мыш). У гаспадароў нядрэнны быў настрой: усё ж на свеце ісціну не
забываюць, што дома і вуглы дапамагаюць (У. Корбан. Расплата).
*
Эх, розум, розум малады! На сваім котлішчы, дачушка, табе паможа
вугал, куст, а там пакрыўдзіць кожны хлюст, тут — гаспадар ты, а там —
служка... (Я. Колас. На шляхах волі).
— Насовіч: У сваёй хаце і вуглы памагаюць; Прыказкі: У сваёй хаце і
вуглы памагаюць; У сваім доме і вуглы памагаюць; Дома і вуглы памага-
юць.
У СВАІМ ДОМЕ І ВУГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ. Гл. У сваёй хаце (у сваім
доме) і вуглы (сцены) памагаюць.
У СВАІМ СТАНЕ І ПРЫСТАЎ ЦАР. Сярод сваіх падначаленых і невялікі
начальнік адчувае сябе поўнаўладным, неабмежаваным гаспадаром. На
сваім сметніку, кажуць, і певень гаспадар. А ў сваім стане і прыстаў —
цар. Жыў той прыстаў у Ігумене. Нягодны, сярдзіты, як звер (Я. Колас.
«Слабодак).
— Прыказкі. У сваім стане і прыстаў цар.
УСЕ БАБРЫ ДАБРЫ, АДНА ВЫДРА ЛІХАЯ. Няма падставы аддаваць
перавагу каму- ці чаму-н. аднаму перад іншымі. — Праедзьце ў мядзве-
джы кут, убачыце: паляшук — дармовы батрак. Памешчыкі асабліва
лютыя. — Усе бабры дабры, адна выдра ліхая, — усумніўся салдат на
мыліцах. — Памешчыкі ўсюды аднолькавыя (І. Гурскі. Вецер веку).
«Гэта раней, як абвянчае поп, то што вужышчамі звяжа. Любіш не
любіш — жыві. Але ж і тады разыходзіліся, як прыпячэ...» — «Каб так
усё проста было, як вам здаецца!..» — уздыхае ён [зяць]. «Усе бабры да-
бры, адна выдра ліхая», — сказала я і пайшла з хаты (П. Місько. Поезд
ішоў на захад).
— Насовіч: Усе бабры дабры, адна выдра — ліха яе бяры; Федароўскі'.
Усе бабры дабры, адна выдра ліхая; Прыказкі. Усе бабры дабры, адна вы-
дра ліхая (дурная).
УСЕ ЗА АДНАГО І АДЗІН ЗА ЎСІХ. Гл. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.
УСЕ МЫ ПАД БОГАМ ХОДЗІМ. З кожным можа здарыцца што-н.
нечаканае, незалежнае ад чалавека. Як той казаў, пад богам усе мы
ходзім, грэшныя, хоць пішам некралогі, бадзёрыя і ўцешныя... (В. Вітка.
Як той казаў). — Не перажывайце так, Іван Іванавіч, — пачалі яго су-
цяшаць. — Усе мы ходзім пад богам... Ніхто не ведае, што каго і дзе
чакае... (Б. Сачанка. Чортава прапанова). «Што ж рабіць, хто ж ведаў.
Усе пад богам ходзім», — толькі і шаптаў у адказ Юліуш (Г. Марчук.
Крык на хутары). Жыццё ёсць жыццё, усе, як кажуць, пад богам ходзім,
і ніхто не ведае, калі і як будзе вынесены прысуд (М. Кацюшэнка. Сіту-
ацыя).
УСЕ
ЧЭРЦІ
АДНОЙ
ШЭРСЦІ.
Кажуць
з
неадабрэннем
пра
людзей,
аднолькавых па якіх-н. адмоўных якасцях. Хоць усе чэрці адной шэрсці,
але бараніцца ад іх трэба па-рознаму (Б. Сачанка. Вечны кругазварот).
—
Па Мяснікову і Сталіну — там [ва ўрадзе] усе нашы чэрці адной
шэрсці, — прамовіў Жылуновіч (Г. Далідовіч. Свой дом).
—
Насовіч. Усе чэрці адной шэрсці; Федароўскі: Усе чэрці адной
шэрсці.
УСЁ МІНЕЦЦА, А ПРАЎДА ЗАСТАНЕЦЦА. Гаворыцца, калі вераць у пе-
рамогу справядлівасці. У Азаркевіча астаўся на душы непрыемны асадак
ад лаянкі прадстаўніка, потым падумаў: «Усё мінецца, а праўда заста-
нецца» (І. Гурскі. На гуце).
— Прыказкі: Усё мінецца, адна праўда застанецца.
УСЁ
НА
СВЕЦЕ
МАЕ
СВОЙ
КАНЕЦ.
Гаворыцца
пры
заканчэнні
чаго-н. або як надзея, што прыйдзе канец чаму-н. Добра, што ўсё на
203
11 👁