маладых, і заслужаных, а вы — старую бабу [намалявалі). — А чаму вы
думаеце, што яна не заслужаная? — Ат, старога хвалі, ды з двара гані
(М. Гроднеў. Права адплаты).
—
Прыказкі. Старога хвалі, ды з двара валі, а маладога гудзі, ды ў
двары блюдзі.
СТАРЦУ МІЛЯ НЕ КРУГ. Адлегласць не перашкода, калi абавязкова трэба
трапіць куды-н. Сін.: Старцу сяло не у наклад. [Даніла:] Спяшацца не
трэба. Пройдзеш аднае ю сцежкаю, убачыш, што гразка, нельга прае-
хаць — вярніся назад, прайдзі друюю, паглядзі. [Дзед Бадыль:] Яно ж
так, — старцу міля не круг (К. Крапіва. Партызаны). ДЛЯ СТАРЦА
МІЛЯ НЕ КРУГ. Сабраліся вяртацца назад, ды Галя ўспомніла: «Недзе
ж тут недалёка жыве наша другая радня». І праўда: для старца міля —
не круг, і, бачыш, вось мы ўжо і тут (А. Кудравец. Сачыненне на воль-
ную тэму).
— Прыказкі: Старцу міля не наклад; Старцу дзярэўня не круг.
СТАРЦУ СЯЛО НЕ У НАКЛАД. Адлегласць не перашкода, калі абавяз-
кова трэба трапіць куды-н. Сін.: Старцу міля не круг. Ну, калі ў дарогу,
то ў дарогу; старцу сяло не ў наклад. А папалуднаваць трэба, я сваё не
дарую... (У. Галубок. Парабкі). [Георгій:] Праз Падую ісці на Рым ты бу-
дзеш. [Скамарох:] Праз Падую? А гэта па дарозе? Зрэшты, сяло, як ка-
жуць, старцу не наклад (М. Клімавіч. Георгій Скарына).
— Насовіч. Старцу сяло не наклад: Прыказкі. Старцу сяло не наклад.
СТАРЫ
ВОЛ
(КОНЬ)
БАРАЗНЫ
НЕ
ПСУЕ
(НЕ
САПСУЕ)
Стары,
вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца. Гаворыцца, калі за
справу нараўне з маладымі бярэцца стары, але яшчэ моцны і вопытны.
Калі на юе пайшло, пане Вашамірскі, дык няхай ужо будуць коні са-
мага лепшага гатунку. Стары вол баразны не псуе. Калісьці і я быў не
з апошніх малайцоў! (З. Бядуля. Салавей). — Стары вол баразны не
псуе, — сказала некалькі чалавек у адзін голас. А гэты «стары вол» пы-
хнуў дымам з люлькі, і дым закрыў яго твар, яго крыху сарамлівую
ўсмешку (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах). Аляксей узяў з рук
маладога цесляра сякеру. Прачасаў метры два з аднаго боку і адагнуўся.
Кантоўка была роўная і чыстая. — Стары вол баразны не псуе... —
падміргнуў Воранаў земляку (А. Пальчэўскі. Землякі). Марыў — вясны,
цяпла дачакаюся, паеду на дачу і там, на адзіноце, у цішы і спакоі, збя-
руся з думкамі, нешта напішу. Каб ведалі, не забывалі — стары вол ба-
разны не псуе... (Б. Сачанка. На беразе Іслачы). [Дзел Струкач:] І далей
не падкачаў бы. Стары конь баразны не псуе (І. Козел. Папараць-кве-
тка). Называеш мяне, васпан, старым канём, дык ведай, - стары конь
баразны не сапсуе (І.Гурскі. Чужы хлеб).
*— Я пайду з табой [на лекцыю]. — Навошта? — У мяне «фортка».
А я даўно не слухала, як ты чытаеш. Не выбіваешся з баразны, стары
конь? (І. Шамякін. Зеніт).
— Прыказкі: Стары вол баразны не псуе; Стары вол ніколі баразны
не сапсуе; Стары конь баразны не псуе, ды не глыбока арэ.
СТАРЫ ДРУГ ЛЕПШ (ЛЕПЕЙ) ЗА НОВЫХ ДВУХ [Пятрук:] А знаеш:
стары друг лепш за новых двух... Я цябе не на жарты палюбіў, — хоць
бы цэлы свет прыйшлося дагары нагамі перавярнуць, то ўсё-такі з та-
бою ажанюся (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). — А Дзіма, ведаеш, які?
—
Які? — Смелы. Заўсёды за мяне заступаецца. — Ну вось бачыш.
Стары друг лепш за новых двух (В. Вітка. Дзеці і мы). Значыць, вы наш
стары друг. Як у вас кажуць: стары друг лепей за новых двух. Дарэчы,
у нас таксама гэтак гавораць (В. Праскураў. Далёка ад дому).
192
7 👁