шкадуюць. Капец на месці ы)... — Баязліваму і корч мядзведзь (В. Адам-
чык. Год нулявы).
— Прыказкі: Баязліваму і корч мядзведзь.
БЕДНАМУ
(НЯШЧАСНАМУ)
ІВАНУ
НЯМА
НІДЗЕ
ТАЛАНУ.
Кажуць
пра таго, каму не шанцуе ў жыцці. — І пад кулю шалёную трапілі, у
бальніцы столькі пралежалі, і не друкуюць вас нідзе. — Беднаму Івану
няма нідзе талану, — паўтарыў Сцяпан Радзівонавіч прымаўку, што чуў
яшчэ ў дзяцінстве (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Калі б мелі свой кавалачак
зямліцы, то трасцу — ніхто не пароў бы, з месца не гнаў бы. А так...
Няшчаснаму Івану няма нідзе талану! (С.Александровіч. На шырокі
прастор).
— Прыказкі: Нашаму Івану няма талану; Нашаму беднаму Івану нідзе
няма талану.
БЕЗ БОГА НІ ДА ПАРОГА. Кажуць, калі трэба сцвердзіць, што без бога
як вярхоўнай істоты і кроку не ступіш, што ўсё паду ладна богу. — Здо-
рава ты засвоіў евангельскую навуку, — пажартаваў Лабановіч. — Без
бога ні да парога (Я.Колас. На ростанях). — Што ж было б, дзедка, каб
ніхто не мяшаўся. Хто б нас абстояў тады? — Бог... На бога спадзявац-
ца трэба. Без бога ні да парога (Р.Мурашка. Сын). Гэта ж цяпер па-
круціліся маладыя, кажуць: «Бога няма і папа не трэба», а без бога ні да
парога (С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).
— Насовіч: Без бога ні да парога; Федароўскі: Без бога ні да парога;
Прыказкі: Без бога ні да парога.
БЕЗ ГАСПАДАРА ГУМНО ПЛАЧА, А БЕЗ ГАСПАДЫНІ ХАТА Без гас-
падара няма парадку ў гумне, а без гаспадыні — у хаце. У хаце з таго
часу, як раптоўна памерла гаспадыня, асаблівага парадку ніколі не
было. Нездарма кажуць: без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата
(А.Макоўскі. Бацькава слова).
— Федароўскі: Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата; Пры-
казкі: Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні — хата.
БЕЗ ГАСПАДАРА ДОМ СІРАТА. Пра выключную ролю гаспадара ў хаце.
Дык я ж кажу, Зоечка, усё ў вас ёсць, як пагладзіш навакол, і самі не
благія, толькі гаспадара не хапае. А без гаспадара, кажуць людзі, дом —
сірата (А.Пальчэўскі. Малако).
— Прыказкі: Без хазяіна і дом сірата.
БЕЗ МЯНЕ МЯНЕ ЖАНІЛІ (АЖАНІЛІ) МЯНЕ ДОМА НЕ БЫЛО.
Без ведама ці згоды каго-н. рашылі за яго ці зрабілі што-н. ад яго імя. Калі
ты правільна выбраў маршрут свой і маеш план, як дабівацца на ім, —
ты сам кум каралю, а то і болей... І нечага тут плакаць: без мяне мяне
жанілі, мяне дома не было. А дзе ж ты быў? (А.Кудравец. Сачыненне
на вольную тэму). Вяселле. А Галя ж яшчэ нічога не ведае. Сапраўды,
як у прыказцы «без мяне мяне ажанілі» (С.Грахоўскі. Засвеціцца акно).
— Тваю групу сальём пакуль што з групай Пацыкайліка, хай разам па-
займаюцца... Дык як?.. — Без мяне мяне ажанілі... — не знайшоў што
сказаць [Віця] (П.Місько. Канал імя Віцькі Зайцава).
— Прыказкі: Без мяне мяне жанілі; Без мяне мяне жанілі, мяне дома
не было.
БЕЗ ПАДПАЛУ ДРОВЫ НЕ ГАРАЦЬ. Без чыіх-н. нагавораў, даносаў не
абвастраюцца спрэчкі, сваркі, непрыязныя адносіны паміж людзьмі. —
Можа, даўно замужам былі б, каб не гэтакі брат. Можа, ніхто і браць не
квапіць з гэтакае хаты. — А што яны вінаваты! — І старэйшая гэтакая
самая. Яна ж і памагала яму нябожчыцу грызці: усё ж і падвучвала, а
без падпалу дровы не гараць (К.Чорны. Ліст Якуба Маркевіча).
33
12 👁