Прыказкі: Скупы два разы траціць: Скупы два разы гіне. СКУПЫ ПЛАЦІЦЬ ДВОЙЧЫ Гл. Скупы два разы траціць. СЛАВЕН БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Прывабным здаецца тое, што знаходзіцца дзесьці далёка. [Навум:] Пісар расказваў нам, што скора з-за мора там якогась наш пан прыедзе. Пярвей мы былі вельмі цікавыя, а як даведа- ліся, то і ўсё! Добра той казаў, няма чаго казаць: славен бубен за гарамі (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Насовіч. Славен бубен за гарамі; Янкоўскі: Славен бубен за гарамі; Прыказкі. Славен бубен за гарамі. СЛОВА ВЕЦЕР, А ПІСЬМО ГРУНТ. Напісанае мае значна большую сілу, значэнне, чым вуснае выказванне. Часцей кажуць, калі неабходна пісьмовае пацвярджэнне чаго-н. У гэтых самых кузнях, цзе рабілася зороя, кавалі цяпер плугі ды іншыя прылады для вечнага чалавечага жыцця. Аб усім гэтым пісаў кучаравы паэт... Пісаць аб гэтым было вельмі цікава. Бо як гэта кажуць: слова вецер, а пісьмо фунт (З. Бядуля. Сярэбраная табаке- рка). — Насовіч. Слова вецер, а пісьмо грунт; Прыказкі Слова вецер, а пісьмо грунт. СЛОВА НЕ ВЕРАБЕЙ, ВЫПУСЦІЎ (ВЫПУСЦІШ, ВЫЛЕЦІЦЬ, ВЫ- ЛЕЦЕЛА) — НЕ ЗЛОВІШ Сказаныя словы не вернеш. Гаворыцца, калі папярэджваюць не рабіць неабдуманых выказванняў ці шкадуюць аб тым, што было вымаўлена. Не варта было, Пятрусік, чытаць [верш] пісьменнікам... Ды нічога не зробіш — слова не верабей: выпусціў — не зловіш (Я. Колас. П. Броўку). Я ведаю, што вы хацелі сказаць. Тое, што хацелі сказаць, вы і сказалі. Слова — не верабей, выпусціў — не зловіш. А задам толькі рак паўзе (Я. Ермаловіч. Пачыналася вясна). Не дай бог сарвацца, сказаць не тое, што трэба. Слова — не верабей, вы- пусціш — не зловіш... (І. Навуменка. Асеннія мелодыі). Сто разоў адме- рай, а раз адрэж; навучыся спярша маўчаць, а потым ужо гаварыць. Слова ж не верабей, вылеціць — не зловіш (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Убачыў [Нікольскі], як радасна бліснулі вочы Сямашкі. і завагаўся: да- рэмна лезеш у пастку. Але слова — не верабей, вылецела — не зловіш. Калі пачаў гаварыць, трэба і скончыць (І. Новікаў. Да світання блізка). То была, вядома, выдумка, непрыстойная, брудная, тут жа схамянуўся [Андрэй], апомніўся, але слова — не верабей... (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). — Ляцкі Слова як птушка: выпусціў — не вернеш; Федароўскі Слова як птушка: вылеціць, то не зловіш: Прыказкі Слова не верабей: выпус- ціш — не зловіш. СЛОВА — СЕРАБРО (СРЭБРА), МАЎЧАННЕ — ЗОЛАТА Гаворыцца як парада абдумваць сваё выказванне і лепш прамаўчаць, чым сказаць лішняе. Людзі, навучаныя вопытам барацьбы і жыцця, у большасці сваёй лічылі за лепшае больш назіраць, чым гаварыць. «Слова — сера- бро, маўчанне — золата», — вучыць даўняя прымаўка (П. Пестрак. Се- радзібор). — Трэба самому ператварыцца... — Слова — срэбра, маў- чанне — золата (В. Мыслівец. Мурашцы). Як маленькі свой голас пра- баваў, мне казалі: — Маўчы, бо шэры забярэ і зацягне ў логава! Я, ды- ханне стаіўшы, верыў. Стукне той-сёй парадай-молатам і піянер, каб не соваў носа: — Слова — срэбра, маўчанне —золата... (П. Сушко. Годзе казкі казаць). * Маўчанне ніколі не было і не будзе золатам: яно — або ў шмат ра- зоў даражэйшае, або — нічога не вартае (М. Танк. Маўчанне). «Не балба- чыце лішняга!.. Праверце!.. Няхай яно. ліхое, затане!.. Маўчанне — зо- 188
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя
14 👁