свеце мае свой канец!.. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Усё на свеце мае
канец, скончыліся і танцы-выдрыганцы, Саўка Дыракол аб'яўляе «белы
вальс» (П. Місько. Градабой). УСЯМУ НА СВЕЦЕ ЁСЦЬ КАНЕЦ. Доў-
гія-доўгія годы, цэлыя вякі, жыла пушча згодна і шчасліва, жыла поў-
ным, багатым жыццём. Але ўсяму на свеце ёсць канец (Я.Колас. Стары
лес).
— Прыказкі. Усяму канец бывае (будзе).
УСЁ ЦЯЧЭ, УСЁ МЯНЯЕЦЦА (ЗМЯНЯЕЦЦА) Усё знаходзіцца ў беспе-
рапынным руху, у пастаяннай зменлівасці. Жыццё і прырода і ўсе з'явы
жыцця не знаходзяцца ў стане спакою і нерухомасці. Яшчэ старадаўні
грэчаскі філосаф сказаў: «Усё цячэ, усё змяняецца» (Я. Колас. На роста-
нях). Вось так, усё цячэ, усё мяняецца. Што было грахом, стала дабром
(А. Макаёнак. Дыхайце эканомна). Усё цячэ, усё мяняецца... Ён [маёр]
толькі што апрытомнеў і не памятаў, як яго раніла (М. Лупсякоў. Пера-
права). [Аптэк:] Тады Фелікс аддаваў перавагу іншым метадам выхаван-
ня... [Фелікс:) Усё цячэ, усё мяняецца (В. Зуб. Юнацтва рыцара).
— Калька з грэчаскай мовы: Panta rhei, panta kinetai. Выказванне на-
лежыць старажытнаму грэчаскаму філосафу Геракліту.
У СТРАХУ ВОЧЫ ВЯЛІКІЯ. Спалохаўшыся, чалавек перабольшвае небяс-
пеку ці бачыць яе там, дзе яе няма. — У страху вочы вялікія, — здзе-
кліва пакпіў Хяндога ў часе чарговага вобыску (М. Аўрамчык. Палон).
Вось нехта ідзе... Здаецца, якраз як іхні бухгалтар... Не, проста ў страху
вочы вялікія... (У. Дамашэвіч. Ад шчасця таксама плачуць). — Ат, лу-
хта! — не паверыў Кандрат. — У страху вочы вялікія. Не бывае вадзя-
ных, выдумка ўсё гэта (В. Праскураў. Над Шчарай-ракой). З перапалоху
я рвануў ад хаты. Бег не чуючы пад сабой ног, нездарма кажуць — у
страху вочы вялікія (В. Супрунчук. Наўпрост).
— Насовіч. У страху вочы па яблыку; Ляцкі. У страху вялізныя вочы;
Прыказкі. У страху вялікія вочы.
УСЮДЫ ДОБРА, А ДОМА ЛЕПЕЙ. Пра замілаванне да роднага кута.
* Усюды добра, дома — лепей, дзе гуляў дзяцінай, дзе ніхто цябе не
чэпе так, без дай прычыны (Я. Купала. Чатыры крыжы).
— Прыказкі. Усюды добра, а дома лепей; Усюды добра, а дома лепш
за ўсё.
УСЯГО БЫЛО ДАВОЛІ, ТОЛЬКІ ПРЫНУКІ НЕ БЫЛО Гл. Было што
піць і есці, але прынукі не было.
УСЯКАЯ БУДЗЕ ГАСПАДЫНЯ, КАЛІ МУКІ ПОЎНАЯ СКРЫНЯ
Гл. Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня.
УСЯКАЯ ПТУШКА СВАЁ ГНЯЗДО БАРОНІЦЬ. Кожны чалавек бароніць
сваю радзіму. Але хіба гэта выйсце — дэзерціраваць з фронту? Я,
напрыклад, не маю намеру гэта рабіць. Усякая птушка сваё гняздо ба-
роніць (І. Гурскі. Вецер веку).
— Рапановіч: Усякая птушка сваё гняздо бароніць.
УСЯКІ
(КОЖНЫ)
ГАД
ЧУЖОМУ
ГРОШУ
РАД
Кажуць
з
асуджэннем
пра таго, хто сквапны на чужое. Людзі сквапны на чужое: усякі гад чу-
жому грошу рад (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). — Суд гісторыі... —
не дагаварыў Вашкевіч, ён пахіснуўся і, каб яго не падхапілі, упаў бы. І
ўжо седзячы заключыў: — Кожны гад чужому грошу рад. Усіх іх выя-
віць і судзіць... Паставіць да ганебнага слупа! (І. Гурскі. Чужы хлеб).
— Насовіч: Кожны гад чужому грошу рад.
УСЯКІ (КОЖНЫ) ЧОРТ НА СВАЁ КОЛА ВАДУ ЦЯГНЕ. Кожны чала-
век усё робіць на сваю карысць.
204
Дадатковыя словы
абяўляе, зявы
11 👁