Прыказкі: Салдат спіць, а служба ідзе.
САМА СЯБЕ РАБА Б'Е, КАЛІ (ШТО) НЯЧЫСТА ЖНЕ Самому ж да-
водзіцца адказваць, разлічвацца за недагляд, промах, нядобрае выкананне
чаго-н. і пад. — Што ж, нарабіў сабе лішняй работы? — Нарабіў, тава-
рыш камандзір. — Памятаеш народную прыказку: сама сябе раба б'е,
што нячыста жне. Думаю, што гаворка наша на падобную тэму будзе
апошняя (М. Лынькоў. Векапомныя дні).
—
Насовіч. Сама сябе раба б'ець, калі нячыста жнець: Ляцкі'. Сама
сябе жнейка б'ець, калі нячыста жнець.
САМАЯ ЛЕПШАЯ АБАРОНА — НАПАДЗЕННЕ Гл. Лепшы спосаб аба-
роны — нападзенне.
САМ ЗАВАРЫЎ КАШУ, ДЫК НЯХАЙ САМ І РАСХЛЁБВАЕ Гл. Сам
заварыў кашу, сам і расхлёбвай.
САМ
ЗАВАРЫЎ
КАШУ,
САМ
І
РАСХЛЁБВАЙ
Сам
распачаў
што-н.
шапатлівае, непрыемнае, сам і выкручвайся. [Фёдар Мікалаевіч:] Дык
што ж нам тады рабіць? Вас ці што назначыць галоўным інжынерам?
[Русаковіч:] Я на гэта не прэтэндую, Фёдар Мікалаевіч. (Фёдар Мікала-
евіч:] Відаць, так і прыйдзецца зрабіць. Самі заварылі юту кашу, самі і
расхлёбвайце (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). «Ага, заварыў, хлопча,
кашу, — як бы нехта шаптаў Цітку на вуха. — Цяпер сам яе і расхлё-
бвай» (М.Гамолка. Лясная крэпасць). Званіў [Кібрыс]... Не са мною, а
з табою хоча гутарыць... Зрэшты, і правільна, сама заварыла кашу —
сама і расхлёбвай... (В.Блакіт. Час прылёту журавоў). САМ ЗАВАРЫЎ
К\ШУ,
ДЫК
НЯХАЙ
(ХАЙ)
САМ
І
РАСХЛЁБВАЕ
Напалоханы
[шахцёры]... Самі ж заварылі гэтую кашу, дык няхай самі і расхлёбва-
юць яе. Няхай пазнаюць, пачым фут ліха (М. Аўрамчык. Падзямелле).
[Паліцэйскі:] Званіла жонка Дзюрвіля. У іх дом уварваліся інваліды і
рабочыя, схапілі Дзюрвіля і пацягнулі некуды. Прасіла дапамагчы...
[Капітан:] Чорт з ім! Сам заварыў гэтую кашу, хай і расхлёбвае (А.Ма-
каёнак. На досвітку).
* Перадайце, прапаршчык, гэтаму ідыёту, які хваліўся веданнем салда-
цкай душы і сваім уплывам на салдат, няхай сам сёрбае кашу, якую зава-
рыў (І. Шамякін. Першы генерал). Не, брат, хоць ты і святы айцец, але
разам заварылі кашу, давай разам і расхлёбваць. Не аднаму мне яна па-
трэбна была! (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). Далі [журналісты] нейкі
блытаны антынавуковы сенсацыйны матэрыял у газеце і заадно нас, на-
вукоўцаў, абняславілі на ўвесь свет. А цяпер... просяць разабрацца. Самі
кашу заварылі, а нам — сёрбай... (В. Гігевіч. Палтэргейст).
— Прыказкі: Сама кашы наварыла, сама і еш.
САМ НЕ ГАМ І ДРУГОМУ НЕ ДАМ Гл. І сам не гам і другому не
дам.
САРОКА З КОЛА — ДЗЕСЯЦЬ НА КОЛ. Гл. Варона з куста, а пяць на
куст.
САРОКА З КУСТА — СОРАК НА КУСТ. Гл. Варона з куста, а пяць на
куст.
САРОКА НА ХВАСЦЕ ПРЫНЕСЛА. Найчасцей ужываецца як жартаў-
лівы ці ўніклівы адказ на пытанне пра крыніцу навін, чутак. [Настуля:]
Адкуль жа дзядзька гэта ведае, што расказаў? [Батура:] Сарока на хвасце
прынесла (К. Крапіва. Партызаны). — А дзе ты ўсё юта бярэш? — Са-
рока на хвасце прыносіць, — хітра адказаў дзед Архіп (І. Гурскі. Лясныя
салдаты). Чуў пагудку — сарока на хвасце прынесла, — што за кар-
шэнь хочуць узяць тых, хто трохі замараны (В. Адамчык. І скажа той,
хто народзіцца). Праўда, у вёсцы не-не дый пагаворвалі; што вінаваты
181
Дадатковыя словы
бець
11 👁