цей калыша. Гаспадарка дыхт, воўк яго еш. Багаты гаспадар усяго мае: і зямлю, і скаціну, і дачушку-сакатушку. Вось каб бог дапамог ажаніцца з ёй (У. Галубок. Плытагоны). — Адзін Цубер-Крумкач адбухаў новую [хату]. Паспе-еў! Але ж багатаму і чорт дзяцей калыша. — Дзед стрымаў сябе, каб не разагнацца і не сказаць чаго больш (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Пасее бедны мужык пшаніцу, ледзь на насенне збярэ. Пасее багаты — поўныя засекі насыпле. І, здаецца ж, загоны по- бач, а няма шчасця бедняку. Праўду людзі кажуць: багатаму чорт дзя- цей калыша (В.Шырко. Дзед Манюкін не салжэ). — Насовіч: Багатаму чорт дзяцей калышыце Федароўскі: Багатаму чорт дзеці калыша, а беднаму з калыскі выкідае; Прыказкі: Багатаму чорт дзеці калыша. БАГАТАМУ ШКАДА (ШКОДА) КАРАБЛЯ, А БЕДНАМУ — КАШАЛЯ Кожнаму шкада свайго набытку. Гаворыцца звычайна са спагадай у дачы- ненні да беднага, калі ў яго прападае што-н. — Як.. яно будзе [пасля аба- гульвання гаспадарак]?.. Добра, як у каго няма нічога! — Аге! — запя- рэчыла нявестцы Васілёва матка. — Не шкода хіба! Багатаму шкода ка- рабля, а беднаму — кашаля (І.Мележ. Подых навальніцы). — Насовіч: Багатаму жаль карабля, а беднаму кашаля; Раманаў: Бага- таму не столькі жалка карабля, сколькі беднаму жалка хатуля. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА Ужываецца, часцей жартаўліва, як станоўчая ацэнка жыццёвасці небагатага чалавека. [Дзя- дзька:] Не бойцеся беднасці, бо бедны любіць чалавека, а багаты — ба- гацце. Нічога, што багаты Дзівіцца, чым бедны жывіцца. Па гэтым людзі жылі і жыць будуць (У.Дамашэвіч. Дзявочая клятва). НЯХАЙ БА- ГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА. Хапіла на булку хлеба і каструлю журавінавага кісялю. Акружылі яе з лыжкамі і рагочам. Як мама мая гаварыла: «Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца» (Я.Брыль. Жменя сонечных промняў). — Насовіч: Няхай багач дзівіцца, чым худак жывіцца; Ляцкі: Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца. — Не дзівіся, багачу, я й за цябе заплачу; Прыказкі: Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца. БАДЛІВАЙ КАРОВЕ БОГ РОГ НЕ ДАЕ. Той, хто хацеў бы зрабіць каму-н. штосьці дрэннае, не мае магчымасці ажыццявіць сваё жаданне. Сін.: Ведаў бог, каму не даў рог. [Пякарская:] А вы хто такі? Чаму ў вай- сковым? Без шапкі? Не зашпіліўшыся? Будзь я камандзірам, трое сутак гаўптвахты. [Байкач:] Кажуць: «Бадлівай карове бог рог не дае» (І.Гурскі. Патрыёты). — Прыказкі: Бойкай (бушлівай) карове бог рог не дае. БАЧНА ПА ВОЧКАХ, ШТО ХОДЗІЦЬ ПА НОЧКАХ Па ўчынках, спра- вах, паводзінах відаць, што за чалавек. — Чым жа ты давядзеш, што Алена вінавата? — Нечага і даводзіць. Я і так ведаю, што яна. Бачна па вочках, што ходзіць па ночках... — Як ты можаш гаварыць так!.. Сама пачала спрэчку, а цяпер яшчэ сарамаціш чалавека... (І.Мележ. Гарачы жнівень). — Насовіч: Відна па вочках, што ходзіць па ночках. БАЧЫМ СУЧОК У ВОКУ БРАТА СВАЙГО, А БЕРВЯНА Ў СВАІМ НЕ ЗАЎВАЖАЕМ. Гл. У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем. БАЯЗЛІВАМУ І КОРЧ МЯДЗВЕДЗЬ. Баязлівы ўсяго баіцца, нават таго, што не можа быць небяспечным. Кажуць іранічна пра залішне асцяро- жнага чалавека. — А не нарвёмся [на вартавых]? За дротам ужо не па- 32
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁