равінка] паклапаціцца пра сябе, як-ніяк — свая кашуля бліжэй да цела
(М. Лобан. Гарадок Устронь). [Мусніцкі:] Не гарачыся, сын. Усе мы
праліваем кроў толькі за саміх сябе. І кожнаму свая кашуля бліжэй да
цела. Старая ісціна (П. Васілеўскі. Год дзевяцьсот семнаццаты). Хіба ж
не праўда, што свая сарочка бліжэй да цела? Хіба ж Грыбок, каб яму
давялося, не зрабіў бы таго ж, што Васіль, хіба ж палез бы на ражон, на
смерць... (І. Мележ. Людзі на балоце). Свая сарочка вам бліжэй да цела
(М. Ткачоў. Згуртаванасць). Даўно ўжо Пшанічны прыглядаўся, чакаў
зручнага выпадку, вагаўся і баяўся, але цяпер, трапіўшы ў тую мышало-
ўку, канчаткова рашыўся. Свая рубашка бліжэй да цела, а жыццё для
яго даражэй за ўсё... (В. Быкаў. Жураўліны крык).
*[Дзюрвіль:] Зразумей жа ты... Нарэшце зразумей, што свая скура да-
ражэй мне за сарочку, хоць яна таксама блізкая да цела... Тут вырашаецца
мой лёс, лёс майго завода... (А. Макаёнак. На досвітку). Не будзе ў куту-
заўцаў асаблівай зацікаўленасці ў лёсе комплексу. Маса прыбытку малая.
Свая гаспадарка, як свая кашуля, будзе бліжэй да цела (І. Дуброўскі. Буй-
ным крокам). А інакш усё, што мы робім, будуем, выконваем і перавы-
конваем планы, — усё гэта страціць сэнс, калі людзі не будуць шанаваць
адзін аднаго, калі кожны будзе дбаць толькі пра сябе, пра сваё бруха, пра
сваю кашулю, якая бліжэй да цела... (Л. Левановіч. Якар надзеі).
— Ляцкі: Свая кашуля бліжэй к целу; Прыказкі: Свая сарочка бліжэй
да цела; Свая рубашка бліжы к целу.
СВАЯ РУБАШКА БЛІЖЭЙ ДА ЦЕЛА. Гл. Свая кашуля (сарочка, руба-
шка) бліжэй да цела.
СВАЯ САРОЧКА БЛІЖЭЙ ДА ЦЕЛА. Гл. Свая кашуля (сарочка, руба-
шка) бліжэй да цела.
СВАЯ СЯРМЯЖКА НЕ ЦЯЖКА. Сваё лягчэйшае ці больш прымальнае,
больш прыемнае, чым чужое. — А пра мянушку, брат, ты ўжо нікому не
кажы. — Пра якую мянушку? — Ну, што я там нейкі Цудатворца. —
Зробіш даклад — не скажу, — смяюся я. — Ды сам жа ты і выдумаў
яе. Свая сярмяжка не цяжка (Я. Брыль. У Забалоцці днее).
—
Насовіч'. Свая сярмяжка не цяжка; Прыказкі: Свая сярмяжка
нікому не цяжка; Свая сярмяжка не важка.
СВЕТ НЕ БЕЗ ДОБРЫХ ЛЮДЗЕЙ. Кажуць з надзеяй, што чалавека не
пакінуць у бядзе, дапамогуць яму. [Герасім:] Прыказка недарма кажа:
свет не без добрых людзей. Чужы чалавек, а прыняў у сваё сэрца і нашу
бяду (У. Галубок. Белы вянок). Не тужы пра мяне вельмі. У мяне яшчэ
вядуцца грошы, у бляхарні заробленыя. І свет не без добрых людзей,
абы рукі ды ногі здаровыя. Зараблю, мама, неяк жыць буду (Р. Мура-
шка. Сын). Калі нельга будзе пераправіцца на другі бераг, падумаем,
дзе нам спыніцца, пажыць. Свет не без добрых людзей (Б. Сачанка.
Вялікі Лес). «Усё ж свет не без добрых людзей», — думаў я пра сясцёр
з удзячнасцю і стараўся адплаціць ім дабром (У. Кузьмянкоў. Падыход).
— Прыказкі. Свет не без добрых;п(юдзей.
СВІННІ НЕ ДА ПАРАСЯТ, КАЛІ ЯЕ СМАЛЯЦЬ. Гл. Не да парасят, калі
свінню смаляць.
СВІННЯ
ЛУЖЫНУ
(ЛУЖУ)
ЗНОЙДЗЕ.
Кепскі
чалавек
знойдзе
месца,
дзе можна выявіць сябе адпаведным чынам.
* Будзіла гэты.. з Лясінаў, нягодны — страх. От яго мужыкі баяліся.
Дык ён цяпер у паліцыі ў мястэчку. Найшла свіння лужыну (В. Быкаў.
Сотнікаў).
— Ліцвінка: Свіння гразь знойдзе; Свіння лужу заўсёды знойдзе, на-
ват у сухое надвор'е.
183
Дадатковыя словы
надворе
9 👁