося. У цеснаце, кажуць, не ў крыўдзе (М. Гіль. Пустыня). * Я сам з-пад Гомеля, а жонка тутэйшая. Жывём пакуль у яе брата, і хоць не ў крыўдзе, але ў цеснаце. У яго свая сям'я вялікая (Э. Ярашэвіч. Святло імя твайго). — Прыказкі: У цеснаце — не ў крываце; БРС: У цеснаце, ды не ў крыўдзе. У ЦІХАЙ ВАДЗЕ ЧЭРЦІ ВОДЗЯЦЦА Гл. У ціхім балоце чэрці водзяцца. У ЦІХІМ БАЛОЦЕ ЧЭРЦІ ВОДЗЯЦЦА (ВЯДУЦЦА) Ціхі, знешне пако- рлівы чалавек здольны на нечаканыя, неспадзяваныя ўчынкі. Сін.: Ціхая вада берагі мые; Ціхая вада грэблю рве; Ціхая свіння глыбока рые. Загадаў [Гусеў] сваім падначаленым не спускаць вачэй з хаты Траянавых. «До- бранькія яны, працавітыя, ціхія, але ў ціхім балоце чэрці водзяцца» (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). Паўлік мацюкаўся, ды не самаў- праўнічаў, як гэты. А то бач яго, які ціхоня! І праўду кажуць, што ў ціхім балоце чэрці водзяцца (Л. Гаўрылкін. Пакінутая на досвітку). Можа, якраз Бусел або Турскі і падпаліў. Ціхія то ціхія, але ж недарма кажуць, што ў ціхім балоце чэрці водзяцца (В. Каваленка. Падвышанае неба). — Глядзі ты! Ціхоня — і на табе! — У ціхім балоце чэрці во- дзяцца (Л. Калодзежны. Андрэйка-Андрэй). — А я? Можа, яшчэ не за цябе бяднейшы быў! Дробна ўсё ў мяне ішло. — Дробна? Дробны, ціхенькі, у ціхім балоце чэрці вядуцца (К. Чорны. Брыгадзірава памыл- ка). [Левановіч:] Туляга? Па-мойму, ён не здольны ні на якія штукі. [Гарлахвата:] І я так думаў. Адно ж сапраўды — у ціхім балоце чэрці вядуцца. Некалькі хвілін назад яго накрылі з Зёлкінай у маім кабінеце (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). У ЦІХАЙ ВАДЗЕ ЧЭРЦІ ВО- ДЗЯЦЦА. — Калега — манах. Ён любіць глуш і адзіноцтва і хоча жыць пустэльнікам. — Ведаем мы гэтых пустэльнікаў, — зноў падміргнуў Ду- бейка. — У ціхай вадзе чэрці водзяцца (Я. Колас. На ростанях). — Прыказкі: У ціхім віру (балоце) чэрці водзяцца; У ціхім балоце чэрці растуць. 206
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
9 👁