З якой лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне.
Якая заслуга, такая і пашана.
Якая птушка, такое і гняздзечка.
Які б ні быў Панцялей, а жыць весялей.
Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын.
Які куст, такі і адростак.
Які чорт Хомка, такая яго жонка.
Якія самі, такія і сані.
Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын.
Якое карэнне, такое і насенне.
Якое семя, такое і племя.
Яма. Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся.
Хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае.
Ямка. Жывы (жывым) у зямлю (у магілу, у ямку) не палезеш (не ляжаш).
Яна. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.
Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся.
Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе.
Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол.
Свінні не да парасят, калі яе смаляць.
Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы.
Хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае.
Янка. Янка ківае на Петруся, а Пятрусь на Янку.
Яно. Урадзілася цяля з белаю лацінкаю, так яно і памрэ.
Яны. Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца.
Трапіў у вараны, крычы, як яны.
Ярома. Я яму пра Фаму (пра Кузьму), а ён мне пра Ярому.
Ясны. Ласкавае слова што дзень ясны (веснавы).
Яўмень. Веру Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню.
Яўны. Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб
не было) яўным.
Яшчэ. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш (лепей).
Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе (уперадзе,
яшчэ будуць).
Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей.
Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць.
Паранены звер страшны (яшчэ больш небяспечны).
Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся.
5 👁