Перш чым рабіць, трэба падумаць. Народ гэта даўно зразумеў. Сем ра-
зоў адмерай, адзін раз адрэж. І ўся мудрасць (Л. Левановіч. Зямля і
людзі)
СЕМ
РАЗОЎ
(РАЗ)
АДМЕРАЙ,
А
РАЗ
АДРЭЖ
[Маша:]
Мусіць, яшчэ раз хочуць паглядзець, што-небудзь паправіць. Сем раз
адмерай, а раз адрэж (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). — А як будзе асе-
чка? — баяўся Мікула. — Сем раз адмерай, а раз адрэж. Куды спяша-
цца? (І. Гурскі. Чужы хлеб). Прымаўку «Сем разоў адмерай, а раз адрэж»
звычайна ўспамінаюць не перад тым, як узяцца што-небудзь рабіць, а
пасля таго, як работа зроблена, і прытым кепска (Б. Сачанка. Манпан-
сье з гарчыцаю).
*
Яго асцярожнасць, разважлівасць, уменне «сем разоў адмераць, па-
куль рэзаць» хораша ўраўнаважвала яго, Максімаву, выбуховасць і раз-
машыстасць, жаданне секчы любы вузел (І. Шамякін. Атланты і карыя-
тыды). Толькі не зарывайся. Сем раз адмерай, перш чым адрэзаць...
(У. Дамашэвіч. Я шукаю бацьку). Калі ў мірных умовах мы мералі сем раз.
перш чым адрэзаць, то цяпер трэба будзе мераць па меншай меры сто раз
(І. Навуменка. Сасна пры дарозе). З налёту вырашаць — не дзела. Тут ты
праўду кажаш... Думай, сем разоў мерай. Ніхто ў патыліцу не гоніць
(П. Місько. Градабой). Мо і на самай справе трохі спаролі гарачку з гэтым
узбуйненнем? Магчыма... Ва ўсякім разе, перш чым рэзаць, трэба было
сем раз адмераць (В. Блакіт. Шануй імя сваё).
— Прыказкі. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж; Сем раз адмёр, а
раз адрэж.
СЕМ РАЗОЎ АДМЕРАЙ, А РАЗ АДРЭЖ Гл. Сем разоў адмерай, адзін
раз адрэж.
СІВІЗНА НЕ ЎКАРЬІЗНА. Кажуць пра старога, сівога, але яшчэ моцнага
чалавека. На вёсцы кажуць: «Вунь старая Аляксандра — пад дзевяноста
ёй, а яна яшчэ і чарку на хрэсьбінах вып'е і станцуе. Сівізна не ўкары-
зна» (М. Тычына. Бабуля Аляксандра).
— Насовіч: Сівізна не ўкарызна.
СІВІЗНА Ў БАРАДУ, А ЧОРТ У РАБРЫНУ Кажуць з насмешкай пра
пажылога мужчыну, які пачынае цікавіцца жанчынамі. [Ганна Паўлаўна:]
Такі ціхоня, размазня! Хто б гэта мог падумаць! Ха-ха-ха. [Гарлахвата:]
Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (К.Крапіва. Хто смяецца апошнім).
Баюся я, што, астаўшыся адзін, ты зусім, як той казаў, пакоцішся ў ба-
лота, у гразь. Цяпер якая жытка, скажы? Чаго табе не хапала. Дык у
цябе v галаве усё вечарынкі, гарэлачка. Сівізна ў бараду, а чорт у ра-
брыну (А. Чарнышэвіч. Музыка). СІВІЗНА Ў ВАЛАСЫ, А Д'ЯБАЛ
(БЕС) У РАБРО. — Не разумееш? Ах, які анёл! Сакратарка твая хвалё-
ная-расхвалёная. Няшчасная ўдава, акрамя працы і дзяцей, нічога не
ведае. — Ліза! Як не сорамна! У такія гады... — Сівізна ў валасы —
д'ябал у рабро. Так і ў цябе. Здорава падбіраеш кадры, таварыш Ігнато-
віч! Не забывай, на гэтым вельмі многія гарэлі (І. Шамякін. Атланты і
карыятыды). — У вас, здаецца, сын дарослы. — Узяў грэх на душу.
Сівізна ў валасы, а бес у рабро (І. Навуменка. Вецер у соснах).
— Насовіч: Сівізна ў бараду, а чорт у ляшкі; Прыказкі: Сівізна ў бо-
раду, а чорт у рабро; Седзіна ў галаву, а бес у рабро.
СІВІЗНА Ў ВАЛАСЫ, А Д'ЯБАЛ У РАБРО. Гл. Сівізна ў бараду а
чорт у рабрыну.
СІЛАЙ МІЛЫ НЕ БУДЗЕШ. Гл. Насільна мілы (міл, любы, люб) не бу-
дзеш.
СІЛА САЛОМУ ЛОМІЦЬ. Сіла, улада і пад. прымушаюць nąдnapaдкaвaц-
ца, скарыцца, адступіць. [Нагляднае:] А на чым скончылася [бойка]?
185
Дадатковыя словы
выпе, дябал
12 👁