Капуста:] Не такі мужык варона. Сам ён ведае, што возіць кожны чорт на свой млын воду, ды і сам зарве ў шкоду, калі зручны міг зна- ходзіць (М.Клімковіч. Кацярына Жарнасек). — Насовіч: Усякі чорт на сваё кола ваду цягнець; Прыказкі. Усякі чорт на свае кола ваду цягне. УСЯКІ ЦЫГАН СВАЮ КАБЫЛУ ХВАЛІЦЬ Гл. Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць. У СЯМ'І НЕ БЕЗ ВЫРАДКА У калектыве заўсёды ёсць і такі чалавек, які сярод іншых вылучаецца сваімі дрэннымі якасцямі. Сін.: Няма лесу без ваў- ка; Няма роду без выроду. Тутэйшаму чалавеку можна даверыцца і ў ра- дасці, і ў горы... Адзінкі могуць быць ні богу свечка ні чорту качарга, у сям'і не без вырадка... (І. Гурскі. Расцвілі вішні). У сям'і не без вырадка, кажа прыказка. Такія выпадкі, як сёння, хоць і рэдкія, але бьілі і бу- дуць... (У. Дамашэвіч. Дарожная гісторыя). Як ні цяжка, але трэба пры- знацца: відаць, і ў вашым дружным і добрым гурце ёсць паганец, нядо- бразычлівец. Што ж. у сям'і не без вырадка, як кажуць... (Г. Далідовіч. Дырэктар) СЯМ'Я НЕ БЕЗ ВЫРАДКА — А ты толькі што казаў, — перапыніў яго Купрыянаў, — што сваім людзям трэба давяраць... А што выходзіць? — Выходзіць, дружа, што сям'я не без вырадка, — прымаў- кай адказаў Павел і тут жа прапанаваў: — Хопіць пра гэта гаварыць (І. Сіняўскі. На правым флангу). — Насовіч: Сям'я не без вырадка; Прыказкі: І ў добрай сям'і вырадак бывае. У СЯМІ НЯНЕК ДЗІЦЯ БЕЗ ВОКА (БЕЗ НОСА) Справы кепскія, калі за іх бярэцца адразу некалькі чалавек. Гаворыцца з асуджэннем пра безад- казныя адносіны да справы, калі адзін спадзяецца на другога. Сін.: Дзе ня- нек многа, там дзіця бязнога. Відаць, нездарма ў народзе кажуць, што ў сямі нянек дзіця без вока. І таму замест чаканых урачыста-ўзнёслых афіцыйных провадаў наша дэлегацыя, даведаўшыся ў перадапошні дзень, што ніхто білетаў для яе не прыдбаў, дабіралася ў сталіцу хто як мог (Г.Тычка. Пасля нарады). Ну, яшчэ ўплывае [на дзяцей] вуліца, ся- бры, суседзі, радыё, тэлебачанне, кіно, тэатр... І ўсе нашаму дзіцяці зы- чаць дабра. Жадаюць усяго найлепшага... От тут і складанасць рашэння задачы. У сямі нянек, як прымаўка гаворыць, дзіця без носа (І. Грамо- віч. Сям'я Вішнёвых). Трэба, каб «галоўны распарадзіцель», свой кіраўнік быў... А раз няма самага галоўнага — у сямі нянек дзіця без носа... (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). * Завозіцца макуха ў сістэму маслапрома для стрэчнага продажу яе ма- лаказдатчыкам пад звышпланавую здачу малака. Але захоўваецца яна, як тое дзіця, што мае сем нянек і, паводле прыказкі, ходзіць без носа (А.Ма- каёнак. Вадзяная стыхія). Для выхавальнікаў важней запланаваныя ме- рапрыемствы з вучнямі, а вучоба — справа настаўнікаў, якіх кантралюе райана. Вось і атрымліваецца: у сямі нянек дзіця без нагляду (Звязда. 1987, 12 лістап.). — БРС. У сямі нянек дзіця без носа. УСЯМУ НА СВЕЦЕ ЁСЦЬ КАНЕЦ Гл. Усё на свеце мае свой канец. УСЯМУ СВОЙ ЧАС. Усё адбываецца тады, калі трэба. Дзівіцца дзед му- драсці людской. Новы свет паўстаў. Нарадзіліся новыя людзі. Ну, што ж? Так трэба, так павінна быць — усяму свой час (Я. Колас. Збоку ад жыцця). — Столькі сродкаў угрохалі! Каб іх пусціў на Нечарназем'е, то за гэты час мо яшчэ лепшыя вынікі былі б. І рэк не трэба было б спу- скаць, Палессе асушваць. — Дык цяпер жа і бяруцца за Нечарназем'е. Усяму свой час! (П. Місько. Градабой). [Сокалаў:] Сямён Захаравіч, 205
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нечарназеме, сямя
10 👁