Фэст. Дзе фэст, там і я ест.
Хаваць. Матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху, хаваўшы ад маткі.
Хада. Без хлеба яда — да парога хада.
Хадзіць. Адна бяда не ходзіць <другую за сабою водзіць>.
Бачна па вочках, хто ходзіць па ночках.
Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так.
Бяда адна не ходзіць <за сабою другую водзіць>.
Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца — у лес не хадзіць.
Дзе хадзіў, там няма.
Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць).
Каля (ля) вады <ходзячы> намочышся.
Каля мукі ходзячы запылішся.
У грыбы хадзіць і то лепш са шчасцем.
Усе <мы> пад богам ходзім.
Хто позна ходзіць, <той> сам сабе шкодзіць.
Шавец заўсёды <ходзіць> без ботаў.
Шавец у падзёртых ботах ходзіць.
Шчасце адно не ходзіць, бяду за сабою водзіць.
Халімон. Калі (як) шанцуе, то (тады) і Халімон танцуе.
Халодны. Апёкшыся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш.
Хам. Што ўложыць хам, <то> не выме і пан.
Хамут. Была б (абы) шыя, <а> хамут знойдзецца.
Вось вам хамут і дуга, <і, а> я вам <болей> не слуга.
Вялікаму каню — вялікі хамут.
Хто <коней> мяняе, у таго хамут гуляе.
Хапацца. Тапелец і за саломінку хапаецца.
Як топішся, дык і за саломінку хапаешся.
Хапаць. Кабыла (конь) здыхае, а <за> траву хватае (хапае).
Хапіцца. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся (ухопішся).
<Той> хто топіцца, <і> за саломінку хопіцца.
Хто топіцца, той за брытву хопіцца.
Хапіць. На наш век дурняў хопіць.
Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі.
Хараство. З хараства вады не нап'ешся.
Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Харошы. Лепш пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець.
Пень прыбяры, то і пень харошы.
Харч. Карова на дварэ, <дык> і харч на стале.
Хата. Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата.
Без старога каля хаты — як без сабакі.
Госць на парог — радасць у хату.
Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень).
Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар з хаты ўцячэ.
Калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоціцца.
Калі хата гарыць, не да пацераў.
Мая хата з краю <і я> нічога не знаю.
Не да пацераў, калі хата гарыць.
Не красна хата вугламі, а пірагамі.
Не пі, не еш і з хаты не лезь.
У каго кашаль, той і красен <і ў роце не суха, і ў хаце не глуха>.
75 👁