Стораж:] Я яму бакі наламаў. [Нагляднік:] О! Я разумею... Сіла салому ломіць... (У. Галубок. Апошняе спатканне). Сам ведаеш, сіла салому ломіць. Так што дарэмна ты спадзяешся на бальшавікоў. Не вернуцца яны (І. Чыгрынаў. Апраўданне крыві). Як ні ўпарцілася Філіпкава.., ды ўсё ж, як гаворыцца, сіла салому ломіць — угаварылі яе на высяленне, вывезлі з Малінаўкі (В. Гігевіч. Кентаўры). Кругавая абарона, занятая бюракратамі, нават не пахіснулася. Як кажуць, сіла салому ломіць (Звя- зда. 1987, 27 вер.). — Насовіч: Сіла салому ломіць. СІРАЦЕ ЖАНІЦЦА, ДЫК І НОЧ МАЛАЯ. Гл. Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). СІРАЦЕ ПРЫКІПІЦЬ (ДАКІПІЦЬ) У ЖЫВАЦЕ. Бедны ці бяспраўны, неўплывовы чалавек мусіць прымірыцца з тым, што ёсць. Вядома, калі б [у юшку] перцу ды лаўровага лісту — яшчэ Лепін. А то ёсць у каторых мускатны арэх... Ат, сіраце — прыкіпіць у жываце! Не дай божа горшай бяды, як юшка без таго арэха ці перцу... (Я. Брыль. Надпіс на зрубе). Бо мне ведаеш як? Як той сіраце... дакіпіць у жываце! Вось так! Ужо такі трактар падсунулі, што толькі тое і раблю — або гладжу, або мажу! (К. Каліна. Бярэзіна). — Федароўскі: Сіраце дакіпіць і ў жываце; Прыказкі: Сіраце дакіпіць і ў жываце. СКАЖЫ КУРЫЦЫ, ДЫК ЯНА ПА ЎСЁЙ ВУЛІЦЫ. Сказанае каму-н. пад сакрэтам становіцца вядомым для ўсіх. Сін.: Кума куме, а кума па ўсім сяле. [Хмара:] Браткі, нехта накляпаў. А скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы (І. Гурскі. Новы горад). — Прыказкі: Скажы адной курыцы, а яна ўсёй вуліцы. СКАЖЫ МНЕ, З КІМ ТЫ ЗНАЁМЫ, І Я СКАЖУ, ХТО ТЫ. Гл. Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу, хто ты. СКАЖЫ МНЕ, ХТО ТВАЕ СЯБРЫ (ТВОЙ СЯБРА, ТВОЙ ДРУГ), І Я СКАЖУ, ХТО ТЫ. Па прывычках, поглядах тваіх сяброў няцяжка вызначыць і твае прывычкі, погляды. Жанчына, ідучы, наглядала, як Ся- рго лёгка перабіраўся з купіны на купіну, скарачаючы шлях. «І гэты та- ксама, відаць, з арлінага племя, — падумала Марыя Іванаўна. — Неда- рма кажуць: скажы, хто твае сябры, і я скажу, хто ты» (І. Гурскі. Перад бурай). Заўсёды, калі мой герой гаварыў пра сваіх сяброў, таварышаў па змаганню, калі ў яго знешне спакойным голасе я чуў задушэўныя ноткі маладога захаплення і мудрай удзячнасці долі, я ўспамінаў міжвольна першыя словы вякамі праверанай прыказкі: «Скажы мне, хто твае ся- бры...» (Я. Брыль. Партрэт старэйшага таварыша). Пасля ўчарашняга ве- чара мне стала не па сабе... Як я жыла?! Асабліва апошнія гады. Добра, што яшчэ інстытут закончыла... З кім сябравала?! Кажуць, скажы, хто твой сябра, я скажу, хто ты... (Л. Марушка. Сутыкненне). Мікола смяец- ца: — Няхай ведае Галінка, хто твой сябар. Філосаф, брат, сказаў пра- вільна: скажы мне, хто твой друг, я скажу, хто ты... (М. Пянкрат. Вясна належыць мне). СКАЖЫ МНЕ, З КІМ ТЫ ЗНАЁМЫ, І Я ТАБЕ СКАЖУ, ХТО ТЫ. — Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? — зняважліва пытае пісар. — Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, — прыводзіць ён вядомы афарызм (Я. Колас. На ростанях). — Прыказкі: Скажы, хто твой таварыш, я скажу, хто ты. СКАЗАНА — ЗРОБЛЕНА. Гаворыцца, калі чыё-н. рашэнне або намер адразу ж выконваецца, калі слова не разыходзіцца са справай. Хутчэй на Нарач! На паляванне без стрэльбы. Буду там наглядаць за жыццём дзікіх птушак. Сказана — зроблена (В. Вольскі. Падарожжа па краіне беларусаў). — Прапаную зайсці ў кафэ, — сказаў Саша. — А на правах 186
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁