заў паважаны папаша (М. Лынькоў. Апошні зверыядавец). — Будзе і на
нашай вуліцы свята. — Так, — вырашыў Сяргей. — Іншага выйсця не
бачу. Недарма кажуць — смеласць гарады бярэ (І. Гурскі. Вецер веку).
— А калі дырэктар леспрамгаса адмовіцца пілаваць, скандал учыніць?
—
Не адмовіцца. Начальства раённае нашто? — Смеласць гарады
бярэ, — адазваўся ўрэшце і Карняплодаў (П. Місько. Хлопцы, чые вы
будзеце...). Няўрымслівасці, смеласці Проньку не пазычаць. А смеласць
гарады бярэ (В. Каваленка. Падвышанае неба). — Ці варта трывожыць
асінае гняздо? Нас толькі дванаццаць чалавек... — Чапуха, — перабіў
мяне палкоўнік. — Храбрасць гарады бярэ. Спачатку расправімся з ма-
лачарняй, а потым абрушымся на маслазавод (Р. Няхай. Туман над стэ-
лам).
—
Насовіч: Адвага гарады бярэць; Прыказкі: Смеласць гарады бярэ;
Храбрасць гарады бярэ.
СМЕРЦЬ І РАДЗІНЫ НЕ ВЫБІРАЮЦЬ ГАДЗІНЫ Смерць і радзіны не
падуладныя часу, могуць здарыцца ў любы час. — Па дварчанскіх хатах,
па падсуседзях хаджу... — А чаму ж думаеш, што я цябе ў кватаранты
вазьму? — Няўжо мне жыўём у пятлю лезці? — Смерць і радзіны не
выбіраюць гадзіны. Аставайся (В. Адамчык. Голас крыві брата твайго).
— Прыказкі Смерць і радзіны не глядзяць аніякай гадзіны; Смерць і
радзіны не ждуць добрай гадзіны.
СМЕРЦЬ НЕ РУЧАІНКА — НЕ ПЕРАСКОЧЫШ Пра немагчымасць пе-
раадолець смерць. Сін.: Ад смерці не адкупішся; Дзвюм смерцям не бываць,
а адной не мінаваць (у 1 знач.); Круці не круці, а трэба памерці. Дзіда-
дзед правільна меркаваў: трэба быць адважным. Смерць не ручаінка —
не пераскочыш. Але гэты закон пісаны толькі для баязліўцаў. Адва-
жнаму і неба невысока, і мора неглыбока (З. Бядуля. Сярэбраная таба-
керка)-
— Прыказкі: Смерць не ручаіна — не пераскочыш.
СМЕХ
БЕЗ
ПРЫЧЫНЫ
—
ПРЫЗНАК
(ЗНАК)
ДУРАЧЫНЫ. Кажуць
з
асуджэннем пра таго, хто беспрычынна смяецца. Заўсёды і ўсюды я чую
ваша прыдуркаватае гы-гы, з-за якога людзям некалі падумаць пра
сябе, пра свой лёс, пра тую ж вялікую загадку Быцця і Смерці... Чаму
ніводны з вас так і не ўспомніць ні разу мудрае, народнае: смех без
прычыны — прызнак дурачыны?.. (В.Гігевіч. Не забывай пра свой дом.
грэшнік).
— Янкоўскі: Смех без прычыны — знак дурачыны; Прыказкі: Смех
без прычыны — прызнак (знак) дурачыны.
СМЯЕЦЦА ТОЙ, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІ Гл. Добра смяецца той,
хто смяецца апошні.
СОРАМ НЕ ДЫМ, ВАЧЭЙ (ВОЧЫ) НЕ ВЫЕСЦЬ Сорам можна сцяр-
пець. Некаторыя старэйшыя нават упікалі Грамабоя, што ён звёў, ка-
залі, што сорам так рабіць. Грамабой досыць лагодна на гэты раз ім ад-
казваў, што сорам не дым, вачэй не выесць, а завязваць хлопцу свет не-
маведама за што — на гэта ён не згодзен (К. Крапіва. Мядзведзічы). —
Не буду я на яго глядзець. Сорамна ж! — Сорам не дым. вачэй не вы-
есць. Не маленькая ты ўжо, каб саромецца (Р. Сабаленка. Лора). — Со-
рамна перад людзьмі? Дык у такіх выпадках мой бацька некалі казаў:
сорам — не дым, вочы не выесць... (А. Пальчэўскі. Чорны дзень). —
Толькі што сорамна туды вяртацца, — выказаў думку Гена... — Со-
рам — не дым, вочы не выесць... (А. Марцінкевіч. Сцюжа).
*
А я думала, што і праўда хочуць з старшыні цябе зняць. Ажно толькі
пасаромілі. Сорам не дым, як кажуць, у вочы не зойдзе (Я. Ермаловіч.
Стаяў маладзік над лесам).
190
8 👁