Федароўскі: Дарожшы адзін стары друг, як новых двух; Прыказкі. Стары друг лепшы новых двух. СТАРЫ КАЖА НА ГЛУМ, А МАЛАДЫ БЯРЭ НА БУМ Маладыя перай- маюць жыццёвы вопыт старых. Словам, старыя — мудрыя людзі, яны пражылі жыццё і багата чаго ведалі, помнілі. Цяпер назапашанае яны раздавалі, раздорвалі. «Стары кажа на глум. а малады бярэ на вум» (Б.Сачанка. Вечны кругазварот). ♦[Талаш:] Дык пойдзем, сынку. Можа, як у вёску прабяромся і даве- даемся. А ў дарозе нешта надумаем. Няхай нам пан робіць на глум, а мы, юлубе, будзем браць на вум (Я.Колас. У пушчах Палесся). — Насовіч: Хто кажаць на глум, а ты бяры сабе на вум; Прыказкі'. Што кажа стары на глум — бяры, малады, на вум. СТАРЫ КОНЬ БАРАЗНЫ НЕ ПСУЕ. Гл. Стары вол (конь) баразны не псуе (сапсуе). СТУДЗЕНЬ МЯЦЕ — ЛІПЕНЬ ЗАЛЬЕ. Ужываюць як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды. Студзень усур'ёз узяўся за зямліцу — адна завея пераходзіла ў другую, снег несла і несла з панадрэчнай шэрані, ужо нават не было відаць, дзе тая рака, і ў кручы знікалі дамы і дрэвы, прападалі людзі. «Студзень мяце — ліпень залье», — успамінала Таня матчыны словы (А.Кажадуб. Стрэчанне). — Прыказкі. Студзень мяце — ліпень залье. СУДЖАНАГА І КАНЁМ НЕ АБ'ЕДЗЕШ Таго, што наканавана лёсам, ніяк не абмінеш. Сін.: Свайго лёсу не мінеш; Чаму быць, таго не мінаваць. [Навум:] Добра іутарка кажа: суджанага., і канём не аб'едзеш. А калі ты ўжо маеш быць маёю суджанаю, дык скажы ды не сушы сэрца вайтоў- скага (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Наогул, што вызначана лёсам, таго ніякім чынам не абыдзеш: суджанага й канём не аб'едзеш (К.Кра- піва. Беларускія прыказкі}. ШТО КАМУ СУДЖАНА, ДЫК І ПЕХО- ТАЙ ТАГО НЕ АБОЙДЗЕШ 1 З КАНЁМ НЕ АБ'ЕДЗЕШ. [Максім:] У мяне — Мацейка, у цябе — Кацярына, а там.., як ведаеш, кумка, і да царквы недалёка. [Даміцеля:] Яно ж такі Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не аб'едзеш (Я.Купала. Пры- макі). Адзін выпадак, праўдзівей, адно спатканне змяніла Петрыкаў лес у іншы бок. Лепш гэта было для Петрыка ці горай, сказаць цяжка. Але, кажуць людзі: што каму суджана, таго не абойдзеш і не аб'едзеш (Я.Ко- лас. Між дзвюх рэчак). — Насовіч: Суджанага і канём не аб'едзеш; Ляцкі: Суджанага і колам [Ге аб'едзеш; Прыказкі: Суджанага і канём (валом) не аб'едзеш. СУПРАЦЬ (СУПРОЦЬ) РАЖНА НЕ ПАПРЭШ Немагчыма, бескарысна супрацьстаяць сие, уладзе. Сін.: Галавою сцяны не праб'еш; Напроці ветру не падзьмеш; Пугай абуха не пераб'еш. Падманіў мяне кудлаты чорт. А што ты яму зробіш? Супраць ражна не папрэш (В.Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі). [Гудовіч:] У нашых умовах небяспечна быць сумлен- ным чалавекам. Значыць — далоў сумленне? [Шкуранкоў:] Ну і су- проць ражна не папрэш. Хочаш не хочаш, а прыходзіцца лічыцца з рэ- альнымі абставінамі (К.Крапіва. З народам). — Склалася на аснове евангельскага выказвання: «Жестоко ти есть ііротиву рожна прати». СУХАЯ ЛЫЖКА РОТ ДЗЯРЭ Калі не задобрыш к а г о - н т о і не даб'ешся жаданага. Сін.: Не падмажаш — не паедзеш. [Анатоль) пакрысе падга- ворваўся да гаспадыні перад снеданнем: маўляў, сухая лыжка рот дзярэ (М.Лужанін. Лісты Харужай). — А можа, яны не паставілі мне новыя краны таму, што я не дала ім на паўлітра? — здагадалася гаспадыня. — 7—124 193
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, дабешся, перабеш, прабеш, усурёз
8 👁