Сідар у смерці бацькі і дзядзькі Мар'янавых, ён навёў немцаў на іх хату. Але тут, як кажуць, што сарока на хвасце прынесла, да справы не пад- шыеш (В. Казько. Сад, альбо заблытаны след рамана). — Насовіч: Сарока на хвасце прынесла; Прыказкі: Навіну варона на хвасце прынясла. СВАЙГО ГАРБА НІХТО НЕ БАЧЫЦЬ. Сваіх звычак, асаблівасцей харак- тару, часцей адмоўных, чалавек не заўважае. — То і ў вас, відаць, хара- ктар дай бог, настойлівы, — заўважыў Галуза. — Як жонка ні пярэ- чыла, а паехалі вучыцца... — Свайго гарба ніхто не бачыць, — усміх- нуўся Саўка. — Аднак прыходзіцца варочацца... (І.Гурскі. Вецер веку). — Янкоўскі: Свайго горба ніхто не бачыць; Рапановіч Свайго гарба ніхто не бачыць. СВАЙГО ЛЁСУ НЕ МІНЕШ (НЕ МІНЁМ). Сін.: Суджанага і канём не аб'едзеш; Чаму быць, таго не мінаваць. [Маці:] Разбурыць пан нашу хацінку! [Бацька:] Свайго лёсу не мінеш... Пойдзем тады па свеце, ста- рая. Жабраваць будзем (В. Вольскі. Цудоўная дудка). А свайго ж мы лёсу не мінём ніколі: смерць усюды знойдзе... (Я. Колас. Прапаў чалавек). — Янкоўскі Свайго лёсу не мінеш. СВАЙГО НЕ МЕЎШЫ, ТРЭБА ЛЕГЧЫ (КЛАДЗІСЯ) СПАЦЬ НЕ ЕЎШЫ. Кажуць, калі немагчыма знайсці выйсце з цяжкае становішча і даводзіцца прымірыцца з абставінамі. [Марыля:] Сягоння зышоў час наш выехаць, а мой нічога яшчэ сабе не прыстараўся. [Старац:] Дрэнна, вельмі дрэнна, калі так выходзіць. Свайго не меўшы, трэба легчы спаць не еўшы (Я. Купала. Раскіданае гняздо). — О т, хадзіла ў Яцкаўшчыну, думала пазычыць грошай... — І пазычыла?.. — Дзе там.. Свайго не ме- ўшы, кладзіся спаць не еўшы (У. Дамашэвіч. Лявонава ноч). — Прыказкі Свайго не меўшы, лажыся спаць не еўшы; Свайго не меўшы, сядзі не еўшы. СВАТУ ПЕРШАЯ ЧАРКА І ПЕРШАЯ ПАЛКА Пра ролю свата ў шлю- бным рытуале. [Лявон:] А цяпер давайце за свата нашага, за старшыню! [Буйкевіч:] Ды што вы, што вы... [Лушка:] Не, не, старшыня! Гэта ж чэсць якая і дзецям нашым, і нам... [Лявон:] Як кажуць свату першая чарка. [Буйкевіч:]... і першая палка? [Лявон:] Калі што, Дык і гэтага не купіць (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце). — Я думаю, мы не памылімся, калі дамо лейцы ў рукі Пятру Іванавічу Сухавею. Ён і брат бацьку, ён і сват, хай будзе і тамада. — Правільна! Свату першая ча- рка... — І палка! Палку не забывай... (П. Місько. Градабой). Звычайна ў ролі сватоў выступалі сваякі маладога ці суседзі, тыя, хто яго добра ве- даў. Але, як правіла, жанатыя, не халасцякі. Свату ж першая чарка і першая палка!.. (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). — Ну і шалёны... Так і задушыць можна, — круціў шыяй Федзя. — Другі раз будзеш думаць, што гаварыць. — Ды ўжо ж. Свату і першая чарка, і першая палка... (А. Кудравец. Раданіца). *— Кажы ўжо, каго на прыкмеце маеш? Калі што jncoe, дык можа сватам запросіш. — А свату або чарка, або палка, — падлапіла Зосьчына маці (А. Асіпенка. Кірыла Уласік). — Федароўскі Свату першая чарка і першая палка; Прыказкі: Свату першая чарка і першая палка. СВАЯ КАШУЛЯ (САРОЧКА, РУБАШКА) БЛІЖЭЙ ДА ЦЕЛА. Свае інтарэсы, патрэбы даражэйшыя, важнейшыя за чужыя. Кожны хутчэй пра сябе думае. Вядома, свая кашуля бліжэй да цела (А..Чарнышэвіч. Світанне). — Пра іншыя калгасы я не думаў. Мяне свой непакоіў. — Вядома, свая кашуля бліжэй да цела. А мне трэба за ўвесь раён кла- паціцца (А. Пальчэўскі. Гаспадары). Пакуль суд ды справа, рашыў [Жу- 182
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, марянавых
9 👁