старэйшага абмяркоўваць прапанову не дазваляю: сказана — зроблена (Э. Ярашэвіч. Дзень далёкі і блізкі). — Гэта можна лічыць абяцаннем?.. — Усё. Сказана — зроблена, — энергічна і весела сціснуў вялізны свой кулак Змітровіч (Я. Радкевіч. Антаніна). [Брыгадзір] ламаў галаву, ламаў, прыдумаў: «Касец косіць у адзін бок, назад каса ідзе ўхаластую. А што, калі касіць на абодва бакі?!» Сказана — зроблена (М. Тычына. Дажынкі). — Насовіч. Сказана, звязана; БРС. Сказана — зроблена. СКАЧЫ, УРАЖА, ЯК ПАН КАЖА. Гаворыцца, калі хто-н. мусіць рабіць тое, што загадвае ўладны чалавек. * [Камісар:] Хлопцы, клічце дзевак ў таны! Так сказаў наш пан ка- ханы. [Навум:] Добра прыгаворка кажа: вяліць пан, то скачы, ўража! (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Насовіч: Скачы, урэжа, як пан кажа; Ляцкі: Скачы, уража, як пан кажа; Федароўскі: Скачы, уража, як пан кажа. СКОНЧЫЎ (КОНЧЫЎ) ДЗЕЛА — ГУЛЯЙ СМЕЛА. Гаворыцца з ада- брэннем пра выкананне 'працы і заслужаны адпачынак. У мяне парадак такі: скончыў дзела — гуляй смела (І. Шамякін. У добры час). Раней, бывала, Шаргун, сцягваючы з рук у канцы рабочага дня брызентавыя рукавіцы, казаў: «Скончыў дзела — гуляй смела» (М. Гіль. Вяртанне). — Кончыў дзела — гуляй смела. — Правільна, мой хлопчык (А. Цяжкі. Дзе мой дом?). — Ляцкі: Кончыў дзела, гуляй смела; Прыказкі: Кончыў дзела, гуляй смела. СКОРА САСТАРЫШСЯ, ЯК УСЁ БУДЗЕШ ВЕДАЦЬ. Гл. Будзеш усё ведаць, хутка пастарэеш. СКРЫПЛІВАЕ ДРЭВА ДОЎГА СКРЫПІЦЬ. Гл. Скрыпучае (скрыплівае) дрэва доўга скрыпіць (стаіць). СКРЫПУЧАЕ ДРЭВА ЖЫВУЧАЕ. Гл. Скрыпучае (скрыплівае) дрэва до- ўга скрыпіць (стаіць). СКРЫПУЧАЕ (СКРЫПЛІВАЕ) ДРЭВА ДОЎГА СКРЫПІЦЬ (СТАІЦЬ) Чалавек хваравіты ці такі, што прытвараецца хваравітым, доўга жыве. Што ні кажы, а [айчым] паранены на вайне. Рана хоць і загаілася, але даймала яму ўвесь час. Праўду, мабыць, кажуць — скрыплівае дрэва доўга скрыпіць... (І. Капыловіч. Айчым). СКРЫПУЧАЕ ДРЭВА ЖЫВУ- ЧАЕ. — А як ваша здароўе? — Скрыпучае дрэва — жывучае. Толькі адаспацца няма часу (І. Гурскі. Вецер веку). СКРЫПУЧАЯ ВЯРБА ДВА ВЯКІ ЖЫВЕ. — Ке-хе, ке-хе, ке-хе! — неяк ненатуральна закашляўся Асон. — Парахня з мяне ўжо сыплецца, я во — ледзь дачоўп. «Скры- пучая вярба два вякі жыве», — хацеў сказаць Міхаль, але не стаў крыўдзіць Асона (А. Кандрусевіч. Пад рэактыўным гулам). — Насовіч: Скрыпучае дзерава доўга стаіць; Федароўскі: Скрыпліва дзерава перажыве і здаровае; Прыказкі: Скрыпучае дрэва два вякі стаіць. СКРЫПУЧАЯ ВЯРБА ДВА ВЯКІ ЖЫВЕ. Гл. Скрыпучае (скрыплівае) дрэва доўга скрыпіць. СКУПЫ ДВА РАЗЫ ТРАЦІЦЬ. Скупы застаецца ў пройгрышы, церпіць няўдачу. Гаворыцца як асуджэнне скупасці. — Гэй, вязі [вугаль], дай па- грэцца!.. — Ідзі бяры шуфель — пагрэешся, чаго ж!.. — Ну, як сабе хо- чаш: скупы два разы траціць, — крыкнуў яму ў спіну мардаты груз- чык... (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). СКУПЫ ПЛАЦІЦЬ ДВОЙ- ЧЫ. Каб пераадолець адставанне, потым спатрэбіцца працяглы час, спатрэбяцца большыя, чым цяпер, асігнаванні. Яшчэ раз пацвердзіцца ісціна: скупы плаціць двойчы (Літ. і мастацтва. 1992, 14 лют.). 187
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁