ляпей... І я... (Р.Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). — Чаму ж ты адмовіў-
ся? — раптам павесялеў Козел. — Рыба шукае, дзе глыбей, а чала-
век — дзе лепей (У. Мяжэвіч. Купчанскі рэпартаж). [Андрэй:] Са-
праўдны вучоны рвацтвам займацца не будзе, навуку ў сродак нажывы
не ператворыць. [Зарудны:] Ну, тут справа такая... рыба шукае, дзе глы-
бей, чалавек, дзе лепш... (А. Маўзон. У ціхім завулку).
— Насовіч: Рыба шукаець, дзе глыбі, а чалавек, дзе лепі.
РЫХТУЙ КАЛЁСЫ ЗІМОЙ, А САНІ ЛЕТАМ. Гаворыцца як парада зага-
дзя рыхтаваць тое, што спатрэбіцца праз пэўны час. Народная мудрасць
гаворыць: рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Калі зыходзіць з яе, то мы
павінны ўжо заканчваць падрыхтоўку да работы ў асенне-зімні перыяд.
Аднак, на жаль, яшчэ не ўсе кіруюцца гэтай мудрасцю (Звязда. 1988, 31
ліп.). Вы забыліся пра адну прыказку, якую вельмі любіў паўтараць ваш
дзед: «Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой», і таму плана веснавой сяўбы
зімой не рыхтавалі (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка).
—
Прыказкі: Рыхтуй летам (улетку) сані, а зімой калёсы; Ладзь ка-
лёсы зімой, а сані летам.
САБАКА БРЭША — ВЕЦЕР НОСІЦЬ. Не варта звяртаць увагу на чые-н.
недарэчныя словы, плёткі, балбатню. Гаворыцца з асуджэннем каго-н. за
яго выказванне. — Калі паслухаць іх, дык страх бярэ, — прызналася
Марыся. — У адным месцы столькі нашых знішчылі, у друіім... —
Эт, — махнула рукою Агрыпіна. — Сабака брэша — вецер носіць
(І. Гурскі.
У агні). [Зарудны:] Прачытаў
[фельетон].
Аўтару рублёў
чатырыста заплацяць, а ўвогуле — глупства. Сабака брэша — вецер
носіць (А. Маўзон. У ціхім завулку). Сабака брэша, вецер носіць, а Са-
нька Лахвіч такога можа наплесці, толькі слухай (М. Кацюшэнка. Пры-
езджы чалавек).
*Нам ужо абрыдлі досыць байкі прайдзісвета. — Гебельс брэша —
вецер носіць, — кажам мы на гэта (К. Крапіва. Гебельс брэша — вецер
носіць). — Не падыходзь нават да хлява!.. — Баба брэша, вецер но-
сіць, — нарэшце сказаў стары Галушка. — Памагай, Антон, калёсы за-
каціць (М. Пянкрат. Напрадвесні). А вярнуўся [Канькоў] зноў у кухню, то
кінуў у дзверы Кацінага пакоя, нібы ў Раін твар: — Сучка брэша, вецер
носіць... Хто табе паверыць? (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...).
— Прыказкі: Сабака брэша — вецер носіць.
САБАКА
НЕ
З'ЕСЦЬ,
ПАКУЛЬ
НЕ
ПАКАЧАЕ.
Кажуць
іранічна
пра
таго, у каго ежа выпала з рук. Наглядчык кінуўся выконваць майстраў
загад, паслухмяна выкульваючы на траву змесціва аднаго і другога
каша. «Сабака не з'есць, пакуль не пакачае», — мільганула ў Міхасёвай
галаве (М. Аўрамчык. Палон).
—
Раманаў: Сабака не пакачаўшы не з'есць; Федароўскі: Сабака не
з'есць не пакачаўшы.
САБАКУ І САБАЧАЯ СМЕРЦЬ. Гаворыцца з пагардай пра дрэннага ча-
лавека, які заслужыў пакаранне смерцю. — Толькі вось нядобра, што ты
забіў Павэлка, — нечакана дадаў Дубальт. — Вядома, сабаку сабачая
смерць, але замазаць тваю віну ў забойстве будзе мне цяжкавата...
(М. Гарэцкі. Віленскія камунары). [Мікола:] Баярына зваліў ён кісця-
179
Дадатковыя словы
зесць
10 👁