Суп мясны і катлеты... Ого, затлуста адным мясам жыць. Укрой — не
ўдой, трэба памятаць (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі).
— Прыказкі: Укрой — не ўдой.
УЛЕЗ У ДУГУ, ДЫК НЕ КАЖЫ ШТО НЕ МАГУ. Гл. Калі улез у
дугу, дык не кажы што не магу.
У ЛЮДЗЕЙ ПЫТАЙ І СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Гл. Людзей (другіх) слухай,
а свой розум май.
У МУЗЫКІ ХЛЕБ НЕВЯЛІКІ, А СПЯВАЙ МАЮЦЬ НІЯКІ.
Пра невялікія заробкі музыкантаў і спевакоў. Назаўтра «артысткі» расхварэліся
і занемаглі ад перажытага хвалявання. «У музыкі хлеб невялікі, а спя-
ваю маюць ніякі», — адгаворваліся яны і кляліся, што больш ніколі не
будуць выступаць (П. Місько. Градабой).
— Прыказкі. З музыкі хлеб невялікі; У стральца і музыкі хлеб не-
вялікі.
У НАГАХ ПРАЎДЫ НЯМА. Кажуць пры запрашэнні сесці. Сім.: За пастой
грошы не плацяць. То сядайце, добры чалавек, у нагах, як казалі некалі,
праўды няма... (М. Лынькоў. Векапомныя дні). — Вы сядайце, — за-
прасіў нарэшце Іван. — У нагах праўды няма (І. Шамякін. Вазьму твой
боль). — Сядай, дружа, — пачулася з кутка. — У нагах праўды няма
(І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). — Садзіся — у нагах, ка-
жуць, праўды няма. — Гура паказаў галавою на крэсла з вялікаю,
выціснутаю на фанеры кветкаю (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына).
— Янкоўскі: У нагах праўды няма; БРС. У нагах праўды няма.
У ПРОЧКІ ВЫБІРАЙСЯ, А ЖЫТА СЕЙ Гл. Паміраць збірайся, а жыта
сей.
УРАДЗІЛАСЯ ЦЯЛЯ З БЕЛАЮ ЛАПІНКАЮ НА ЛБЕ, ТАК ЯНО І ПА-
МРЭ. Гл. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне
такім.
У РАЗУМНАГА ВОЧЫ І НА ПАТЫЛІЦЫ СЯДЗЯЦЬ. У разумнага чала-
века шырокае ўспрыманне навакольнага свету. Ці ж разумнаму Дзіда-
дзеду адгукацца на яе брахню? У разумнага вочы і на патыліцы сядзяць.
Ён ведае ўчарашні дзень, ён без акуляраў бачыць і заўтрашні (З. Бядуля.
Сярэбраная табакерка).
— Рапановіч. У разумнага вочы на патыліцы.
УРОДЗІЦЦА ЦЯЛЯ З ЛЫСІНКАЮ, ТО І З ЛЫСІНКАЮ ЗДОХНЕ. Гл.
Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкаю, дык і здохне такім.
У СВАЁЙ ХАЦЕ І КАЧАРГА МАЦІ. У сваёй хаце адчуваеш сябе смела,
спакойна, надзейна. Сін.: У сваёй хаце і вуглы памагаюць. — Дам тваёй
сям'і месца ў флігелі. Хоць сёння займай большую палову. — У сваёй
хаце і качарга — маці, — не надта ўзрадаваўшыся сказаў Гаранок...
(Л. Дайнека. Запомнім сябе маладымі).
— Прыказкі: У сваёй хаце і качарга маці.
У СВАЁЙ ХАЦЕ (У СВАІМ ДОМЕ) І ВУГЛЫ (СЦЕНЫ) ПАМАГАЮЦЬ. У сваёй хаце адчуваеш сябе смела, спакойна, надзейна. Сін.: У
сваёй хаце і качарга маці. Дык я і цяпер за тое, каб заставацца тут,
бліжэй да сваіх. У сваёй хаце і вуглы памагаюць (І. Шамякін. Дзеці
аднаго дома). Што, так і не заснулі? Дарэмна, дарэмна. А я добра пас-
паў і вось на свежую галаву нешта, здаецца, прыдумаў... Не трацьце на-
дзеі, у сваім доме і сцены памагаюць (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў
Мінску)
ДОМА І ВУГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ (ДАПАМАГАЮЦЬ). Выбраўся я з гасцініцы і паехаў у той горад, дзе нарадзіўся, дзе вучыўся, дзе
жыла мая маці. Кажуць жа: дома і вуглы памагаюць (Б. Сачанка. Белая
9 👁