лата, а лішак слова — смецце!..» А я не ведаю, што лішняе, што — не?!
(А. Лойка. Сябрам).
— Прыказкі. Слова — серабро, а «маўчанне — золата.
СЛУЖБА НЕ ДРУЖБА. Гаворыцца, калі чалавек павінен рабіць што-н. як
службовы абавязак. Ой, ды лёгкай служба нідзе не бывае, бо служба —
не дружба, — няволя цяжкая (Я. Купала. Ад рана да рана). Так, так, та-
варыш аграном. Кепска ў вас з вывазкай угнаенняў... Шкада цябе, а
пакрытыкаваць давядзецца: служба — не дружба (У. Кузьмянкоў. Ішла
вясна).
— Прыказкі: Служба не дружба.
СЛУЖКА Ў ЛАПЦЯХ, А Я (ПАН) БОСЫ. Гаворыцца з асуджэннем пра
таго, хто просіць зрабіць што-н., хоць мог бы выканаць гэта і сам. Ба-
чыш і ы, прывыклі: Сашка, схадзі; Сашка, прынясі; Сашка. падай.
Служка ў лапцях. а я босы. Не пайду болей (Х. Лялько. Белыя брады).
— Выслоўі: Служка ў лапцях, а пан босы; Лепешаў. Служка ў лапцях,
а пан босы.
СЛУЖЫЎ ДА ВУСА, СЛУЖЫ І ДА БАРАДЫ. Кажуць, калі просяць ка-
го-н. аказаць яшчэ адну паслугу ці аказваюць каму-н. не першую паслугу.
[Сташэўскі:] Зрабі апошнюю паслугу — і мы нойдзем. [Мірон:] Хіба
што апошнюю. Што ж, кажуць, служыў да вуса, служы і да барады
(І. Ісачанка. Вяснянка).
— Насовіч: Служыў да вуса, паслужы ўжо і да сівой барады.
СЛЯЗАМІ (СЛЯЗЬМІ) ГОРУ (БЯДЗЕ) НЕ ПАМОЖАШ Кажуць таму,
хто плача або чым-н. расхваляваны, засмучаны. Ну, што ж? Слязамі бядзе
не паможаш, а справу рабіць трэба. Жыццё ўсё наперадзе, хлопцы!
(Я. Колас. На ростанях). Мы павінны жыць. каб біць ворага, каб
помсціць. А слязамі гору не паможаш... І на цётку Васіліну няма чаго
крыўдаваць (І. Сіняўскі. Дарога па Замлынне). — А ты чаго румзаеш?
Не табе баліць. — папракнула мяне Волька, сама ледзь стрымліваю-
чыся ад жалю. — Перастаньце абодва. Слязьмі гору не паможаш. —
пачаў супакойваць тата (А. Пальчэўскі. Юзікавы слёзы). Міхась ледзь
стрымліваў слёзы. Не, ён не заплача... Маці яю не раз казала: «Слязьмі
гору не паможаш» (А. Капусцін. Водгалас). Загаласіла і Паўлюкова жо-
нка Гануля — блізка прымала чужое гора. — Слязьмі гору не памо-
жаш! — прыкрыкнуў на жанчын Паўлюк (А. Варановіч. Паўлюк з Жа-
лезнікаў).
— Прыказкі: Слязамі гору не дапаможаш.
СМАЧНЫ ЖАБЕ АРЭХ, ДЫ ЗУБОЎ БОГ НЕ ДАЎ. Хацелася б каму-н.
атрымаць, ажыццявіць што-н., але няма магчымасці дасягнуць жаданага.
Сін.: Блізка локаць, ды не ўкусіш. [Кастусь:) Хто пойдзе па Данілаву га-
лаву. той сваю няхай дома пакідае. [Маргун:] Нагнаў ён вам страху.
[Кастусь:] Не так нам, як панам. [Маргун:) Баязліўцы!.. [Кастусь:) Бач.
чаго яны захацелі! [Батура:] Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў
(К.
Крапіва.
Партызаны).
А
наконт
Беларусі
і
ўсялякіх
замыслаў
фашысцкіх граміл і проста так аб заняволенні імі нашых сялян і рабо-
чых скажам нашай простай і мудрай прыказкай: «Смачны жабе арэх, ды
зубоў бог не даў» (М. Лынькоў. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не
даў...).
*
Ілгуны! Не тую выбралі дарогу: у маны кароценькія ногі, няхай яшчэ
і тое знаюць: не жабе раскусіць арэх... (А. Бачыла. Загорская восень).
— Прыказкі: Смачны жабе арэх. ды зубоў бог не даў.
СМЕЛАСЦЬ (ХРАБРАСЦЬ, АДВАГА) ГАРАДЫ БЯРЭ Смелы, рашучы
чалавек усюды перамагае. Толькі б смеласці болей, паболей адвагі — усё
будзе тваё, чаго ні захочаш. «Смеласць гарады бярэ», — так калісьці ка-
189
11 👁