У
ЗАКАХАНАЙ
КУХАРКІ
НЯЎДАЛАЯ
СТРАВА
ВЫХОДЗІЦЬ
У
закаха-
нага чалавека не ўсё ладзіцца на рабоце. [Нодэльман:] Глядзі, не закаха-
йся. [Карнейчык:] Злачынства невялікае. [Нодэльман:] Я не супярэчу,
калі гэта прамфінплану не пашкодзіць. У закаханай кухаркі, кажуць,
няўдалая страва выходзіць, а што выйдзе ў закаханага дырэктара, гэта
для мяне яшчэ не ясна (К. Крапіва. Канец дружбы).
— Янкоўскі. У закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць.
У ЗДАРОВЫМ ЦЕЛЕ — ЗДАРОВЫ ДУХ Ад стану здароўя чалавека за-
лежыць яго настрой, працаздольнасць і пад. [Альховы:] Фізкультура —
здароўе чалавеку. [Смык:] А як жа: у здаровым целе — здаровы дух
(І.Гурскі. Новы горад). — У здаровым целе — здаровы дух, — гаварыла
яна [Лена] дамашнім. — Пасля трэніровак так добра працуецца (Р. Ня-
хай. Алёшка-атаман).
*
Працаваць ёсць над чым, але памятай: у здаровым толькі целе жыве
здаровы дух (Я. Колас. М.Ц.Лынькову). Дзень першага красавіка ў нас
праходзіць пад дэвізам: «У здаровым целе — здаровы смех» (У. Правасуд.
Самы сур'ёзны дзень).
— Калька з лацінскай мовы: Mens sana іn согроге sano.
— БРС: У здаровым целе здаровы дух; Рапановіч: У здаровым целе і
здаровы дух.
УЗЯЎСЯ ЗА ГУЖ, ДЫК НЕ КАЖЫ, ШТО НЕ ДУЖ Калі ўзяўся за
якую-н. справу, не адмаўляйся, спасылаючыся на цяжкасці яе выканання.
Сін.: Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу; Назваўся груз-
дом — лезь у кош. Вандроўкі на хутар не дужа вабілі Лабановіча... Ды
ўжо адступаць позна. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж (Я. Колас. На
ростанях). Як я напішу тое пісьмо? Але адступаць ужо было позна. Узя-
ўся за гуж, не кажы, што не дуж (А. Якімовіч. Канец сервітуту). Цяжка
з голымі рукамі брацца за такую работу, але нічога не зробіш — ніхто
за нас рабіць не будзе. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж (І. Гурскі. На
гуце). — Прыдумай што-небудзь, Майсеевіч, — казаў Пацярайчанку
аўтар праекта Більдзюкевіч... «Лёгка сказаць, прыдумай», — разважаў
Іван Майсеевіч, але не аднекваўся: узяўся за гуж — не кажы, што не
дуж (Г. Пашкоў. За восеньскай Лошыцай). Мне і перад ім [Сымонам]
няёмка, а перад бацькам яшчэ болей: узяўся за гуж, дык не кажы, што
не дуж. Сам жа начлежнічаць напрасіўся (Я. Шарахоўскі. Першы заро-
бак). Дойдзем, дзеўка, дойдзем. Чула, як людзі кажуць? Узяўся за гуж,
дык не кажы, што не дуж (М. Даніленка. Ля Дняпра, у другім эшалоне).
КАЛІ ЎЗЯЎСЯ ЗА ГУЖ, НЕ КАЖЫ, ШТО НЕ ДУЖ [Слівяшын:] Усе
з немцам ваююць, а я дома сядзець? [І-ы партызан:] Ну дык і бурчэць
нечага. Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж (А.Макаёнак. Ворагі).
—
Ну, а сам хутка вернешся ці мо там і астанешся?.. — Кажуць, калі
ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну).
УЗЯЎШЫСЯ
ЗА
ГУЖ,
НЕ
КАЖЫ,
ШТО
НЕ
ДУЖ
Куплю,
куплю,
каласочак мой, а як жа гэта кажуць, узяўшыся за гуж, не кажы, што не
дуж (З. Бядуля. Летапісцы).
*
Дзе ж тут зман той? Вось дзівак! Раз узяўся ты за гуж, не кажы,, што
я не дуж (Я. Колас. Сымон-музыка). [Скамарох:] Я таксама прымаўку
пісьменную
трымаю
і,
узяўшыся
за
гуж,
на
недуж
не
спашлюся
(М. Клімковіч. Георгій Скарына). Не давала мне спакою ўсё гняздо бу-
слова тое, што далей пісаць мне ў казцы, у яе наступнай частцы. Калі
ўзяўся, брат, за гуж, дык не жалься, што не дуж (В. Вітка. Буслінае лета).
Толькі браць назад няможна. Раз узяўся за гужы, адмаўляцца непрыгожа,
што не дужы, не кажы (А. Астрэйка. Прыгоды дзеда Міхеда).
200
Дадатковыя словы
соrроrе, сурёзны
10 👁