ранняя пташачка крышкі цярэбіць, а позняя вочы працірае (В. Дунін- Марцінкевіч Сялянка). РАННІ ЗАЙЧЫК ЗУБКІ ЦЯРЭБІЦЬ, А ПОЗНІ ВОЧКІ ПРАДЗІРАЕ. — Бачыш, як некаторыя робяць! — А ён рот нараспашку ды язык на плячо, — ужо зусім нязлосна сказаў Пар- фён Вяршкоў пра Рамана Сёмачкіна. — Ранні зайчык заўсёды цярэбіць зубкі, а позні вочкі прадзірае (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). — Насовіч: Ранняя птушачка носік цярэбіць, а позняя вочкі праціра- еце Федароўскі Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае; Прыказкі Ранняя птушка зубкі цярэбіць (цярэбе, прачышчае), а позняя вочы (вочкі) працірае (прадзірае). РОДНАЯ ЗЯМЕЛЬКА ЯК ЗМОРАНАМУ ПАСЦЕЛЬКА. Пра замілаванне да роднага краю, да мясцін, дзе нарадзіўся хто-н. Сін.: Дарагая тая ха- тка, дзе радзіла мяне матка; Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл; Міл той куток, дзе абразалі пупок. — Во, суседка, і добра, што вярнулася [на радзіму]... — А нягож... Родная зямелька як зморанаму пасцелька... (І. Галубовіч. Кувала зязюлька). — Прыказкі: Родная зямелька як зморанаму пасцелька. РОЗУМ НЕ СЯКЕРА — НЕ ПАЗЫЧЫШ. Кажуць пра таго, хто робіць бязглуздыя ўчынкі. Сярод дзяцей таксама трапляліся неслухі, «што ўбіў, то і ўехаў», падпадалі пад уплыў людзей не лепшых у вёсцы. «Розум жа не сякера — не пазычыш». Ды і схільнасці не ў кожнага былі да таго, да чаго яго прывучалі (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). — Янкоўскі Розум не сякера — не пазычыш. РОЗУМУ Ў ЧУЖУЮ ГАЛАВУ ЛАПАТАЙ НЕ НАКЛАДЗЕШ Свайго ро- зуму не дасі каму-н., не прымусіш каго-н. рабіць так, як хацелася б. Ця- пер Зазыба ўспамінаў пра тую размову ў Сідаравай хаце, як пра нешта вартае спагады: да чаго можа давесці чалавека пачуццё перасцярогі, выкліканае не столькі бояззю за даручаную справу, колькі недаверліва- сцю. Тым не менш, на душы ў Зазыбы было прыкра, хоць ён і добра ведаў, што розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). — Насовіч: Розуму ў чужую галаву лапатаю не накладзеш. РУКА РУКУ МЫЕ. Адзін выгароджвае другога ў якой-н. несумленнай справе. Сін.: Чорт за чортам цягне. «Чаму ж з ім [начальствам] не па- дружыць? Як кажуць, рука руку мые, — разважаў Данілка. — Дагаджу я, дагодзяць і мне» (П. Пестрак. Вярнуўся). — Заводу патрэбна насен- не... Дык у чым справа? Я вам дастану. Але... — Што? — Рука руку мые, — усміхнуўся Прыбыткаўскі (І. Гурскі. Шумяць лясы зялёныя). Варанецкі і Бобрык — адна «шайка-лейка», не можа быць, каб рука руку не мыла. Інакш іх адносіны Выклік сабе ўявіць не мог (І. Ду- броўскі. Зямныя вузлы). Той жа былы сакратар партыйнай арганізацыі калгаса.. прапісаўся ў новай кватэры ў Мінску. А калі спытаеш, на якіх правах, то я і адкажу, што рука руку мые. Як кажуць: ты мне — я табе (А.Казлоў. І птушкі не спяваюць). — Калька з лацінскай мовы: Manus manum lavat. — Насовіч. Рука руку мыець; Федароўскі Рука руку мые, каб абедзве былі белы. РУКІ ПАБРУДЗІШ — ВАДОЮ АДМЫЕШ, ДУШУ ЗАБРУДЗІШ — І МЫЛА НЕ ПАМОЖА. Ад ганебных учынкаў, амаральных паводзін не ачысцішся. — Усё будзе добра, баця, — вінавата гаварыў Валодзька. — Знойдзецца і для мяне занятак. Не ўсё адразу. — Яно мо і знойдзецца, ды не ўсё перайначыш. Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу за- брудзіш — і мыла не паможа. Ці падумаў ты пра гэта, калі пачаў рабіць нялюдскае... (М. Барэйша. Запозненая вясна). 177
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁