СЕЙ У ГРАЗЬ — БУДЗЕШ КНЯЗЬ. Пра добрыя вынікі і багацце ад ран- няй, у непрасохлую глебу, сяўбы. Адверне [плуг] скібу, дык хоць распісва- йся на ёй, пячатку ляпай. Трактары калёсныя грузлі... Х-хэ, сей у гразь, будзеш князь... Яшчэ ж які князь! З голымі лыткамі... Трэба не ў гразь, трэба, каб за плугам пыл курэў... (П. Місько. Такое сліпучае сонца!..). Я больш, чым хто-небудзь, зацікаўлены, каб хутчэй і лепш адсеяцца: сей у гразь — будзеш князь. Каму не хочацца быць князем? (В.Шырко. Сцяжына да людзей). — Прыказкі. Сей авёс у гразь — будзеш князь; Кінь мяне ў гразь, то будзеш князь. СЕМ БЕД — АДЗІН АТВЕТ Рызыкнём, а калі прыйдзецца адказваць, то за ўсё адразу. Гаворыцца, калі хто-н. рашыў зрабіць нешта рызыкоўнае і гатоў несці адказнасць за гэта. Сін.: Ці за адну нагу вісець, ці за дзве — адна ласка. [Навум:] Бяды ж горшай не будзе; дай ну ж пець да выс- певываць усю праўду. У пана аж вушы павялі. Думаю сабе: сем бед, да адзін атвет. Чаго тут маўчаць? (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Трэба нейкі час пачакаць... — Каб паліцыя адумалася? «Сем бед — адзін атвет»... (Ц. Гартны. Сокі цаліны). СЕМ БЕД ЗА РАЗ — АДЗІН АДКАЗ Камісія, прысланая інстытутам, закончыла расследаванне і, ма- быць, як ён [Васько] і чакаў, абвінаваціла калгас. «Інакш і быць не ма- гло, — падумаў ён. — Дзе ўжо яны возьмуць віну на сябе. Ну. і ліха з імі. Сем бед за раз — адзін адказ» (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). — Насовіч. Сем бед, адзін атвет; Ляцкі. Сем бед — адзін агвет; Феда- роўскі. Сем бед — адзін атвет. СЕМ БЕД ЗА РАЗ — АДЗІН АДКАЗ Гл. Сем бед — адзін атвет. СЕМ ГАДОЎ МАК НЕ РАДЗІЎ, А ГОЛАДУ НЕ БЫЛО Гаворыцца іранічна пра якія-н. агародныя расліны або хлебныя ці кармавыя злакі, калі і без іх можна абысціся ў гаспадарцы. — Таксама культуру знайшлі. Бу- ра-кі! — хіхікалі больш свавольныя. — Сем гадоў мак не радзіў, а го- ладу не было. Жылі ж неяк і без буракоў... (В. Праскураў. Святая сіві- зна). — Ліцвінка: Сем гадоў мак і ўкроп не радзілі, а голаду не было. СЕМ ГАДОЎ НЯВЕСТКА ЖЫЛА, А НЕ ВЕДАЛА, ШТО СУЧКА СВЁ- КРАВА БЕЗ ХВАСТА. Кажуць іранічна пра таго, хто не ведае чаго-н. простага, бясспрэчнага, агульнавядомага. — Хм, кукуруза — кіёўкі? — А нягож... — Свякруха хітнула галавой, пасміхнулася. — Во, сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста... (А. Масарэ- нка Свякруха і нявестка) СЕМ ГАДОЎ (ГОД) НЯВЕСТКА ЖЫЛА ЗАМУЖАМ І НЕ ВЕДАЛА, ШТО У СВЁКРА СУЧКА БЕЗ ХВАСТА — Хто яна, гэтая самая Прытыцкая? — Як хто? Ты як тая нявестка ўсё роўна: сем год жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. Прытыцкай не ведаеш? (Я. Ермаловіч. Пачыналася вясна). — Федароўскі. Сем лет нявестка была, а не ведала, што сучка без хва- ста. СЕМ ГАДОЎ НЯВЕСТКА ЖЫЛА ЗАМУЖАМ І НЕ ВЕДАЛА, ШТО Ў СВЁКРА СУЧКА БЕЗ ХВАСТА Гл. Сем гадоў нявестка жыла, а не ве- дала, што сучка свёкрава без хваста. СЕМ РАЗОЎ АДМЕРАЙ, АДЗІН РАЗ АДРЭЖ. Перш чым зрабіць што-н. сур'ёзнае, старанна абдумай. У важных пытаннях Філатавіч трымаўся прымаўкі: сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (М. Паслядовіч. Цёплае дыханне). — Тут працуюць і другія групы, кантралююць нас, а мы іх... — Гэта закон вайны... Сем разоў адмер, адзін раз адрэж (Р. Няхай. Ту- ман над стэпам). — Дык мо іншым разам памяркуем?.. — Канечне, тут сем разоў адмерай — адзін раз адрэж (А. Капусцін. Зярняты на далоні). 184
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзнае
10 👁