цца (А. Якімовіч. Канец сервітуту). Нечакана [у Крупадзёрава] мільга- нула думка: а мо прызнацца, што ён зусім малапісьменны, таму і ўліп у гэтую гісторыю з бульбай. Нездарма кажуць: тапелец і за саломінку ха- паецца (Л. Левановіч. Паводка сярод зімы). ТОЙ ХТО ТОПІЦЦА, І ЗА САЛОМІНКУ (САЛОМКУ) ХОПІЦЦА — Цяпер яны [эсэры] крычаць, што мы ўкралі ў іх аграрную праграму, — сказаў Петэр... — Хто топіцца — за саломінку хопіцца. Так і эсэры (І. Шамякін. Першы генерал). — Бальшавікі адчуваюць сваю канчыну, — паўтарыў за фо- нам перакладчык на нейкай дзіўнай, хоць і беларускай мове, — і таму чыняць масу бясчынстваў. Той, хто топіцца, і за саломку хопіцца (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). ЯК ТОПІШСЯ, ДЫК І ЗА СА- ЛОМІНКУ ХАПАЕШСЯ. — Ай, мама, не хачу так. Начальства пры- вяжа яго [Алёшу] да мяне, ці што?.. — Маё ж ты дзіцятка, ведама. Але як топішся, дык і за саломінку хапаешся (М. Гіль. Тацянін чэрвень). * Дзіда-дзед хацеў рознымі хітрыкамі адцягнуць сваё жыцценка, як ка- роўку за рогі, яшчэ на гадок, — і падлабуньваўся салодкімі слоўцамі. Як топішся, дык за цюцькін хвост хопішся (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). — А як жа Галіна?.. А Толік?.. Ты хоць пра іх падумаў? — як за апо- шнюю саломінку, ухапіўся я за гэтую думку (Я. Васілёнак. Вячэрняя раз- мова). І хоць [Андрэй] разумеў, што шанц нешта паправіць, перайначыць у яго не большы, чым саломінка для тапельца, усё роўна не рашаўся забіраць дакументы, спадзеючыся на цуд (В.Блакіт. Усмешка Фартуны). — БРС. Калі топішся, то і за саломінку ўхопішся; Янкоўскі. Як топішся, то і за саломку ўхопішся. ТАЯ ЗЯЗЮЛЯ, ДЫ НЕ ТАК КУКУЕ Пра чалавека, які не з'яўляецца тым, кім лічаць яго, за. каго прымаюць. Можа, вы падумалі, што.. Кан- станцін Рубашка мой сваяк? Не. гэта цёзка па прозвішчы, як кажуць, тая зязюля, ды не так кукуе (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). — Рапановіч: Тая ж зязюля, ды не так кукуе. ТОЕ, ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ СЁННЯ, НЕ ТРЭБА АДКЛАДВАЦЬ НА ЗАЎТРА. Сін.: Адклад не ідзе на лад; З адкладу няма ладу. — Адклад не ідзе на лад, вы ж ведаеце. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба ад- кладваць на заўтра, — банальна сказаў Раман і сам узлаваўся на сябе за гэта (Я.Васілёнак. Вячэрняя размова). Вы запрасіце загадчыка райфінаддзела і намесніка па будаўніцтве і гадзін у 10 вечара да мяне... Не позна... Не, тое, што можна сёння зрабіць, на заўтра адкладваць не трэба. А заўтра і за справу (А. Макаёнак. Жыццё патрабуе). ТОЕ, ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ СЁННЯ, НІКОЛІ НЕ АДКЛАДВАЙ НА ЗАЎТРА Карчагін сам любіў працу і прывіваў гэту любоў дзецям. Любімымі яго словамі былі, якія ён часта паўтараў: «Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра;» (І. Гурскі. Настаўнік). НІКОЛІ НЕ АД- КЛАДВАЙ НА ЗАЎТРА, ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ СЁННЯ [Арцём:] Калі памяняемся? [Барыс:] Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. Зараз я збяру свае манаткі (М. Матукоўскі. Мужчына, будзь мужчынам...). — Прыказкі. Не адкладвай на заўтра, што паспееш зрабіць сёння; Не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сягоння. ТОЕ, ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ СЁННЯ, НІКОЛІ НЕ АДКЛАДВАЙ НА ЗАЎТРА. Гл. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заў- тра. ТОЙ ХТО ТОПІЦЦА, І ЗА САЛОМІНКУ ХОПІЦЦА Гл. Тапелец і за саломінку хапаецца. ТРАЛІЎ У ВАРАНЫ, КРЫЧЫ, ЯК ЯНЫ Чалавек мусіць прыстасоўвацца да пэўнага асяроддзя, паводзіць сябе так, як і тыя, да каго ён трапіў. 196
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
11 👁