Насовіч: Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж; Федароўскі: Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што не дуж; Прыказкі Узяўся за гуж, не кажы (не гавары), што не дуж. УЗЯЎШЫСЯ ЗА ГУЖ, НЕ КАЖЫ, ШТО НЕ ДУЖ Гл. Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж. У КАГО ГРОШЫ, У ТАГО І РОЗУМ. Чалавека лічаць разумным, калі ён мае шмат грошай. — Маці неяк па сакрэту казала, што не толькі на ва- локу, а нават на дзве валокі хопіць «гузікаў», яшчэ і астануцца... — Скупасць — не дурасць. Разумны чалавек. — Але, у каго грошы, у таго і розум. Мяне ён лічыць дурнем (І. Гурскі. Вецер веку). — Федароўскі. У каго грошы — у таго розум. У КАГО ДАБРО ВЯДЗЕЦЦА, У ТАГО І ПЕВЕНЬ НЯСЕЦЦА Бага- таму, гаспадарліваму чалавеку шанцуе ў жыцці. Сін.: Багатаму і чорт у кашу дбае; Багатаму чорт дзяцей калыша. — Хіба ў яго каровы, свіней няма? Ёсць! — Як жа без гэтага?.. — Праўда, той не гаспадар, у каш вецер у павеці гуляе, — пагадзілася бабуля. — А ў каш дабро вядзецца, у таго і певень нясецца! (Н.Маеўская. Надзеевіч). — Федароўскі. У каго дабро вядзецца, у таю і певень нясецца. У КАГО КАШАЛЬ, ТОЙ І КРАСЕН І Ў РОЦЕ НЕ СУХА, І Ў ХАЦЕ НЕ ГЛУХА. Гаворыцца жартаўліва пра таго, хто кашляе. — Мне ка- шаль не дае спакою. — У каго кашаль, той і красен, — засмяяўся Алесь, — і ў роце не суха, і ў хаце не глуха! (А. Чарнышэвіч. Світанне). — Раманаў: У каго кашаль, той і красен. У КАГО СЕМ — ТЫМ І ДОЛЯ ЎСЕМ, А Ў КАГО АДНО — І ТОЕ НЕ ЛАДНО. Кажуць пра адзінае ў сям'і дзіця, якое, на жаль, не мае шчаслівай долі. — Падумай, дачка, даўно час падумаць, хто ты: дзеўка, баба ці ўдавіца?.. — Бацька кашляў доўга. Яна легла, а ён усё кашляў і чакаў адказу. — Праўду кажуць: у каго сем — тым і доля ўсем, а ў каш адно — і тое не ладно (У. Паўлаў. Спелыя травы). — Прыказкі У каго дочак сем — ёсць доля ўсем, а ў каго адна — долі жадна; Дзе сем, там і доля ўсем. а дзе адна, так і той долі няма. У КАНЯ ЧАТЫРЫ НАГІ, І ТОЙ СПАТЫКАЕЦЦА Гл. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца. У КАРОВЫ МАЛАКО НА ЯЗЫКУ. Гл. Малако ў каровы на языку. У КАРЦІШЮ НЯМА БРАЦІШКІ. Пры гульні ў карты кожны імкнецца абгуляць усіх іншых, не шкадуючы нікога. Селі іграць у карты. Чыноўніка падпаілі. Як пайшоў ён іграць! Якая-то была ігра: як хто хацеў, так і ма- хляваў. Назаўтра чыноўнік пазычыў у свайго знаёмага на дарогу грошай і паехаў. Эх, каб яшчэ. бог прывёў хоць са тры такіх чыноўнікаў! Ну, што ж! «У кар Цішкі няма брацішкі» (Я. Колас. З днеўніка пана Жылака). — Федароўскі: У карцішак няма брацішак. У КАХАНКІ СМАЛЯНЫЯ ЛАЎКІ. Прыйшоўшы да каханай, доўга прабу- дзеш у яе. Жартлівыя ж людзі пасля смяяліся, што палкоўнік Вэйтка еў куццю ў свае каханкі, а «ў каханкі — смаляныя лаўкі», дык ён прыліп там, заседзеўся і спазніўся пачаць выступленне... (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). — Насовіч: У каханкі смаляныя лаўкі; Федароўскі У каханкі смаля- ныя лаўкі. УКРОЙ — НЕ ЎДОЙ. Гаворыцца як павучанне быць эканомным пры рас- ходаванні мяса, сала, хлеба — усяго, што, будучы ўкросным, адрэзаным, ужо не папаўняецца так, як малако пры чарговым удоі. [Жыгліцкая:] А што ж мая гаспадыня на палудзень варыла, цікава?.. (Заглядае ў печ). 201
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
8 👁