Стрыжаня!»,
а
ён
табе
—
«Голена!»
(П.Місько.
Ціхае
лета).
[Жыгліцкая:] Чуеш, што кажа? І гэта называецца жонка, памочніца
твая. Ты ёй слова — яна табе два, ты ёй «голенае — яна табе «стры-
жанае (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі).
— Прыказкі: Гавары яму — стрыжана, а ён табе — голена; Ты яму
кажы, што стрыжана, а ён кажа, што смалена.
У АГАРОДЗЕ (ГАРОДЗЕ) БУЗІНА, А Ў КІЕВЕ ДЗЯДЗЬКА Поўная бяс-
сэнсіца, бязглуздзіца. Пра непаслядоўнасць выказвання, нелагічнасць маў-
чання. — Не магу во апомніцца!.. — Ты па парадку давай, а то спакой
душэўны, галандскія сарты і акадэмік Альсмік У агародзе бузіна, а ў
Кіеве дзядзька, — перабіў Бялькевіча Карагодаў (В.Шырко. Сцяжына
да людзей). Раскідалася я сёння ва ўсе бакі. «У агародзе бузіна, а ў
Кіеве дзядзька». Хацела запісаць толькі, як хадзіла да Сівалобіхі, а
дапісалася да Адэліны (І. Шамякін. Снежныя зімы).
У АЙЧЫМА ЧЭРЦІ ПАД ВАЧЫМА. Гаворыцца як адмоўная ацэнка ай-
чыма ў яго адносінах да няродных дзяцей. «Гэта ж айчым яго выправіў на
касьбу... Збяёдаць хлопца хоча». — «Праўду людзі кажуць: у айчыма
чэрці пад вачыма...» (В. Шырко. Стукаў).
— Прыказкі: У айчыма чэрці пад вачыма.
У
БАБЫ
ВАЛАСЫ
ДОЎГІЯ
(ВОЛАС
ДОЎГІ),
А
РОЗУМ
КАРОТКІ
(ПАМЯЦЬ
КАРОТКАЯ).
Устар.
Кажуць
пра
жанчыну,
калі
яна
памылілася ў чым-н., неразважліва сказала ці зрабіла што-н. [Альжбета:]
Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць! [Сцяпан:] Маўчы,
баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш... Валасы доў-
гія, а розум кароткі (Я. Купала. Паўлінка). — Я помню тое, што павінна
помніць кожная жанчына... — Ты помніш? Ды няўжо ж людзі брэшуць,
што ў бабы волас доўгі, а памяць кароткая? (К. Крапіва. Гарэлік і яго
жонка).
*
Ой жа, ой, даруйце — э, Рыгор Міхасевіч, вось вам пісулька. Утра-
пёная я баба... Сапраўды з доўгімі касамі, а з кароткім розумам... Дзяў-
чына якаясьці прынесла і вельмі прасіла тэрмінова перадаць... (Ц. Гартны.
Сокі цаліны).
— Насовіч: У бабы волас довіг, да вум каротак; Прыказкі: Волас доўгі,
ум кароткі.
УБІЎСЯ Ў ВАРОНЫ, КАРКАЙ ТАК, ЯК І ОНЫ. Гл. Трапіў у вараны,
крычы, як яны.
У БОГА ДЗЁН МНОГА. Яшчэ паспеецца, яшчэ ў запасе ёсць час зрабіць
што-н. — Мы ў вас не адны, але ў бога дзён многа. Быць не можа, не-
калі збяромся, — сказаў Дзічкоўскі (А. Алешка. Дарогі без слядоў).
— Федароўскі: У бога дзён многа — паробім; Прыказкі: У бога дзён
УВОСЕНЬ І ВЕРАБЕЙ БАГАТЫ. Увосень, пасля ўборкі ўраджаю, яды ха-
пае ўсім. Сама больш іх [святаў] прыпадала на восень, зіму, калі і ра-
боты было менш і свята можна было справіць па-належнаму, бо было з
чаго (увосень жа і верабей багаты) (Б. Сачанка. Вечны кругазварот).
— Прыказкі: Увосень і верабей багат; Па восені і верабей багат.
многа.
198
8 👁