Прыказкі. Стыд не дым, вачэй (вочы) не выкура. СПРАВА МАЙСТРА БАІЦЦА. Гл. Дзела дзельніка (справа майстра) баіцца. СПРАВА НЕ ВОЎК, У ЛЕС НЕ ЎЦЯЧЭ. Гл. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ. СПРОБА НЕ ХВАРОБА. Можна паспрабаваць, варта рызыкнуць. Кажуць, калі лічаць, што трэба зрабіць што-н., хоць і няма цвёрдай упэўненасці ў поспеху. Сін.: Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў. — А па загоне радыску пасеем... Салаты будзем рабіць... — Радыска хутка расце. А агуркі... — Калі б былі смачныя гуркі, дык іх елі б ваўкі, — азваўся з-за перагародкі дзед. — Сейце радыску. Спроба не хвароба (М. Капыловіч. Былі б рукі). — Прыказкі: Спроба не хвароба. СТАРАСЦЬ НЕ РАДАСЦЬ А ГОРБ НЕ КАРЫСЦЬ Кажуць са шкада- ваннем, калі ўспамінаюць свой узрост. [Ян:] Як прыйдзецца рукі зла- жыць, то хто тады табе ў помач стане? Гаспадарку разарвуць, цябе пакрыўдзяць... Стараст» — не радасць (К. Каганец. Модны шляхцюк). [1-ы селянін:] Спяшайся, кум, а то спознімся. [2-і селянін:] Прыстаў зусім, старасць не радасць (У. Галубок. Бязродны). Так, браце Андрэй, сядзі цяпер і не рыпайся. А чаму? Таму што слабыя мы сталі, а віною ўсяму: годы точаць падшыпнікі, не разгонішся цяпер, не раз'едзешся... А іначай кажучы, старасць — не радасць (М. Лынькоў. Андрэй Лятун). Не малады, галубка, мусіць, сказаў: старасць — не радасць. Охо-хо! І сярэдзіна баліць, і сама вось-вось рассыплюся (М. Даніленка. Право- дзіны). Ён, Марыйка, на два гады старшы за мяне. Разам мы раслі. Усё мае свой пачатак і канец. Старасць не радасць, горб не карысць ды і смерць не ўцеха (А. Жук. Не забывай мяне). — Насовіч: Старасць не радасць, а горб не карысць; Прыказкі: Ста- расць не радасць. СТАРАСЦЬ НІКОГА (ЧАЛАВЕКА) НЕ КРАСІЦЬ Мар'я.. доўга гаварыла пра жыццё, якое, яна казала, хоць і шчаслівае ў вёсцы, але цяжкае для іх, пенсіянераў. «Старасць нікога не красіць» (С. Кухараў. Родная глыбінка). — Ад чаго гэта ў вас такія рукі, Амос Адамавіч?.. — Ад ста- расці і ад раматусу. Старэе чалавек, змяняюцца і формы яго цела. Не красіць, мілы мой, старасць чалавека... (Я. Колас. На ростанях). СТАРОГА ВЕРАБ'Я НА МЯКІНЕ НЕ ЗЛОВІШ (НЕ ПАДМАНЕШ, НЕ ПРАВЯДЗЕШ) Вопытнага, бывалага чалавека не перахітрыш, не падма- неш. А можа, Казлоўскі сам гэты партрэт перавярнуў. Старога вераб'я на мякіне не зловіш (Л. Прокша. Камедыянты). — У вас багаты вопыт... — Вельмі вам удзячны, — намотваў на вус Езавітаў. Ён падумаў: «Ну і жук! Але старога вераб'я на мякіне не падманеш» (І. Гурскі. Чужы хлеб). * Ён [Лейба] слухаў, што гаворыць старшыня выканкома, рабіў вы- гляд, што верыць і спачувае, аднак не верыў. Яго, старога стрэлянага ве- раб'я, хочуць злавіць на мякіне! Дарэмная справа! (А. Чарнышэвіч. Світан- не). [Пятро Пятровіч:] Старога вераб'я думаеце на мякіне правесці? Не выйдзе! Носам чую!.. (А. Махнач. Лазня без веніка). Захацелі старога вера- б'я на мякіне правесці... Калі на тое пайшло, дык я ўжо, дзякуй богу, трэці год як экспанаты свае цэлымі зборамі ў адну навуковую салідную фірму здаю (У. Ягоўдзік. Пугачова песня). — Насовіч: Старога вераб'я на мякіну не падманеш; Ляцкі: Старога вераб'я не падманеш; Прыказкі: Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не ашукаеш, не правядзеш). СТАРОГА ХВАЛІ, ДЫ З ДВАРА ГАНІ. Пра адносіны да старога, хілага чалавека ў параўнанні з маладым, здаровым. — Столькі людзей у нас і 191
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, маря, рабя, разедзешся
9 👁