Яны нешта такое намякалі, што «сухая лыжка рот дзярэ», але я не звяр- нула на гэта ўвагі (В. Зуб. Дробязі жыцця). — Насовіч: Сухая ложка рот дзярэць; Прыказкі. Сухая лыжка рот дзярэ. СЦЕРАЖОНАГА І БОГ СЦЕРАЖЭ. Гл. Беражонага і бог беражэ. СЦЕРПІЦЦА — ЗЛЮБІЦЦА. Гаворыцца як суцяшэнне таму, хто мусіць ісці супраць свайго жадання, і з упэўненасцю, што да ўсяго можна прывы- кнуць, усё можна палюбіць. Часцей пра дзяўчыну або хлопца, якія ўступа- юць у шлюб. Не вельмі да душы ён [Ганне] Яўхім, але хіба ж — праў- да — не першы жаніх на сяле?.. Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца — злюбіцца, мілым будзе? (І. Мележ. Людзі на ба- лоце). — Каб жаніцца, трэба паказаць, а так — што? — казаў ён [Казімір]... Усе госці гукнулі ў адказ збітае, старасвецкае: «Сцерпіцца — злюбіцца!» (П. Пестрак. Камень). — БРС. Сцерпіцца — злюбіцца. СЫТЫ ГАЛОДНАГА НЕ РАЗУМЕЕ Гл. Сыты галоднаму не спагадае. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПАГАДАЕ. Гаворыцца пра таго, хто не здо- льны спачуваць іншым людзям, не разумее чыіх-н. патрэб, жаданняў. «Сыты галоднаму не спагадае» — векавая пагаворка. Церпяць рабо- чыя... (А. Александровіч. Нараджэнне чалавека). — Дай божа і пану та- кую долю, якую даў нам... — Потым [бежанец] махнуў рукою да пасту- хоў: — Забірайце, хлопчыкі, коней. Сыты галоднаму не спагадае. Ці ж гэта чалавек? (А. Якімовіч. Канец сервітуту). — Дай лепш паесці, я сам усё зраблю. — Паесці, гэта можна, — замітусіўся Рудзянка. — Паесці я зараз жа знайду. Прабач, што не адразу прапанаваў, сыты галоднаму не спагадае... (І. Новікаў. Руіны страляюць ва ўпор). СЫТЫ ГАЛО- ДНАГА НЕ РАЗУМЕЕ. [Ігар:] Басурманавы для грамадства больш не- бяспечныя, чым ваш рэжысёр. [Авяр'ян:] Сыты галоднага не разумее (А. Дзялендзік. Гіпапатам). І ўжо ж колькі мы гаварылі, і да таго ж Стомы Паліна Іванаўна ездзіла. Усё абяцанкамі-цацанкамі нас частуе. Словам, сыты галоднага не разумее (В.Супрунчук. Жывеш толькі раз). * Галодных сыты зразумець не можа, пакуль самога лёс не патрыво- жыць (У. Дубоўка. Чые рукі прыгажэйшыя). — Прыказкі: Сыты галоднаму не спагадае; Сыты голаду не разумее; Сыты галоднага не знае. СЭРЦА НЕ КАМЕНЬ. Гаворыцца, калі хто-н. ідзе на ўступкі, адклікаецца на чые-н. просьбы, пачуцці. [Максіменя:] Вось прывалаку торбу язёў, дык будзеце каяцца. А вам на тую злосць і панюхаць не дам... [Гудовіч:] Ад- пусціўся, сэрца не камень (К. Крапіва. З народам). Сын падаў бацьку руку, сэрца не камень — стары працягнуў сваю (І. Гурскі. Жалейкава града). Вось тут я зразумеў народную мудрасць, якая сцвярджае, што сэрца не камень. І яно ёкнула. Ну што, падумаў я, калі з'езджу яшчэ раз на адзін з курортаў... (У. Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач). — Федароўскі: Сэрца не камень; Прыказкі: Сэрца не камень. СЭРЦУ НЕ ЗАГАДАЕШ. Не прымусіш сябе кахаць ці не кахаць каго-н. Сэрцу ж не загадаеш. Так і выйшла [Анісся] замуж за Сяргея Круцяля, які быў кааператыўшчыкам у суседнім сяле (М. Лынькоў. Насустрач жыццю). Ачарсцвелі мы за вайну... А толькі вы для мяне кім былі, тым і засталіся... Сэрцу не загадаеш... (І. Гурскі. На гуце). — Мо я кепскі ўнук, але ў сэрцы ў мяне нічога не скранулася, калі вы мне сказалі пра дзеда... — Што ж, сэрцу не загадаеш, — азваўся ён [капітан] нарэшце... (А. Крыга. Порт прызначэння). — Страляй, — сказала Аксана, за- сланіўшы сабою Акімава. — Сам ведаеш: сэрцу не загадаеш. А мне без яго не жыць, вось і ўся гаворка (М. Герчык. Вяртанне да сябе). 194
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

авярян, зезджу
7 👁