прыемна! (М.Ваданосаў. Надзеі і здзяйсненні). — Усё з Гадзюкамі ва-
юеце?.. — Што зробіш, ахвота горш за няволю. Я такі — калі пачаў
што-небудзь, не супакоюся, не адступлюся ўжо, пакуль да канца не да-
вяду (Б.Сачанка. Родны кут).
— Насовіч: Ахота хужы няволі; Прыказкі: Ахота горы няволі; БРС:
Ахвота горш за няволю.
АШУКАНСТВАМ
МОЖНА
СВЕТ
ПРАЙСЦІ,
АЛЕ
НАЗАД
НЕ
ВЕРНЕ-
ШСЯ. Гл. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а
назад не вернешся.
Б
БАБА З ВОЗА — КАНЮ (КАБЫЛЕ) ЛЯГЧЭЙ. Калі хто-н. пакіне каго-н.
ці адмовіцца ад чаго-н., то ад гэтага будзе толькі лепей. Каты пасунуліся
з хаты, прыгрукнуўшы за сабою дзвярмі, аж у лямпе падскочыў жоўты
язычок агню. — Баба з воза — каню лягчэй, — сказаў Корсак, калі ў
сенях аб кручок дзынкнула клямка (ВАдамчык. Чужая бацькаўшчына).
І сапраўды, яны, земцы, спешна выйшлі з залы. — Баба з воза — каню
лягчэй,
—
усміхнуўся
Аўторак,
і
яго
словы
пакрыліся
воплескамі
(Г.Далідовіч. Свой дом). [Марыя Тарасаўна:] Хай бярэ. Навошта мне
тая ўлада? Баба з воза — каню лягчэй. З настаўнікамі нам тут будзе ве-
сялей (Я.Ермаловіч. Сіняя птушка). Дырэктар забраў з воза свой лё-
генькі, з увагнутым бокам, чамаданчык і заспяшаўся да машыны. —
Што ж, баба з воза — кабыле лягчэй!.. — весела прамовіў Жывіца
(І.Мележ. Мінскі напрамак). БАБА З КАЛЁС — КАЛЁСАМ (КАНЮ)
ЛЯГЧЭЙ. — Вы, Цімафей Міронавіч, пэўна, таксама ў калгас перасту-
піце? — А чаму ж не?.. Ці ж мне век... мардавацца на гаспадарцы. Баба
з калёс — калёсам лягчэй... (М.Зарэцкі. Вязьмо). — Збег, як самы
апошні здраднік, — пагардліва сказаў Пятрусь. — Ён заўсёды віхляў,
быў добры і вашым і нашым. Баба з калёс, каню лягчэй... (І.Навуменка.
Мой сябар Пятрусь).
* [Каляда:] Месяц гавару Журу, каб адрамантаваў дах у інтэрнаце
мантажнікаў, — як гарох аб сцяну! Абяцае, а не робіць! [Кісялёў:] Такіх
работнічкаў з воза — кабыле лягчэй... (П.Васілеўскі. Любоў, Надзея,
Вера).
— Насовіч: Баба з калёс, калёсам легчы; Ляцкі: Баба з калёс — калё-
сам лягчэй (калёсы як чорт панёс); Прыказкі: Баба з воза — возу лягчэй.
БАБА З КАЛЁС — КАЛЁСАМ ЛЯГЧЭЙ Гл. Баба з воза — кабыле ляг-
чэй.
БАГАТАМУ І ЧОРТ У КАШУ ДБАЕ. Багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім шан-
цуе. Сін.: Багатаму чорт дзяцей калыша; У каго дабро вядзецца, у таго і
певень нясецца. І як назло ўсяму сялу — не сам робіць Дарош на зямлі,
а расце на ёй лепш, чымся ў людзей. І заўжды, калі гутарка дзе ўсчац-
ца пра Дарота, дык і гавораць, уздыхаючы: — Багатаму і чорт у кашу
дбае (Р.Мурашка. Сын).
— Прыказкі: Багатаму і чорт у кашу маслам кідае.
БАГАТАМУ ЧОРТ ДЗЯЦЕЙ КАЛЫША. Багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім
шанцуе. Сін.: Багатаму і чорт у кашу дбае; У каго дабро вядзецца, у таго
і певень нясецца. [Пацук:] Прыказка нездарма кажа, багатаму чорт дзя-
31
13 👁