Прыказкі: Сэрцу не загадаеш, каго любіць; Сэрцу не падкажаш.
СЯМЁРА АДНАГО НЕ ЧАКАЮЦЬ. Гаворыцца, калі многія не могуць ці не
хочуць чакаць аднаго. Што ж, сямёра аднаго не чакаюць. А ў нас жа не
сямёра на аднаго прыпадае (А. Якімовіч. Таямнічы сундучок). Іван
Васільевіч, давай каманду. Сямёра аднаго не чакаюць (І. Шамякін. Сне-
жныя зімы).
— Прыказкі: Семера аднаго не ждуць.
СЯМ'Я НЕ БЕЗ ВЫРАДКА. Гл. У сям'і не без вырадка.
ТАДЫ МАЦІ МІЛА, ЯК НОГІ МЫЛА. Кажуць з асуджэннем пра сына ці
дачку, калі яны не паважаюць маці. «Гэта ты... на матку сваю, га?
Ты-ы... гэ-так... на матку?! — у яе ўжо цямнела ў вачах, калола ў скро-
нях і патыліцы, здушыў горла плач: — Ну, але... Ну, але!.. Нашто табе
ўжо матка... Тады маці міла, як... як ногі мыла...» (П. Місько. Ціхае
лета).
— Ляцкі Датуль матка міла, дакуль бруд мыла; Прыказкі: Мамка
міла, пака ножкі мыла; Тагды матка была міла, калі нашы рукі і ногі
ТАКОГА ЦВЕТУ ПА ЎСЯМУ СВЕТУ. Такога дабра хапае ўсюды. Кажуць
іранічна пра каго-н. — А хітра прыладзіўся, Дзятлік! — падміргнуў
Яўхім. — Такі нібы варона, а як да дзеўкі — не промах!.. — Адыдзі
ты!.. — Не бойся, не адаб'ю. Такога цвету — па ўсяму свету! (І. Мележ.
Людзі на балоце).
— Прыказкі. Гэтага цвету па ўсяму свету.
ТАМ ДОБРА, ДЗЕ НАС НЯМА. Усюды аднолькава. Кажуць іранічна як
адмаўленне, што дзе-н. жыццё, становішча і пад. добрае, лепшае, чым
тут. [Данілка:] Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо ма-
мцы казаў, што добра. [Старац:] Там добра, дзе нас няма (Я. Купала.
Раскіданае гняздо). І не ведаў, не ведаў даўно ўжо Апанас Харчэня, дзе
яму лепш будзе — у выгнанні, ці дома, у сваёй вёсцы. «Мабыць, усюды
аднака. Гам добра, дзе нас няма», — прыходзіла, на памяць чутае, і
Апанас згаджаўся з народнай мудрасцю (Б. Сачанка. Вялікі Лес). ДО-
БРА ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА. А ці не раз ён [Васіль] наважваў плюнуць
на зямлю, на хату, на няпэўныя заробкі і паспрабаваць шукаць шчасця
дзе-небудзь у вялікім горадзе. Але ён добра памятаў народную прыказ-
ку: «Добра там, дзе нас няма» (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). Як
ехалі людзі ў Польшчу, ён [Кароль] завёз яе {жонку] сюды на вакзал, а
сам з канём вярнуўся дадому. А куды ехаць — ад свайго не ўцячэш. Ка-
жуць, добра там, дзе нас няма (В. Адамчык. Кароль Нябожа). — Глу-
пства ўсё гэта, Маруткін, — сказаў Пятро і падняўся. — Хто гэта будзе
кідаць работу, якая палюбіцца. Добра там, дзе нас няма (У. Рубанаў. Ка-
штаны).
— Прыказкі. Там добра, дзе нас няма.
ТАПЕЛЕЦ І ЗА САЛОМІНКУ ХАПАЕЦЦА У бязвыхадным становішчы,
калі няма выбару, звяртаюцца нават да безнадзейнага сродку. Сін.: Калі
топішся, дык за брытву хопішся. Трэба скарэй да земскага падавацца.
Хоць на яго і ніякай надзеі, але тапелец, кажуць, і за саломінку хапае-
мыла.
195
Дадатковыя словы
адабю, сямя, сямі
10 👁