— Насовіч: Без паджогі дровы не гараць; Янкоўскі. Без падпалу дровы не гараць; Рапановіч: Без падпалкі і дровы не гараць; Прыказкі: Без паджогі дровы не гараць; Без падпалкі дровы не гараць.
БЕЗ СНАСЦІ І ВОШЫ НЕ ЗАБ'ЕШ. Гл. Без струманту (без снасці) і вошы (гніду) не заб'еш.
БЕЗ СТАРОГА КАЛЯ ХАТЫ — ЯК БЕЗ САБАКІ. Пра станоўчую ролю старога чалавека ў гаспадарцы. Пузач., ідзе да дзвярэй. На гэты раз ключ яго ляскае толькі ў дзвярах. А ў вязневай галаве, несучы за сабою далёкую, даўнюю ўсмешку, з'яўляецца прымаўка: «Без старога каля хаты — як без сабакі...» Гэты пільнуе і брэша, відаць, не толькі для хлеба, але ж і для душы (Я.Брыль. Птушкі і гнёзды).
— Прыказкі: Без старога каля хаты горш, як без сабакі/
БЕЗ СТРУМАНТУ (БЕЗ СНАСЦІ) І ВОШЫ (ГНІДУ) НЕ ЗАБ'ЕШ Без належных прылад ніякай справы не зробіш. «Без струманту і вошы не заб'еш» — вось лозунг баявы за тэхніку мінуўшчыны вашывай! (К.Крапіва. Захара-дырэкгар). — Жадаю поспеху вашым партызанам. Так і трэба. Само нічога не прыйдзе. — Мы і не чакаем, таварыш камандзір. Абы было чым, дык мы любому дамо па заірыўку, а без струманту і гніду не заб'еш (С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Калі ён [Паўлюк] выйшаў на свіст з-за куста, на ім мы ўбачылі... вінтоўку-«дзесятачку», наган, за «ласяком» — гранату. — Э, брат, дык ты маніў, што нічога сабе не пакінуў! — Што ж, — загудзеў ён у адказ, — без снасці, браце, і вошы не заб'еш (Я. Брыль. Мой зямляк).
— Насовіч: Без прыбору і вошы не заб'еш; Прыказкі: Без струманту і вошы не заб'еш; Без прылады і вошы не заб'еш і блыхі не паймаеш.
БЕЗ ХЛЕБА ЯДА — ДА ПАРОГА ХАДА. Калі есці страву без хлеба, то добра не наясіся. Галоўным — «галавой», «гаспадаром» — ва ўсякай ядзе ў продкаў-палешукоў быў хлеб. Без хлеба не елі ні адной стравы: без хлеба яда — да парога хада. Перш чым падаць што-небудзь на стол, ставілі ці лажылі хлеб (Б.Сачанка. Вечны кругазварот).
— Рапановіч: Без хлеба яда — да парога хада.
БЕРАЖОНАГА <І> БОГ БЕРАЖЭ. Хто беражэцца, хто асцярожны, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асцярожным, не рызыкаваць ці ў апраўданне чыёй-н. нібыта залішняй асцярожнасці. — Будзь здаровы, сынок. Беражонага, кажуць, бог беражэ. — Яна [маці] пацалавала Зміцера і адчула, як шчымліва заныла сэрца, а ў вачах закіпелі слёзы (МДаніленка. Ля Дняпра, у другім эшалоне). Беражонага бог беражэ. Спадзеючыся на бога, берагліся, як маглі, і вер асаўцы — абапал вёскі ставілі па крыжу. З аднаго канца — праваслаўны, з другога — каталіцкі (В Адамчык. Голас крыві брата твайго). Дык я ж і кажу: шануй сябе, дачушка, беражы, бо беражонага і бог беражэ (В.Дайліда. Буслы над вёскай). СЦЕРАЖОНАГА <І> БОГ СЦЕРАЖЭ. [Клава:] А наш жа горад ад фронту яшчэ далёка. [Жлукта:] Ну, ведаеш... Сцеражонага бог сцеражэ. Прыляціць, плясне — вось табе і далёка (К.Крапіва. Мілы чалавек). — А зараз нічога такога не раблю, за што б трэба было баяцца. — А ўсё ж, як кажуць, сцеражонага і бог сцеражэ (М.Машара. «Крэсы» змагаюцца). У душы яна [Ніна] баялася госці. Гаворыць адно, а што думае? Сцеражонага бог сцеражэ. Трэба пераканацца на справе, тады да канца адкрывацца (І.Новікаў. Ачышчэнне).
* Разумная асцярожнасць ніколі не перашкода. Нездарма кажуць, што беражонага і сам пан бог беражэ... (М.Ваданосаў. Пад чужым паролем). — Што ж, уцякаць ад іх [легіянераў]? — Ад ваўка ўцякаеш, на мядзведзя наскочыш. А беражонага і куля беражэ (С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Вы не крыўдуйце, што так доўга адкладвалі сустрэчу. У нас
80 👁