УВОСЕНЬ — РАБОТ ВОСЕМ. На восень у сельскай гаспадарцы прыпадае вельмі многа рознай работы. Увосень — работ восем. Так што, браце, пойдзем са мной, па дарозе ўсё чыста вырашым (В. Праскураў. Святая сівізна). У вёсцы ў гэтую пару людзі прыходзяць дамоў толькі тады, калі ўжо на зямлю кладуцца густыя прыцемкі. Увосень — работ восем (І. Га- лубовіч. Настаеш гай). ВОСЕНЬ — РАБОТ ВОСЕМ. Якаў Васільевіч, ідучы да сваёй машыны, ушчуваў сябе, што так лёгка адпусціў Соню, ладам не пагаварыў з ёю. Восень — работ восем. Сто восем (М. Клеба- новіч. Соня). — Прыказкі: Восень — работ восем. У ГАДЗЮКІ НЯМА ІНШАЙ НАВУКІ, ЯК КУСАЦЬ. Ад ліхога, нядобрага чалавека толькі і можна чакаць зла, напасці. Маё прозвішча — Каваль, зваць — Даніла. Я з Камарына... Дык вось што: у гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. У нас стаіць нямецкая карпусная артылерыя. Атры- маны нейкі загад генерала Гофмана. На вас рыхтуюць напад. Афіцэр хваліўся, што хутка «Салаўя пашчыплем»... (І. Гурскі. Вецер веку). — Ляцкі: У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. У ГАРОДЗЕ БУЗІНА, І Ў КІЕВЕ ДЗЯДЗЬКА. Гл. У агародзе (гародзе) бу- зіна, а ў Кіеве дзядзька. У ГАСЦЯХ ДОБРА, А ДОМА ЛЕПЕЙ (ЛЕПШ) Кажуць, калі збіраюцца ісці адкуль-н. дамоў або пасля вяртання дамоў. — А ўсё ж: у гасцях до- бра, а дома лепей. Факт. — У якіх там да чорта гасцях... — Дык у пры- яцеляў, — падсмейваўся Шкадарэвіч (І. Гурскі. Вецер веку). «Вацлаў Вароўскі» ўжо двойчы грозна раўнуў, папярэджваючы турыстаў, якія., загасцяваліся ў палярнікаў, што ў гасцях добра, а дома лепей (У. Кор- бан. Цеплаход ідзе на Поўнач). [Сяргей паставіў чамадан, радасна агля- дае пакой:] Мой родны кут, як ты мне мілы... Праўду кажуць, у гасцях добра, а дома лепш (В. Зуб. Незвычайная праверка). — Хутчэй да- хаты, — сказала Таня, — у гасцях добра, а дома лепш (А. Кажадуб. Стрэчанне). — Федароўскі: У гасціне добра, а ў дому лепей; Прыказкі: У гасцях добра, а дома лепш. У ГОЛАД ЛЮДЗІ НАМРУЦЦА, А Ў ВАЙНУ НАЛГУЦЦА. Гаворыцца з недаверам як рэакцыя на розныя чуткі, якія распаўсюджваюцца ў ваенны час. Багата чутак ходзіць, і чуткі ўсе розныя. Як казалі старыя людзі: у голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца... Яно трохі так і выходзіць, бо чуткі ёсць чуткі (М Лынькоў. Векапомныя дні). З хаты ў хату, з вёскі ў вёску перадаваліся франтавыя навіны. Вельмі часта самыя невераго- дныя... Гэта тады я ўпершыню пачуў прымаўку: «У голад намруцца, а ў вайну налгуцца» (А. Пальчэўскі. Сцежкі). Цяпер Язэп зразумеў, чаму цё- тка Таццяна перапыніла мужа: — Авой, дзетка маё, у голад намруцца, а ў вайну налгуцца... Наш Міхась яшчэ ў пачатку сорак другога прый- шоў. Якраз перад грамніцамі (А. Асіпенка. Жыта). * А ў нас к-казалі, што расстралялі цяб-бе. Вось, сап-праўды, што ў голад п-пап-паўміраюць, а ў вайну п-пап-панабрэшуцца (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). — Прыказкі: У голад намруцца, а ў вайну налгуцца; У вайну налгуц- ца, а ў моры намруцца. У ГРЫБЫ ХАДЗІЦЬ І ТО ЛЕПШ СА ШЧАСЦЕМ. Кажуць пра таго, каму шанцуе ў жыцці. Расціце, мілыя, як жыта, і красуйце, як жыта. Ня- хай колас вашага жыцця наліваецца шчасцем. У грыбы хадзіць і то лепш са шчасцем (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). — Насовіч: З шчасцем і ў грыбы харашо хадзіць; Прыказкі: Са шчас- цем добра і ў грыбы пайсці. 199
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁