нем. [Ключарка:| Не войкнуў, ляжыць. [Дораш:] Памёр. [Мікола:] Па-
дох. [Ключарка:] Сабаку смерць сабачая... (П. Міровіч. Машэка). У Даў-
габродскім лесе Лілніцкаіа знайшлі павешаным... Сабаку — сабачая
смерць, — сказаў Яўхім, — яшчэ на другую галіігу Манішэўскага трэба
было павесіць... (М. Чарот. На пасеках). Дайце, я сам яго прыкончу. Са-
баку і сабачая смерць! (Р. Няхай. Туман над стэпам). — Сабаку і смерць
сабачая! — праз агідны і жорсткі смех працадзіў І ардой і сціснуў Ютке-
вічава горла (Б. Мікуліч. Дужасць).
—
Насовіч: Сабаны сабачча і смерць; Прыказкі. Сабаку сабачая
смерць.
САВА НЕ РОДЗІЦЬ (НЕ ПРЫВЯДЗЕ) САКАЛА А ТАКОГА Ж ЧОРТА,
ЯК САМА У дзецях паўтараюцца недахопы, заганы іх бацькоў. Так, Пе-
стэль рацыю меў тройчы: жывой вады не дасць скала, сава не родзіць
сакала. (С. Дзяргай. На шашы энтузіястаў). У вас тут таксама некаторая
зададзенасць... Ці свая філасофія: корань усіх учынкаў, добрых і благіх,
крыецца ў чым, які жыццёвы багаж у чалавека за плячыма. Сава не
прывядзе с[а]кала — гэта даволі пераканаўча (У. Дамашэвіч. Камень з
Кіры). Хітрая, уся ў сваю маці... А тая, каб ты ведаў, пляменнік, да чаго
злыднючая... Ідзе ўзмежкам, і калі не ўкрадзе з майго загона гарбуз ды
не перакіне на свой — жывая не будзе. Усё ёй мала... От, здаецца мне,
і Люда тое ж самае: сава не родзіць сакала, а такога ж чорта, як сама...
(І. Капыловіч. Дача).
—
Насовіч. Сава не родзіць сакала; Прыказкі Сава не ўродзіць са-
кала; Сава не прывядзе сакала, а такую саву, як сама; Сава не родзіць са-
кала, а такога ж чорта, як сама.
САЛАВЕЙ БАЙКАМІ НЕ СЫТЫ. Гл. Салаўя байкамі (песнямі) не кор-
мяць.
САЛАЎЯ БАЙКАМІ (ПЕСНЯМІ) НЕ КОРМЯЦЬ Размовамі сыты не бу-
дзеш. Кажуць, перапыняючы размову і запрашаючы госця да стала. — Ся-
бры мае, таварышы! — стараючыся перакрычаць сіплаватым голасам
дружную грамаду, узняў угору абедзве рукі юбіляр. — Як кажуць, са-
лаўя байкамі не кормяць... (М. Ваданосаў. Госці, называецца...). Па хаце
пайшоў апетытны пах, і Мікола аж раптам перапыніў гаворку... — Ся-
дайце бліжэй, салаўя байкамі не кормяць (І. Новікаў. Тварам да небяс-
пекі). [Марыля Антонаўна:) Але што ж гэта я загаварылася... Салаўя
байкамі не кормяць. Чым жа мне пачаставаць цябе? (В. Зуб. Надзейная
апора). — Аднак салаўя песнямі не кормяць. — Іцка гукнуў: — Лэя! Да
нас з дарогі госць зайшоў (І. Гурскі. Вецер веку). — Усё залежыць ад
вас, — усміхнуўся палкоўнік. — Аднак песнямі салаўя ісе кормяць.
Сільвестраў! — Слухаю... — Стол! — Усё гатова (А. Алешка. Дарогі без
слядоў). От чалавек, калі не нагаворыцца ўдосталь, дык і не жыў. Людзі
паесці хочуць, а ты... Песнямі салаўя не кормяць! (І. Сіняўскі. Дарога на
Замлынне).
САЛАВЕЙ
БАЙКАМІ
(ПЕСНЯМІ)
НЕ
СЫТЫ
[Агей
Мінавіч:] Даўно я так ад душы не смяяўся! Які шчаслівы дзень у жыцці!
[Ян Серафімавіч:] Салавей байкамі не сыты. Напоўніць чаркі, як сказаў
паэт! (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы).
*
[Мікіта:] Меджду протчым, мамаша, ці не далі б чаго закусіць нам,
бо салавей аднымі песнямі сыт не бывае (Я. Купала. Тутэйшыя).
— Ляцкі Салаўя песнямі не накорміш; Прыказкі Салаўя байкамі не
кормяць; Салавей песнямі не сыт.
САЛДАТ СПІЦЬ, А СЛУЖБА ІДЗЕ. Кажуць жартаўліва пра салдата і
тэрмін яго службы, куды залічваецца і час сну. Служба ідзе паспяхова. Як
у той прымаўцы — салдат спіць, а служба ідзе (Л. Левановіч. Якар на-
дзеі).
180
11 👁