Сін.: З ваўкамі жыць — па-воўчы выць. — Ты сабе як хочаш, а мне абрыдла... Я на такое не наймаўся. — А ты на што спадзяваўся? Дудкі, трапіў у вараны, крычы, як яны (А. Асіпенка. Вогненны азімут). УБІЎ- СЯ У ВАРОНЫ, КАРКАЙ ТАК, ЯК І ОНЫ — А каб вас з вашым панствам. І ты ўжо, бачыш, шляхціц, пан: дровы на сыне возіш... — Ну, убіўся ў вароны — каркай так, як і оны (Я. Брыль. Праведнікі і зла- дзеі) ПАПАЎСЯ Ў ВАРОНЫ, ТО КРЫЧЫ, ЯК ВОНЫ Думаю, хоць бы тыя [хлопцы] дзе сабе галовы паскручвалі, пакінулі майго ў спакоі. Дзе там! Ніякая трасца іх не возьме... Кажуць жа людзі: папаўся ў ва- роны, то крычы, як воны Вось і мой пад іх пяе. Бывае, прыедзе, дык аж не пазнаю. На бутэльку заглядаецца... (А. Кажадуб. Стрэчанне). * [Лене] успомнілася старая прымаўка: сярод варон жыць — варонаю каркаць. Яна так не можа. І шкадавала, што паддалася на зман, што не хапіла вытрымкі ў спрэчцы з Волькай (М. Ваданосаў. Надзеі і здзяй- сненні). — Прыказкі: Папаў у вараны, крычы, як яны; Улез у вароны, гракай, як і оны. ТРЭБА ПУД СОЛІ З'ЕСЦІ, КАБ ПАЗНАЦЬ ЧАЛАВЕКА Гл. Каб па- знаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі. ТЫ З ВАРОТ, А ЁН ЦЕРАЗ ПЛОТ. Кажуць пра таго, хто можа неча- кана, непрадбачана аказацца перад кім-н. [Навум:] Маўчы, Ціт! Не наша дзела аб гэтым гаманіць... Ты гамоніш, а ён шмыг — і тут! Ведаеш пры- павесць: ты з варот, а ён чэраз плот (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Прыказкі. Ты з варот, а ён чэраз плот. ТЫ НА ГАРУ, А ЧОРТ ЗА НАГУ. Ніяк не ўдаецца пазбавіцца ад чаго-н., выйсці з цяжкага становішча. Кажуць, калі каму-н. не шанцуе. Сін.: / адтуль горача, і адсюль боляча; Куды ні кінь, усюды клін. Абабраў, аграбіў мяне нехта... Нейкае ліха мне жыць не дае... Ты на гару, а чорт за нагу... (З. Бядуля. Сымон). Праўду кажуць людзі, ты на гару, а чорт за нагу. Яго судовая справа такая самая, як і ў мяне. Праўда, у мяне да камсамольскіх грахоў прыплюсаваны яшчэ і канфіскаваныя вершы (М. Машара. Лукішкі). Вось так заўсёды. Ты на гару, а чорт — за нагу. Хочаш, каб хутчэй, а тут... (П. Місько. Канал імя Віцькі Зайцава). Ці заўсёды і ўсюды чалавек? Бывае, што і наадварот... Вось як цяпер: ты на гару, а чорт за нагу (У. Дамашэвіч. Порахам пахла зямля). ЧАЛАВЕК НА ГАРУ, А ЧОРТ ЗА НАГУ. Ды, як людзі кажуць, чалавек на гару, а чорт за нагу. Зоі было пяць гадоў, калі Валя цяжка захварэла, памучы- лася з паўгода і памерла (Л. Арабаей. Камень). ЯК ЧАЛАВЕК НА ГАРУ, ДЫК ЧОРТ ЗА НАГУ. Камісар працягваў у тон Мірону гаварыць: — І скажы ты: як чалавек на гару, дык чорт за нагу. Але трасцу немец нас убярэ! (І. Гурскі. Лясныя салдаты). — Насовіч. Ты хочаш на гару, а чорт за нагу; Федароўскі. Што чала- век на гару, то чорт за нагу; Прыказкі Ты на гару, а чорт за нагу; Чалавек на гару, а чорт за нагу. ТЫ ЯГО МАСЛАМ МАЖ, А ЁН ДЗЁГЦЕМ СМЯРДЗІЦЬ Пра ўпартага чалавека, перакананні, прывычкі якога нічым не зменіш. Гаворыцца з неа- дабрэннем. «Не, гэтых не прырахманіш, не Ганскі, — думаў [Жагула] пра Рыгора і Сцёпку. — Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць» (К. Крапіва. Мядзведзічы). — Янкоўскі: Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць. ТЫ ЯМУ «СТРЫЖАНАЕ, А ЁН ТАБЕ «ГОЛЕНА». Кажуць з асуджэннем пра ўпартага, незгаворлівага чалавека. Сін.: Поп сваё, а чорт сваё; Хто ў боб, а хто ў гарох а хто ў сачыўку; Я яму пра Фаму, а ён пра Ярому. [Вінцэся], як заўпарціцца, хоць нажом крой на кавалкі. Ты яму — 197
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці
12 👁