Бруд, калі ён зверху, адмываецца, а вось калі душа чорная, яе ніколі не адмыеш! (М. Ваданосаў. Пад чужым паролем). — Ляцкі: Рукі пабрудзіш — і вадой памыеш, а душу забрудзіш — і мылам не адмыеш; Рапановіч. Рукі забрудзіш — вадой адмыеш, а душу забрудзіш — і мылам не вымыеш. РЫБА З ГАЛАВЫ ПСУЕЦЦА (ЗАГНІВАЕЦЦА, ПАЧЫНАЕ ГНІЦЬ, ГНІЕ). Распад} разлажэнне ў якім-н. асяроддзі пачынаецца раней за ўсё зверху. — Павадку ў нас няма. Хацеў бы з часткай людзей да вас ісці, але пабаяўся, што не прымеце. Такая пра нас ідзе слава. — А ў чым справа? Хто Янаваты? — Рыба, як кажуць, з галавы псуецца (І. Гурскі. У агні). Наш маленькі дружны калектыў пачаў катастрафічна псавацца. Рыба псуецца з галавы, а наш калектыў пачаў псавацца з хваста. Пайшлі чуткі, што прыбіральшчыца Яўгіння Прохараўна крадзе чыстую канцылярскую паперу (М. Пянкрат. Ціхі чалавек). [Блышынскі:] Смерць, смерць юдам... Усіх... Па парадку... Па адным... Але першага яго [старшыню], сухара... здыхляка... Галаву!.. Бо рыба з галавы загніва- ецца... (В. Дайліда. Мне — пару слоў). «Хопіць, — падумаў Саўчык, — рыба пачынае; гніць з галавы. Трэба браць Якава (Г. Марчук. Крык на хутары). Рыба, кажуць, гніе з галавы. Тое, што адбываецца «ў нізах», не больш чым адлюстраванне і вынік таго, што ўжо адбылося «ў вярхах» (Нар. газ. 1992, 14 сак.). — Федароўскі. Рыба пачынае смярдзець з галавы. РЫБАК РЫБАКА БАЧЫЦЬ ЗДАЛЯКА. Людзі, падобныя па якіх-н. звы- чках, якасцях, хутка золіжаюцца, дасягаюць поўнага паразумення. Сін.: Жабрак жабраку відзён па кійку. [Жлукта:] Хацеў цішком прайсці, каб я і не заўважыў? Не, брат, я цябе ўгледзеў, як ты толькі ў сад увайшоў. [Андрэй Сымонавіч:] Рыбак рыбака бачыць здаляка (К. Крапіва. Мілы чалавек). «А што ж гэта Сяргей з Андрэем так прызналіся? — здзіўля- ўся радасна Алесь, і сама тая радасць, здаецца, давала адказ: — Свая- цтва душ з Кьушынам, рыбак — рыбака...» (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). — Павудзім, доктар? — звярнуўся Гукан да Яраша, мабыць, адчуўшы ў ім аднадумца, недарма кажуць: «Рыбак рыбака бачыць здаляка» (І. Ша- мякін. Сэрца на далоні). Рыбак рыбака бачыць здаляка. Прамоўцу-ка- мсамольца прыкмеціў старшыня сельсавета Стрык, худы, высокі, з чор- ным, нібы вымазаным дзёгцем, тварам (І. Навуменка. Вецер у соснах). *[Пушкарэіцч:] Куды ні ткнешся, на рыбака трапіш. [Порхаўка:] Свае людзі. Паляўнічы рыбака — бачыць здаляка (І.Гурскі. Свае людзі). — Прыказкі; Рыбак рыбака бачыць здаляка. РЫБА ЛЮБІЦЬ ВАДУ. Пад'еўшы прыгатаванай з рыбы ежы, хочацца піць. Чай рысавалі самі зняволеныя ў якіх-небудзь праржавелых бля- шанках, знойдзеных на дарозе. Бо «рыба любіць ваду». Пасля салёнай камбалы нап'ецца чалавек такога «чаю» — і адразу ж панос. А лазарэта ў дарозе няма (П. Пруднікаў. Пекла). — Лепешаў: Рыба любіць ваду. РЫБА ШУКАЕ, ДЗЕ ГЛЫБЕЙ, А ЧАЛАВЕК, ДЗЕ ЛЯПЕЙ (ЛЕПЕЙ, ЛЕПШ). Гаварыцца пра таго, хто рашае змяніць сваё жыццё з надзеяй на лепшае, або як апраўданне сваіх дзеянняў, учынкаў. [Мікола:] Я гатоў у прымы, але у лепшую гаспадарку, як кажа Макар Піліпавіч. [Пытля- ваны:] Ну, гэта іншая справа. Гэта прынцып правільны: рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек — дзе лепш (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). Каму-нікаму яшчэ цяжка зразумець гэта. Цяжка таму, што жывуць яны яшчэ па старой прымаўцы: рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ля- пей (І. Шамякін. У добры час). — Значыць, ад калгаса ўцякаеш... — Калгаса ў нас яшчэ няма. Але рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек — дзе 178
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збліжаюцца, напецца, падеўшы
12 👁